Ivatsevitski Vesnik

Суд завершаны. Прысуд вынесены...

-

На 4 з паловай гады пазбаўленн­я волі асуджаны жыхар Івацэвічаў Д. за нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанн­яў работніку Лядовой арэны.

Нагадаем, тое здарылася ў пачатку года. Як устанавіў суд цягам судовага следства, Д., які выйшаў на лёд разам з малалетнім сынам раней часу пачатку сеанса, атрымаў з-за гэта заўвагу работніка Лядовай арэны К.

Узнік канфлікт, які перарос у бойку, падчас якой Д. ударыў галавой і кулакамі ў твар К., калі той упаў – нанёс не менш за два ўдары нагамі, на якіх былі надзетыя канькі для катання. У выніку К. атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанн­і: у яго была зламаная рабрына і пашкоджана лёгкае.

Суд, заслухаўшы паказанні абвінавачв­аемага Д., пацярпела К., сведкаў, вывучыўшы матэрыялы справы, прыйшоў да высновы, што віна Д. даказана поўнасцю. Паказанні абвінавачв­аемага, у якіх ён кажа, што не біў галавой у твар К., не біў яго нагамі, на якіх былі надзеты канькі для катання, суд палічыў неперакана­ўчымі.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus