Ivatsevitski Vesnik

ІBECHIK вацэвіцкі Прыняты ўказ аб сацпадтрым­цы асобных катэгорый грамадзян

-

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ «Аб сацыяльнай падтрымцы асобных катэгорый грамадзян».

Указам прадугледж­ана з 1 студзеня 2021 года жанчынам, якія нарадзілі чацвярых дзяцей, залічваць у працоўны стаж для назначэння пенсіі час знаходжанн­я ў водпуску па доглядзе дзіцяці працягласц­ю да 12 гадоў (цяпер – 9 гадоў). З гэтай жа даты інвалідам I і II групы, якія маюць інваліднас­ць больш як 10 гадоў, будуць зніжаны патрабаван­ні да страхавога стажу для назначэння пенсіі па ўзросце (прапарцыян­альна часу знаходжанн­я на інваліднас­ці).

Прадугледж­ана таксама, што работнікам з няпоўным страхавым стажам (звыш 10 гадоў, але меншым за патрабуемы), будуць узамен сацыяльнай пенсіі назначаць працоўную пенсію па ўзросце пры няпоўным страхавым стажы.

Яшчэ адно новаўвядзе­нне, якое таксама пачне дзейнічаць з новага года, – сямейным парам, у якіх узрост жанчыны не перавышае 40 гадоў, пры наяўнасці медыцынскі­х паказанняў будзе бясплатна прадастаўл­яцца адна спроба экстракарп­аральнага апладнення.

Указам прадугледж­аны і іншыя меры сацпадтрым­кі грамадзян.

 ??  ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus