Ivatsevitski Vesnik

Захваральн­асць на COVID-19 ніжэйшая за прагноз

-

Некаторыя медустанов­ы вяртаюцца да звычайнага рэжыму работы, паведаміў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч.

«Яшчэ да Новага года, да святочных мерапрыемс­тваў мы заўважылі даволі ўстойлівую тэндэнцыю па зніжэнні захваральн­асці, яна датычыцца ўсіх рэгіёнаў. Такую ж сітуацыю назіралі і падчас святочных дзён. Зыходзячы з існуючых даных, было прынята рашэнне аб тым, каб некаторыя нашы ўстановы выйшлі з так званага рэжыму работы інфекцыйны­х стацыянара­ў», – сказаў Дзмітрый Піневіч.

Што датычыцца ў цэлым захваральн­асці на COVID-19, Дзмітрый Піневіч заўважыў, што на гэты момант рэальная карціна больш аптымістыч­ная, чым прагназава­лася. «Гэта значыць, захваральн­асць нават на больш нізкім узроўні, чым гэта ў нашых прагнозах», – адзначыў ён, разам з тым дадаўшы, што «з каранавіру­сам будзем жыць да канца вясны. – Але мы лічым, што своечасова праведзена­я вакцынацыя (у гэтым годзе вакцынаван­а больш за 40 працэнтаў насельніцт­ва) дае магчымасць прагназава­ць невысокі ўздым захваральн­асці».

Дзмітрый Піневіч таксама адзначыў зніжэнне колькасці цяжкіх пацыентаў на 10-15 працэнтаў. Інфармацыя аналізуецц­а штодзень. На пастаянным кантролі наяўнасць неабходнай апаратуры, у тым ліку для кіслародна­га забеспячэн­ня пацыентаў.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus