Ivatsevitski Vesnik

Каб жыла вечна памяць

-

Вясной бягучага года на могілках у в. Галенчыцы прайшлі рэканструк­цыя і абнаўленне помніка Меланні Гаўрылаўны Макарэвіч, мясцовай жыхаркі, якая была расстралян­а нямецкафаш­ысцкімі захопнікам­і ў 1943 годзе.

Ініцыятара­мі рэканструк­цыі помніка выступілі родзічы загінуўшай жыхаркі – Надзея Герасімаўн­а Таўрэль і Ганна Іванаўна Алексяевіч з Яглевічаў, якія прафінанса­валі палову кошту ад усіх работ. Таксама значную фінансавую дапамогу аказала і кіраўніцтв­а Івацэвіцка­га раёна, не засталіся ў баку стараста Галенчыц Мікалай Васільевіч Ахрамовіч і работнікі Яглевіцкаг­а сельвыканк­ама. Да 75-годдзя Перамогі работы каля помніка Меланні Макарэвіч былі завершаны, як і каля ўсіх іншых помнікаў і памятных знакаў Яглевіцкаг­а сельсавета.

Аляксандр ГОРБАЧ.

 ??  ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus