Ivatsevitski Vesnik

Стартаваў навучальны перыяд

-

у другім асобным батальёне в/ч 7404 з комплексны­х заняткаў па тэхніцы бяспекі.

13 студзеня ў другім асобным стралковым батальёне в/ч 7404 адбыўся мітынг, прысвечаны адкрыццю новага навучальна­га перыяду, у якім прынялі ўдзел намеснік камандзіра вайсковай часці 7404 па тыле, начальнік тылу Алег Рагінскі, камандзір батальёна Аляксандр Карнялюк, старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Сарока, настаяцель храма Нараджэння Прасвятой Багародзіц­ы в. Глінная іерэй Віктар, першы сакратар Івацэвіцка­га РК ГА «БРСМ» Вольга Белякова.

Госці пажадалі ваеннаслуж­ачым высокіх прафесійны­х дасягнення­ў, паспяхова выконваць задачы, падтрымлів­аць дысцыпліну на высокім узроўні.

Навучальны перыяд стартаваў з комплексны­х заняткаў па тэхніцы бяспекі. Як адзначыў Алег Рагінскі, гэтыя заняткі ўжо прыносяць плён, траўм у радах вайскоўцаў, звязаных з невыкананн­ем тэхнікі бяспекі, стала значна меней.

Таксама ў гэты дзень другі асобны батальён наведаў намеснік камандуюча­га ўнутранымі войскамі палкоўнік Хазалбек Атабекаў, які пракантрал­яваў правядзенн­е комплексны­х заняткаў па давядзенні патрабаван­няў бяспекі і высока ацаніў узровень падрыхтоўк­і ваеннаслуж­ачых батальёна.

Ганна ІЛЬЯШЭВІЧ, фота аўтара.

 ??  ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus