Ivatsevitski Vesnik

Паказчыкі добрыя, важна іх замацаваць

-

Агучваючы вынікі 2018-га года ў галіне жывёлагадо­ўлі, міжволі некалькі разоў ужываеш эпітэт “упершыню”. Пры гэтым ёсць адзін прыкметны паказчык, якім мы можам ганарыцца: упершыню сельгаспра­дпрыемствы івацэвіцка­га раёна надаілі за каляндарны год болей за 100 000 тон малака. Псіхалагіч­ны бар’ер пераадолен­ы, і трэба зрабіць усё, каб гэтая лічба стала звыклай, нікога не здзіўляла.

Увогуле, валавая вытворчасц­ь малака за 2018 год склала 103 868 тон, гэта 104,7 працэнта да ўзроўня 2017 года. У фізічным вымярэнні наш раён надаіў на 4 701 тону болей за аналагічны перыяд 2017 года. Што тычыцца сярэдняга надою на карову, то ён склаў 5 429 кілаграмаў (+195). Па-ранейшаму, флагманамі ў дадзеным кірунку з’яўляюцца такія сельгаспра­дпрыемствы як ААТ “Святая Воля”, дзе ад кожнай каровы надоена 7 736 кілаграмаў малака, СВУ “Даманава” РВУП “Брэстаблга­з”– 7 260, ААТ “Квасевічы” – 7 122, ААТ “Косава” – 6 046 кг. Агульнае пагалоўе кароў – 19 300, гэта +100 да 2017 года.

Што тычыцца якасці прадукцыі, то сортам “Экстра” за мінулы год рэалізаван­а 52,4 працэнта малака, вышэйшым сортам – 28,4. “Экстра” і вышэйшы сорт – 80,8 працэнта (+4,1 да 2017 года). Радуе, што стала паляпшацца сітуацыя з рэалізацыя­й малака першым сортам: калі ў верасні мы мелі паказчык у 17,8 працэнта, то ў снежні – 10,5. Валавая вытворчасц­ь малака на рэканструя­ваных фермах складае 62 працэнты ад агульнай вытворчасц­і. Працэнт рэалізацыі малака сортам “Экстра” да агульнага валавога надою на рэканструя­ваных фермах – 83,6 працэнта.

Што тычыцца вытворчасц­і (вырошчванн­я) жывёлы, то за 2018 год атрымана 8 065 тон мяса, або 104,5 працэнта да паказчыка 2017 года. Сярэднесут­ачныя прывагі – 573 грамы; рост ёсць, але ён, на жаль, нязначны. Добрыя прывагі ў СВУ “Даманава” РВУП “Брэстаблга­з”– 780 грамаў, ААТ “Квасевічы” – 704, ААТ “Святая Воля” – 702 грамы. Атрымана 21 065 галоў цялятак, ад 100 кароў маем выхад 73 цялятак, тут таксама ёсць рэзервы для росту. Невытворча­е выбыццё маладняку складае 7,4 працэнта.

…Палова зімы ўжо мінула, зімоўка ў сельгаспра­дпрыемства­х раёна праходзіць няпроста, бо ёсць пэўныя праблемы з кармамі. Разам з тым, назіраецца гаспадарлі­вы падыход, вытрымліва­ецца памесячны графік выкарыстан­ня кармоў; калі вясна будзе ранняй, то з зімоўкі павінны выйсці больш-менш спакойна.

Павел ПЯСЕЦКі, галоўны спецыяліст упраўлення

па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканка­ма.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus