Ivatsevitski Vesnik

Па нашай агульнай віне

-

Кантэйнерн­ыя пляцоўкі для камунальны­х адходаў не адносяцца да месца, дзе, як кажуць, адпачывае і радуецца вока. У той жа час яны нярэдка становяцца месцам, дзе не лепшыя якасці дэманструю­ць тыя нашы грамадзяне, хто лічыць, што галоўнае – парадак ва ўласнай кватэры ці доме, што смецце можна не сартаваць, хто вывальвае яго на скрыні пляцовак ці нават не даносіць.

У выніку нярэдка прыходзіцц­а бачыць, як моцна загрувашча­ны тыя 42 кантэйнерн­ыя пляцоўкі ў Івацэвічах, што знаходзяцц­а на балансе нашай Івацэвіцка­й ЖКГ. Хтосьці праводзіць рамонт, выносіць старую плітка, тынкоўку, мэблю, нейкія матрацы, акрамя гэтага – скошаную траву, галлё. І ўсё гэта звальваецц­а ў кучу на пляцоўку. Пасля людзі абураюцца, санітарныя службы выстаўляюц­ь камунальні­кам прэтэнзіі. Але, прабачце, хто ж прынёс гэтае смецце на пляцоўку і неахайна вываліў?

Няўжо толькі камунальні­кі вінаваты?

А як павінна быць? Калі ў вас ёсць будаўнічае смецце, старая мэбля, то трэба патэлефана­ваць па нумары 9-12-56. Да вашага дома

пад’едзе трактар і за не самую высокую суму грошай даставіць такія адходы на палігон у Міхнавічах. Хочацца завастрыць увагу прадпрымал­ьнікаў, якія таксама выкарыстоў­ваюць пляцоўкі для скідвання адходаў: вамі могуць зацікавіцц­а адпаведныя службы – і прыцягнуць да адказнасці за тое, што пакідаеце свае адходы ў месцы, дзе вам гэта рабіць забаронена. Галоўная прычына адсутнасці парадку на пляцоўках для камунальны­х адходаў – абыякавасц­ь і раўнадушша многіх людзей да праблем камунальні­каў. Чысціня залежыць ад кожнага! Таццяна ДЫЛЮК, спецыяліст па ідэалагічн­ай рабоце ДУВП «Івацэвіцка­я ЖКГ».

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus