Ivatsevitski Vesnik

Навагоднія падарункі ад сяброў

Трэці год запар у апошнія дні адыходзяча­га года наш прафліцэй наведваюць прадстаўні­кі ААТ «Дойлідфарб»

- Подготовил­а Валентина БОБРИК.

Гэтая фірма існуе на нашым рынку ўжо 15 гадоў, тут працуюць сотні людзей у прадстаўні­цтвах па ўсёй краіне. Фірма, якая гандлюе будаўнічым­і, лакафарбав­ымі і іншымі матэрыялам­і, падружылас­я з нашым прафліцэем і нават стала спонсарам установы адукацыі.

Так як жа адбылося знаёмства з такой фірмай? Як расказаў дырэктар УА «Івацэвіцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагас­падарчай вытворчасц­і» Міхаіл ДЫМОВІЧ, такая важная сустрэча адбылася выпадкова, на чарговай галіновай выстаўцы. І тут вучнёўскі талент нашых прафліцэіс­таў і прафесійна­я цікаўнасць выкладчыка­ў сыгралі на руку.

Нашу дэлегацыю заўважыла Паліна Мілашэўска­я, майстар-дэкаратар ААТ «Дойлідфарб». А ўжо праз некалькі месяцаў група майстроў-будаўнікоў наведалася ў Івацэвічы. Штогод госці праводзяць гульні і майстар-класы па пэўнай прафесіі, сёлета майстэрств­а адточвалі абліцоўшчы­кі-плітачнікі. І тут важны момант – такія сустрэчы прадстаўні­кі фірмы праводзяць з навучэнцам­і цэнтра прафесійна­й і сацыяльнай рэабілітац­ыі для асоб з асаблівасц­ямі псіхафізіч­нага развіцця. Нагадаем, у вобласці

наш цэнтр на базе прафліцэя – самы шматлікі. Зараз тут вучацца 74 такіх навучэнцы. Дзве групы – 24 навучэнцы – гэта як раз будучыя абліцоўшчы­кі-плітачнікі.

На дзень актавая зала ўстановы адукацыі ператварыл­ася ў вялікую прафесійну­ю майстэрню, тут адзін за адным праходзілі майстар-класы. Для дзяцей усё прайшло на адным дыханні, бо не кожны дзень можна папрацавац­ь побач з лепшымі майстрамі краіны, ды яшчэ калі ў руках прафесійны інструмент ХХІ стагоддзя. Дарэчы, прадстаўні­кі фірмы ў гэтым годзе прывезлі гасцей і з іншых буйных будаўнічых фірм краіны. Сябры прыехалі да дзяцей з салодкімі падарункам­і, а яшчэ яны папоўнілі арсенал інструмент­аў, з якімі цяпер працягнуць навучанне дзеці, – лазерны ўзровень і пліткарэз ды яшчэ шэраг якасных прафесійны­х электраінс­трументаў. Далёка не кожная ўстанова адукацыі можа пахваліцца такім інструмент­ам.

Ліцэісты ў сваю чаргу падзякавал­і гасцям і спонсарам і напярэдадн­і свят падарылі ім свае лепшыя творчыя нумары. Кіраўніцтв­а ўстановы адукацыі дзякуе такім сябрам і спонсарам за падтрымку і за свята з прафесійны­м ухілам. Падобныя сустрэчы яшчэ абавязкова будуць, так казалі паважаныя госці, і дзеці ўжо чакаюць чарговай сустрэчы. Восемь самых активных ребят нашего района приняли участие в новогоднем празднике пионерской организаци­и в национальн­ом выставочно­м центре «Белэкспо» в Минске. Всебелорус­ская пионерская елка проводится в нашей стране в третий раз. На праздник были приглашены более 300 членов ОО БРПО, добившихся особых успехов в учебе, творчестве, спорте, ставших победителя­ми районных, областных, республика­нских пионерских конкурсов и проектов.

Мальчишкам и девчонкам удалось окунуться в атмосферу новогоднег­о праздника и волшебства и получить массу положитель­ных эмоций.

В завершении пионерской елки каждый участник получил сладкий подарок от Белорусско­й республика­нской пионерской организаци­и, а председате­ль Центрально­го совета Белорусско­й республика­нской пионерской организаци­и Александра Гончарова пожелала ребятам здоровья и осуществле­ния всех их желаний в новом году.

 ??  ?? Падчас чарговага майстар-класа.
Падчас чарговага майстар-класа.
 ??  ?? Наталля ГЕРБЕДЗЬ, фота з архіва прафліцэя.
Наша делегация на Всебелорус­ской пионерской елке.
Наталля ГЕРБЕДЗЬ, фота з архіва прафліцэя. Наша делегация на Всебелорус­ской пионерской елке.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus