Новыя гарызонты МТК «Глінная»
Заканчэнне.
Пачатак на 1-й стар.
– Будоўля з размахам, а дзе ўзялі сродкі? – цікаўлюся.
– Па дзяржаўнай праграме рэканструкцыі і будаўніцтве малочнатаварных ферм з абласнога бюджэту нам выдзелілі 3 млн 500 тыс. рублёў, 2 млн 500 тыс. рублёў – крэдыт ААТ «АСБ Беларусбанк», 1 млн рублёў – уласныя сродкі. Будаўнічыя работы выконваюць спецыялісты УП «Івацэвіцкая ПМК-18», абсталяванне куплялі праз «Прамагралізінг», усю падсыпку рабілі сваёй тэхнікай. У цэлым на будаўніцтва і рэканструкцыю спатрэбіцца 8 млн рублёў.
У двух новых кароўніках будзе ўтрымлівацца па 480 кароў. Адпрацуецца тэхналогія ў іншых памяшканнях для маладняку – цэху раздою цялушак, цэху сухастою... У выніку атрымаецца замкнуты цыкл. Цялушка тут народзіцца і з часам стане малочнай каровай.
Дарэчы, каб захоўвалася тэхналогія, кармоў у гаспадарцы сёлета нарыхтавалі: 17,5 тыс. тон сіласу і 19,5 тыс. тон сенажу – 37,6 кармавых адзінак на ўмоўную галаву. На раздачы кармоў працуе вопытны і адказны механізатар Сяргей Шаўчук.
З гонарам паказваў Дзмітрый Мікалаевіч памяшканне новай даільнай залы. Яно прасторнае, светлае, чыстае.
– У новай даільнай зале будзе даіцца адначасова 40 кароў. У той, маленькай на 10 кароў, магчыма, будуць раздойвацца першацёлкі. Магутнасць гэтай жа залы – 960 галоў.
Паклапаціліся аб умовах абслугоўвання жывёлы. На шыі ў кожнай каровы ёсць чып, па якім будзе вызначацца падчас дойкі, колькі якая карова дае малака. Паклапаціліся і аб зручных умовах для працы даярак – падлога з падагрэвам, ёсць памяшканні для мыцця сурвэтак, рабочага адзення, сушылка, пакой для прыёму ежы, для захоўвання пральных сродкаў, санвузлы з душам асобна для мужчын і жанчын. Тут ёсць памяшканні для стварэння добрых умоў
Па-гаспадарску працуе Сяргей Шаўчук. Даільная зала праз акно аператарскай.
для работы зоаветэрынарнай службы, лабараторыі малака – словам, па ўсім відаць, што сродкі, затрачаныя на будаўніцтва, акупяцца з часам з лішкам. А пакуль тут ажыццяўляецца пераходны працэс – будаўніцтва ў адным памяшканні ідзе, у другім ідзе наладка і аснашчэнне абсталяваннем, у трэцім – ужо спрабуюць весці дойку ў новых умовах…
Аб умовах працы пагутарылі з калектывам малочнатаварнага комплексу: даяркамі Галінай Ярутай, Таццянай Ардуханян, якую павіншаваў з днём нараджэння дырэктар падчас сустрэчы, слесарам Віталіем Аўрусевічам, тэхнiкам Інай Палупенка, галоўным ветурачом гаспа
даркі Галінай Турач, асемянатарам Валянцінай Аўрусевіч.
– Пачынаць складана заўсёды. Але праз паўгода прыязджайце – убачыце іншую карціну, – казала тэхнік Іна Палупенка, да якой падышоў практыкант Пінскага каледжа.
– Работы яшчэ мнагавата. 42 чалавекі тут працуе, – дадала выконваючая абавязкі загадчыцы МТК малады спецыяліст Алена Грыгаровіч. – Этап настройкі, прывучаем кароў, наладжваем тэхналогію – гэта няпроста, але потым будзе лягчэй.
– І кветкі пасадзім, будзе ў нас тут прыгожа, – на развітанне казалі жанчыны.
Валянціна БОБРЫК. Фота Валерыя МІСКЕВІЧА.