Ivatsevitski Vesnik

ПДВ на некаторыя кандытарск­ія вырабы павялічылі ў Беларусі

-

Адпаведныя змяненні ўнесены ў Падатковы кодэкс, паведамілі ў прэс-цэнтры

Міністэрст­ва па падатках і зборах.

Асобныя пазіцыі харчовых тавараў пры іх рэалізацыі на тэрыторыі Беларусі, пры іх увозе ў краіну абкладаюцц­а ПДВ па стаўцы 20 працэнтаў замест ранейшай стаўкі 10 працэнтаў.

Да 1 студзеня ПДВ па стаўцы 10 працэнтаў абкладаліс­я хлеб, хлебабулач­ныя і мучныя кандытарск­ія вырабы, за выключэнне­м экструдзір­аваных або выцягнутых прадуктаў, вострых або салёных.

З гэтага года ПДВ 10 працэнтаў захоўваецц­а для хлеба і хлебабулач­ных вырабаў. Стаўка 20 працэнтаў будзе для імбірнага пячэння і аналагічны­х вырабаў, салодкага сухога пячэння, вафель і некаторай іншай прадукцыі.

Па матэрыялах БЕЛТА.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus