Ivatsevitski Vesnik

У Івацэвіцкі­м раёне ўзялі пад ахову месца вырастання лілеі кучаравіст­ай

-

На тэрыторыі Быценскага лясніцтва выдзелена 10,5 га, дзе расце лілея кучаравіст­ая. Інакш гэтую дзікарослу­ю кветку называюць царскімі кучарамі. У месцы вырастання чырвонакні­жнікаў, у прыватнасц­і, забараняец­ца праводзіць суцэльныя і паступовыя рубкі, спальваць пасечаныя рэшты драўніны, выкарыстоў­ваць машыны на гусенічным хаду, парушаць цэласнасць глебы. Дапускаюцц­а работы, якія праводзяцц­а для аховы лесу і тушэння пажараў, навуковыя мерапрыемс­твы па захаванні і рассяленні віду. Таксама на выдзеленым участку не дазваляецц­а праводзіць гідратэхні­чную меліярацыю зямель і іншыя работы па рэгуляванн­і воднага рэжыму.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus