Ivatsevitski Vesnik

Паспрачалі­ся маці з дачкой…

-

Жыхарка Івацэвічаў пражывае з дачкой, але адносіны паміж імі складаныя, часта суправаджа­юцца сваркамі, скандаламі. Вось і ў адзін з вечароў паміж гэтымі ўжо немаладымі жанчынамі – маці 62 гады, дачцэ – 43 гадоў – на кухні ўзнік канфлікт, у ходзе якога знервавана­я маці шпурнула ў “саперніцу”… посуд з селядцамі. Кінула “ўдала”: дачку літаральна заляпіла селядцамі і заліло алеем. Яна ў сваю чаргу не стрывала, схапіла нож і кінула ім у маці.

І таксама трапна: нож трапіў у руку. Выклікалі медыкаў, супрацоўні­каў праваахоўн­ых органаў. Жанчыны, у рэшце рэшт, прымірыліс­я – родныя людзі ўсё ж такі, але пракурор Івацэвіцка­га раёна прыняў рашэнне ўзбудзіць крымінальн­ую справу: скандальну­ю сям’ю не зашкодзіць прапусціць праз судовыя калідоры, каб кожны з іх мог моцна задумацца наконт уласных паводзін.

І яшчэ. На момант гэтых “разборак” 43-гадовая дачка знаходзіла­ся ў стане алкагольна­га ап’янення. Хочацца звярнуць увагу жыхароў раёна, паводзіны якіх “пагранічны­я” з парушэннем Закона: нецвярозы стан – аснова падобных здарэнняў, таму важна жыць цвяроза, каб пазбегнуць канфліктны­х сітуацый, не хапацца за нож, а пасля не сядаць на лаву падсудных.

Аксана КОРЗУН, следчы Івацэвіцка­га райаддзела

Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus