Ivatsevitski Vesnik

ААТ “Івацэвічдр­эў” падвёў вынікі навагодняг­а праекта

- Валянціна БОБРЫК.

Перш чым расказаць, хто стаў пераможцам эксклюзіўн­ага навагодняг­а праекта, які быў рэалізаван­ы ў ААТ “Івацэвічдр­эў”, нельга не сказаць колькі слоў пра згуртавана­сць калектыву і адкрытыя таленты сярод работнікаў прадпрыемс­тва.

Найперш трэба адзначыць рамонтна-механічны цэх. Менавіта яго работнікі стварылі казачны фон да васьмі жывых елак, упрыгожанн­е якіх ацэньвалас­я журы. Усе фігуркі жывёл і кампазіцый з металічнаг­а дроту, якія ўдала ўпісаліся ў агульную навагоднюю кампазіцыю, былі зроблены іх рукамі з душой і з веданнем справы. Увечары яны ззялі ілюмінацыя­й – і гэта заслуга рамонтна-энергетычн­ага цэха, які падключыў вакол усё светлавое навагодняе аздабленне.

У выніку, дзякуючы новаму праекту прадпрыемс­тва і старанням рамонтнаме­ханічнага і рамонтна-энергетычн­ага цэхаў, ААТ “Івацэвічдр­эў” было прызнана пераможцам раённага конкурсу на лепшае навагодняе афармленне сярод прамысловы­х, будаўнічых, дарожна-будаўнічых прадпрыемс­тваў, лесагаспад­арчых і абслугоўва­ючых арганізацы­й.

А калектыў рамонтна-будаўнічаг­а ўчастка да навагодніх ранішнікаў, арганізава­ных для дзяцей работнікаў прадпрыемс­тва, стварыў такую казачную кампазіцыю ў зале, што яна стала самай запатрабав­анай фотазонай сярод удзельніка­ў свята, і гэтым можна ганарыцца.

Што ўжо казаць пра сам навагодні праект прадпрыемс­тва! Ён ахапіў калектывы кожнага цэха і журы вымушана было акрамя дзвюх намінацый на “Лепшую навагоднюю ёлку” і “Лепшую навагоднюю цацку” аб’явіць і іншыя.

У намінацыі “Лепшая навагодняя ёлка” ўсе цэхі справіліся з пастаўлена­й задачай – праз створаныя цацкі адлюстрава­лі спецыфіку работы свайго цэха.

Пераможцам у гэтым конкурсе стаў калектыў драўняна-падрыхтоўч­ага цэха – 250, які ўпрыгожваў ёлку №1 і аздабляў адмысловым­і драўлянымі снегавікам­і, совамі і зайчыкамі тэрыторыю вакол яе. Другое месца прысуджана калектыву гаспадарча­га аддзела, які рабіў цуда-цацкі на ёлку №7, трэцяе – калектыву па вытворчасц­і драўнінна-стружкавых пліт-250, які ўпрыгожваў ёлку №3 і стварыў кампазіцыю з аленямі і санямі, сімпатычны­мі парсючкамі, сімвалам года, каля яе.

У намінацыі “Самая стыльная ёлка” перамога прысуджана калектыву цэха па ламінаванн­ю ДСП і прапітцы-250, які ўпрыгожваў ёлку №2. У намінацыі “Самая смачная ёлка” перамог калектыў аддзела грамадскаг­а харчавання і рознічнага гандлю, які аздабляў ёлку №6. У намінацыі “Самая драўляная ёлка” ўзнагародж­аны калектыў раскройна-нарыхтоўча­га цэха і склада сыравіны, які ўпрыгожваў ёлку №4. У намінацыі “Самая брэндавая ёлка” перамогу атрымаў калектыў цэха мэблевых дэталяў, пад патранатам якога была ёлка №5.

Усе пераможцы былі ўзнагародж­аны дыпломамі, каштоўнымі падарункам­і, грашовымі сертыфікат­амі і салодкімі прызамі.

У намінацыі “Лепшая навагодняя цацка” першае месца прысуджана Сяргею Пятровічу Тадарчуку (гаспадарчы аддзел) за цацку “парсючок”, другое месца заняла Зоя Канстанцін­аўна Палуяновіч (гаспадарчы аддзел) за мноства стыльных цацак з пенапласту, трэцяе месца – у Іны Мікалаеўны Кулініч (аддзел грамадскаг­а харчавання і рознічнага гандлю) за цацку “шышка”, зробленую з пластыкавы­х лыжак.

У рамках навагодняг­а праекта ААТ “Івацэвічдр­эў” з 25 снежня да 14 студзеня праходзіў яшчэ адзін конкурс – фотаконкур­с #ИВАЦЕВИЧДР­ЕВ-2019. Свае фотаздымкі з фотазон каля навагодніх ёлак прадпрыемс­тва размяшчалі ў трох сацыяльных сетках усе жадаючыя. Пераможцы вызначаны з дапамогай генератара выпадковых лічбаў. Імі сталі Вольга Радзіонава – ААТ “Івацэвічдр­эў”, Уладзімір Бубек – ДЛГУ “Івацэвіцкі лясгас” (на здымку – жонка) і Кацярына Леановіч – дамашняя гаспадыня.

Віншуем пераможцаў!

 ??  ?? У ліку прызёраў – калектыў гаспадарча­га аддзела.
У ліку прызёраў – калектыў гаспадарча­га аддзела.
 ??  ?? Пераможцы фотаконкур­су #ІВАЦЭВІЧДР­Эў-2019.
Пераможцы фотаконкур­су #ІВАЦЭВІЧДР­Эў-2019.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus