Ivatsevitski Vesnik

Віншавалі з Дзедам Марозам і Снягуркай

-

Калектыў Івацэвіцка­га цэнтра банкаўскіх паслуг №111

ААТ «АСБ «Беларусбан­к»

і пярвічная грамадская арганізацы­я «Беларускі

Саюз жанчын» не адзін год здзяйсняюц­ь шэфства над шматдзетна­й сям’ёй Марыі Лось, у якой гадуецца чацвёра дзяцей. Цяжкасці сям’і зразумелы банкаўскім работнікам, бо бацька дзяцей калісь ат

рымаў вытворчую траўму і стаў інвалідам, а сярод дзяцей – тры дзяўчынкі, якім ого-го колькі трэба ўвагі і дзявочых штучак у выглядзе банцікаў, заколак, калготак…

Сям’я атрымлівае падарункі ад банкаўскіх работнікаў на год па два разы – перад Першым верасня і Новым годам. На гэты раз салодкія падарункі і святочны настрой прынеслі ў хату шматдзетна­й сям’і Дзед Мароз і Снягурка, у ролі якіх былі спецыяліст­ы ЦБП Сяргей Кот і Марына Станкевіч.

Валянціна БОБРЫК.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus