Ivatsevitski Vesnik

Падпісаны закон аб амністыі

-

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў прыняты парламента­м закон «Аб амністыі ў сувязі з 75-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў».

У законе вызначаны катэгорыі грамадзян, якія падлягаюць вызваленню ад пакарання: непаўналет­нія, цяжарныя жанчыны, жанчыны і адзінокія мужчыны, маючыя дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, асобы пенсійнага ўзросту, інваліды I і II групы, ветэраны баявых дзеянняў, асобы, якія атрымалі раненні ў перыяд праходжанн­я службы, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльс­кай АЭС, а таксама некаторыя іншыя катэгорыі асуджаных і абвінавача­ных. Папярэдне колькасць такіх грамадзян складзе амаль 5,4 тыс. чалавек.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus