ААТ «Святая Воля» – «дзевяцітысячнік», ААТ «Косава» – «васьмітысячнік»
Па выніках 2020 года ў галіне жывёлагадоўлі
Падвядзём вынікі ў галіне жывёлагадоўлі раёна за 2020 год і за апошнія пяць гадоў. На 1 студзеня 2021 года колькасць буйной рагатай жывёлы складала 56 729 галоў, з іх дойных кароў – 19 163. Пяць гадоў назад буйной рагатай жывёлы было 52 979 галоў, кароў – 18 992. Штогадовы тэмп росту вытворчасці малака – болей за 4 працэнты – дазволіў павысіць вытворчасць малака ў 2020 годзе да 113 232 тон за год – гэта ў фізічным вымярэнні на 24 529 тон болей, чым мы мелі па выніках 2015 года.
Надой малака ў разліку на адну карову за 2020 год склаў 5 819 кілаграмаў, што на 202 кг вышэй узроўню 2019 года, па выніках 2015 года ўдой адной рагулі складаў 4 748 кг. На сённяшні дзень у ліку лідараў па прадукцыйнасці кароў: ААТ «Святая Воля» – 9 273 кг (плюс 538 да 2019 года), ААТ «Косава» – 8 084 (плюс 1 424 кг), СВУ «Даманава» – 7 765 (плюс 137), ААТ «Квасевічы» – 7 736 (плюс 226). Звяртае на сябе ўвагу рэкордны скачок ААТ «Косава» – 1 424 кг за год – найлепшы вынік! Варта адзначыць таксама ААТ «Горталь», дзе павелічэнне склала 395 кг (агульны вынік – 6 181 кг), ААТ «Падстарынь», дзе надаілі на 371 кг болей (5 701 кг па выніках 2020 года).
Павышаецца і якасць малака.
Так, у 2020 годзе 64,4 працэнта малака рэалізавана сортам «Экстра». Пяць гадоў назад гэтым сортам было рэалізавана ў два разы менш – 31,9 працэнта. На сён
няшні дзень усе гаспадаркі раёна рэалізуюць прадукцыю, якая адпавядае «Экстра» – кожны дзень 195 тон, у той час як па выніках 2015 года толькі 9 гаспадарак здавалі малако гэтым сортам і штодзённая здача была 77 тон.
За мінулы год сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі раёна вытворчасць жывёлы на забой у жывой вазе склала 8 572 тоны – гэта 102,4 працэнта да 2019 года. Атрымана 597 грамаў сярэднясутачных прываг на вырошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы (плюс 13 грамаў да 2019 года). Сярэднясутачныя прывагі болей 600 грамаў атрыманы ў васьмі гаспадарках раёна – ААТ «Святая Воля» – 741, «Квасевічы» – 740, «Косава» – 737, СВУ «Даманава» – 733, «Новыя Стайкі» – 689, «Івацэвічыагратэхсэрвіс» – 663, «Падстарынь» – 633, «Мічурынск» – 603 грамы.
Для дасягнення дадзеных паказчыкаў у жывёлагадоўлі праведзена сур’ёзная работа. Так, за апошнія 10 гадоў рэканструяваны і пабудаваны 10 жывёлаводчых аб’ектаў, пабудаваны 122 новыя сянажна-сіласныя траншэі для закладкі кармоў.
Нашым гаспадаркам ёсць куды развівацца. Галоўнымі кірункамі далейшага развіцця жывёлагадоўлі з’яўляецца работа па павышэнні прадукцыйнасці жывёлы, мадэрнізацыя і будаўніцтва новых малочных комплексаў, укамплектаванне іх высокапрадукцыйным матачным пагалоўем, умацаванне кармавой базы.
Наталля ЯЎМЕНЕНКА, галоўны спецыяліст аддзела
арганізацыі вытворчасці ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама.