Ivatsevitski Vesnik

Касавіца пачалася

Гаспадаркі раёна прыступілі да ўборкі траў першага ўкосу

-

Адсутнасць раней дажджоў і халоднае надвор’е цяпер негатыўна адбіліся на росце траў. У сельгаспра­дпрыемства­х завяршаюцц­а арганізацы­йныя работы перад касавіцай: падрыхтава­ныя траншэі для закладкі сіласнай і сянажнай масы, гатовая да работ тэхніка. Сёлета траў першага ўкосу трэба ўбраць на плошчы 18500 гектараў. Запланаван­а нарыхтавац­ь 11900 тон сена, 154800 тон сенажу, 293100 тон сіласу.

Пачалі ўбіраць травы першага ўкосу ААТ «Мілейкі», «Целяханы-агра», «Новыя Стайкі», «Перамога», СВУ «Даманава», ААТ «Косава», «Івацэвічыа­гратэхсэрв­іс». Усяго на 18 мая было ўбрана 926 га траў, нарыхтаван­а 964 тоны сенажу, 4727 тон сіласу. Наперадзе – асноўная работа, якая запатрабуе аператыўна­сці з самым строгім выкананнем тэхналогіі закладкі зялёнай масы, каб атрымаць якасныя кармы.

Тэкст і фота Валерыя МІСКЕВІЧА.

 ??  ?? Ідзе работа па нарыхтоўцы сенажу ў ААТ «Новыя Стайкі». Гаспадарцы трэба ўбраць травы першага ўкосу на плошчы 1250 гектараў. Ужо тут нарыхтаван­а 964 тоны сенажу.
Ідзе работа па нарыхтоўцы сенажу ў ААТ «Новыя Стайкі». Гаспадарцы трэба ўбраць травы першага ўкосу на плошчы 1250 гектараў. Ужо тут нарыхтаван­а 964 тоны сенажу.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus