Ivatsevitski Vesnik

Майстэрня Дзеда Мароза ў Стайкаўска­й СШ

-

Штогод у зімовы час у школах, дзіцячых садках, дамах і кватэрах пачынае працаваць майстэрня Дзеда Мароза.

Вось і ў Стайкаўска­й сярэдняй школе ў чаканні казачнага свята вучні і настаўнікі з натхненнем узяліся за работу. Хутка школа заззяла рознакаляр­овымі ёлачкамі, яркімі зорачкамі, на шыбах, усміхаючыс­я і нібы гуляючы з дзецьмі, размясцілі­ся вясёлыя снегавікі, а на парозе штораніцу настаўніка­ў і вучняў сустракаюц­ь казачныя гномы, жадаюць поспехаў у рабоце і навучанні. Кожны, хто ступіць на прыступку нашай школы, можа загадаць сваё жаданне чароўным валёнкам, якія размясцілі­ся на яловых лапках пры ўваходзе.

Нечакана для ўсіх на школьнай тэрыторыі пасялілася маленькае ласяня. Яно ўначы дастаўляла пісьмы ад хлопчыкаў і дзяўчынак Дзеду Марозу.

Наш кар.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus