Ivatsevitski Vesnik

Зноў пад коламі пешаход

- Васіль ЖУР, начальнік АДАІ Івацэвіцка­га РАУС.

Пачатак бягучага года толькі пацвярджае той факт, што менавіта пешаходы найчасцей цярпяць у выніку ДТЗ. Вось апошняе здарэнне з вуліцы Леніна Івацэвічаў (непадалёку ад кафэ «Бульбяная»).

Менавіта на гэтым участку памкнуўся ў цёмны час сутак 12 студзеня перасекчы праязную частку дарогі 51-гадовы жыхар нашага раёна. Тут няма пешаходнаг­а пераходу, а сам мужчына быў без святлоадбі­вальных элементаў. Як вынік, трапіў пад колы легкавіка «Фіат», якім кіравала 28гадовая жыхарка Стаек. Не выключана, што пешаход знаходзіўс­я ў нецвярозым стане.

З пераломам бядра мужчына трапіў на бальнічны ложак УАЗ «Івацэвіцка­я ЦРБ».

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus