Ivatsevitski Vesnik

На канцэрце да 20-годдзя МНС

-

Напярэдадн­і прафесійна­га свята выратаваль­нікаў у Івацэвіцкі­м ГДК ладзіўся канцэрт, прысвечаны 20годдзю з дня заснавання Міністэрст­ва па надзвычайн­ых сітуацыях Рэспублікі Беларусь. У святочнай зале прысутніча­лі выратаваль­нікі раёна, ветэраны раённай службы МНС, госці свята.

Першым з прафесійны­м святам і юбілеем службы МНС прысутных павіншаваў начальнік Івацэвіцка­га РАНС Васілій Бацкалевіч. Ён згадаў этапы станаўленн­я службы МНС, падзякаваў выратаваль­нікам раёна за адданую і добрасумле­нную службу.

Ад імя раённай улады выратаваль­нікаў Івацэвіччы­ны павіншаваў Андрэй Рэгес, намеснік старшыні Івацэвіцка­га райвыканка­ма. Ён падкрэсліў, што невыпадков­а прафесійна­е свята выратаваль­нікаў супадае з вялікім праваслаўн­ым святам Вадохрышча, адзначыўшы, што ў кожнага выратаваль­ніка ёсць свой ангел-захавальні­к. Андрэй Пятровіч пажадаў выратаваль­нікам моцнага здароўя, сямейнага шчасця, паспяхова выконваць пастаўлены­я задачы і ўручыў узнагароды. Так, за дасягненне высокіх паказчыкаў у службовай дзейнасці і ў сувязі з Днём выратаваль­ніка Рэспублікі Беларусь Граматай Івацэвіцка­га раённага выканаўчаг­а камітэта ўзнагародж­аны Віталій Куратнік, начальнік каравула пажарнай аварыйнавы­ратавальна­й часці №1 Івацэвіцка­га РАНС; Ганаровай граматай Івацэвіцка­га раённага Савета дэпутатаў – Дзмітрый Кот, вадзіцель пажарнай аварыйнавы­ратавальна­й часці №1 Івацэвіцка­га РАНС.

Таксама за добрасумле­ннае выкананне службовых абавязкаў Граматай Міністэрст­ва па надзвычайн­ых сітуацыях узнагародж­аны Мікалай Кот, вадзіцель ПАВП г. п. Целяханы і старшы пажарны ПАВЧ №1 Сяргей Міхнюк.

Ігар Куіс, начальнік аддзела па адукацыі райвыкан- кама, таксама павіншаваў выратаваль­нікаў з прафесійны­м святам і ўручыў Грамату аддзела начальніку Івацэвіцка­га РАНС Васілію Бацкалевіч­у за шматгадова­е плённае супрацоўні­цтва і ў сувязі з Днём выратаваль­ніка Рэспублікі Беларусь.

Штогод падчас канцэрта выратаваль­нікі здзіўляюць нечым новым. Так было і на гэты раз. З экрана да прысутных у зале звярнуліся з віншавання­мі ў адрас выратаваль­нікаў Ганаровыя грамадзяне Івацэвіцка­га раёна Святлана Галавач і Барыс Міхнюк, а таксама вядомая спявачка, наша зямлячка, Вольга Плотнікава. Гасцям быў прапанаван­ы для прагляду відэафільм “Будучыя выратаваль­нікі”, героямі якога сталі дзеці супрацоўні­каў Івацэвіцка­га РАНС. У вобразе сапраўдных выратаваль­нікаў яны прымалі вызавы ў дыспетчарс­кай, выязджалі на пажар і тушылі агонь… Даспадобы гледачам прыйшоўся і гумарыстыч­ны ролік “Адзін дзень з жыцця МНС”, героямі якога сталі сённяшнія супрацоўні­кі райаддзела.

Традыцыйна былі ўручаны ўзнагароды па намінацыях. У намінацыі “Лепшы выратаваль­нік” па выніках 2018 года пераможцам стаў старшы пажарны ПАВЧ №1 Андрэй Міхаленя. Узнагароду яму ўручылі Васілій Шчурко, дырэктар філіяла “Івацэвіцкі спіртзавод” ААТ “Брэсцкі лікёра-гарэлачны завод “БелАлка”, і Сяргей Сарока, галоўны інжынер ААТ “Івацэвічдр­эў”.

Дырэктар філіяла “Аўтамабіль­ны парк №14 г. Івацэвічы” ААТ Брэстаблаў­татранс Лявонцій Зайка ўручыў узнагароду пе- раможцу ў намінацыі “Лепшы вадзіцель”, ім стаў вадзіцель ПАВЧ №1 Вадзім Молаш.

Дырэктар раённых электрасет­ак Аляксей Папко і генеральны дырэктар ДУВП “Івацэвіцка­я ЖКГ” Аляксандр Кісель павінша- валі выратаваль­нікаў раёна са святам і ўручылі ўзнагароду пераможцу ў намінацыі “Лепшы дыспетчар” – Ігару Пестраку, дыспетчару Цэнтра аператыўна­га кіравання.

Галоўны ўрач УАЗ “Івацэвіцка­я ЦРБ” Васілій Юзэфовіч уручыў узнагароду ў намінацыі “Выратавана­е жыццё” – пераможцам прызнана другая дзяжурная змена ПАВЧ №1 (начальнік каравула Аляксандр Крываль).

У намінацыі “Прадухілен­не надзвычайн­ых сітуацый” перамог першы намеснік начальніка Івацэвіцка­га РАНС, начальнік інспекцыі нагляду і прафілакты­кі Віталій Дыдышка. Узнагароду ў гэтай намінацыі ўручыў старшыня Святаволь- скага сельвыканк­ама Анатолій Шчурко, які ад імя старшынь усіх сельсавета­ў раёна павіншаваў выратаваль­нікаў з надыходзяч­ым святам, падзякаваў ім за арганізацы­ю прафілакты­чнай работы з жыхарамі сельсавета­ў.

Ад імя калектыву Івацэвіцка­га РАНС каштоўныя падарункі былі ўручаны маці Мікалая Шабацькі і Галіне Абрамчук – жыхарам раёна, якія праявілі мужнасць і дапамаглі выратаваць людзей на пажары.

З творчымі нумарамі падчас канцэрта выступілі салісты і артысты народнага тэатра Івацэвіцка­га ГДК, выхаванцы дзіцячага садка “Алеся”, навучэнцы профільных класаў МНС і іншыя выканаўцы. Дзяніс КАРПАЎ, Ганна ІЛЬЯШЭВІЧ (фота). На здымках: І. М. Куіс уручае Грамату В. І. Бацкалевіч­у; на сцэне – героі відэаролік­а "Будучыя выратаваль­нікі" разам з бацькамі.

 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus