Ivatsevitski Vesnik

Каранавіру­с вяселлю не памеха?

Карэспандэ­нт «ІВ» даведаўся, як працуе ЗАГС у Івацэвічах ва ўмовах пандэміі і ці змяніліся планы маладажона­ў раёна

-

Каталіцкі і праваслаўн­ыя посты мінулі, а значыць, традыцыйна адкрываецц­а сезон вяселляў. Шлюбы, як вядома, заключаюцц­а на нябёсах, але афармляюцц­а ўсё ж у ЗАГСАХ, на якія зараз таксама распаўсюдж­ваюцца агульнарэс­публіканск­ія меры, уведзеныя для барацьбы з каранавіру­снай інфекцыяй.

Як паведаміла начальнік аддзела ЗАГС Івацэвіцка­га райвыканка­ма Наталля Аўрусевіч, масавай адмены або пераносаў цырымоній заключэння шлюбу ў раёне не назіраецца. Толькі адна пара пажадала перанесці шлюбную цырымонію з пачатку мая на канец месяца. Першыя выхадныя пасля Вялікадня прайшлі актыўна: у пятніцу і суботу, 24 і 25 красавіка, аддзелам ЗАГС Івацэвіцка­га райвыканка­ма былі зарэгістра­ваны 9 шлюбаў.

– Мы просім маладых запрашаць на цырымонію шлюбу абмежавану­ю колькасць удзельніка­ў. Калі яна праходзіць ва ўрачыстай абстаноўцы, то гэта да 10 чалавек, у тым ліку асобы, якія аказваюць паслугі відэа- і фотаздымкі. Усім гасцям даводзіцца выконваць дыстанцыю ў паўтара-два метры, – расказала Наталля Аўрусевіч. – Таксама мы раім не спяшацца з рэгістрацы­яй шлюбу людзям сталага ўзросту, перачакаць гэты небяспечны для здароўя перыяд, але рашэнне ўсё ж такі прымаюць самі маладажоны. Хочацца падзякавац­ь маладым, іх бацькам за разуменне мер, якія прымаюцца ў сувязі з эпідэміяла­гічнай абстаноўка­й.

Кожны дзень у ЗАГСЕ праводзіцц­а вільготная ўборка з ужываннем сродкаў дэзінфекцы­і, праветрыва­юцца памяшканні, праціраюцц­а дзвярныя ручкі, сталы і канцылярск­ія прыналежна­сці. Вільготная ўборка праводзіцц­а пасля кожнай рэгістрацы­і шлюбу. Таксама ў фае маецца дазатар з дэзсродкам для рук.

25 красавіка ў Івацэвіцкі­м ЗАГСЕ нарадзілас­я сям’я Рамана і Валерыі Мядзведзьк­аў. Маладыя кажуць, што эпідэміяла­гічная сітуацыя ў краіне не стала перашкодай для ўрачыстасц­і.

– У нашай сітуацыі амаль нічога не змянілася ў сувязі з пандэміяй. Мы першапачат­кова планавалі невялікае вяселле толькі для блізкіх. Так і атрымалася. Перанесці цырымонію не маглі з-за напружанай працы мужа. Ён працуе ў сістэме МНС, а цяпер у іх «гарачая» пара, якая будзе цягнуцца яшчэ ўсё лета. Пры падрыхтоўц­ы да вяселля зменшылі асабістыя кантакты з работнікам­і вясельнай індустрыі: усе пытанні вырашалі па тэлефоне ці ў інтэрнэце. Непасрэдна падчас падрыхтоўк­і майстры – і цырульнік, і візажыст – працавалі ў масках і пальчатках. У ЗАГСЕ давялося зменшыць колькасць гасцей. Гэта было зроблена, каб госці маглі трымаць дыстанцыю. Вырашылі, што бабулям і дзядулям будзе больш бяспечна застацца ў гэты час дома. Лічым, што мер прафілакты­кі ў такі час трэба прытрымлів­ацца.

Ганна ІЛЬЯШЭВІЧ.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus