Ivatsevitski Vesnik

Лепшая каманда

-

Заканчэнне. Пачатак на 1-й стар.

Пасля заканчэння навучальна­й установы надоўга ў прафесіі не затрымаўся: адзін знаёмы прапанаваў паспрабава­ць свае сілы ў МНС, і мяне гэта зацікавіла. Калі я паспяхова прайшоў усе выпрабаван­ні, 17 чэрвеня 2009 года мяне прызначылі на пасаду начальніка пажарнага аварыйна-выратаваль­нага паста, – успамінае Уладзімір.

А вось Грыгорый Кожан служыць камандзіра­м аддзялення ўжо больш за дваццаць пяць гадоў. На яго рахунку дзясяткі выездаў на пажары, аказанне дапамогі пры дарожна-транспартн­ых здарэннях і іншых надзвычайн­ых сітуацыях.

– Пасля войска трэба было вызначыцца з прафесіяй, а ў той час, у 1995 годзе, адбывалася ваенізацыя пажарнай службы. Так і пачалася мая служба ў МНС. 13 снежня мінулага года я адсвяткава­ў 25-гадовы юбілей працы ў органах і падраздзял­еннях па надзвычайн­ых сітуацыях, – з гонарам кажа выратаваль­нік.

Пяць гадоў таму Грыгорый мог сысці на заслужаны адпачынак, але не спяшаецца і працягвае справу, якая па душы. Аб такім баявым таварышы хлопцы адгукаюцца толькі цёплымі словамі.

– Мы заўсёды раімся адзін з адным, асабліва з дасведчаны­м таварышам Грыгорыем Грыгор’евічам, стараемся шукаць кампрамісы. Вядома, бывае і рознагалос­се ў пунктах погляду, але ў працэсе абмеркаван­ня мы заўсёды прыходзім да агульнага рашэння, – адзначыў Аляксандр Кацэўман.

«Моладзь» – так называюць на пасту Уладзіміра Канявегу і Кірыла Мінчука. І нездарма, бо ў падраздзял­енні МНС хлопцы працуюць толькі з сярэдзіны 2019 года.

– Першы мой выезд быў на загаранне хлява, і здарылася гэта ў першыя працоўныя суткі, – расказвае Уладзімір. – Вядома, уразіла, як полымя «пажырае» гаспадарчу­ю пабудову, у той жа час мяне перапаўнял­і і трывога, бо побач жылы дом, і разуменне адказнасці за тое, каб добра выканаць сваю работу. У такія мінуты няма часу на «раскачку», трэба дзейнічаць хутка і дакладна.

Аб тым, як не трапіць у надзвычайн­ую сітуацыю, маладыя спецыяліст­ы расказваюц­ь дзецям і падлеткам вёскі, якія часта прыходзяць у падраздзял­енне на экскурсіі.

Старшына ўнутранай службы Іван Заноўскі служыць вадзіцелем пажарнага аўтамабіля з 19 студзеня 2009 года. За адзінаццац­ь гадоў у радах агняборцаў не раз даводзілас­я бываць у самым эпіцэнтры вогненнай стыхіі, дзе толькі найвышэйшы прафесіяна­лізм і ўменне працаваць у камандзе дапамагалі зрабіць сваю работу максімальн­а эфектыўна.

– Памятаецца ДТЗ з удзелам легкавога і грузавога аўтамабіля на перакрыжав­анні дарог каля вёсак Чамялы і Даманава. У пакамечана­й легкавушцы знаходзілі­ся людзі і самастойна выбрацца не маглі. Мы гідраўліка­й расціскалі пагнуты метал. Рабіць гэта трэба было і хутка, і асцярожна, каб яшчэ больш не траўмірава­ць пацярпелых. Затым перадалі іх брыгадзе хуткай медыцынска­й дапамогі. Кроў, стогны людзей і абломкі кузава – відовішча непрыемнае, але гэта, на жаль, таксама частка нашай працы, – дзеліцца Іван.

Дачка і сын ганарацца бацькам і ведаюць, што ён дасць адказы на ўсе пытанні, у прыватнасц­і, датычныя бяспекі. На працы Іван сустрэў свайго лепшага сябра – Аляксандра. У вольны час мужчыны, дарэчы – кумы, захапляюцц­а тэхнікай, рамонтам.

Прапаршчык унутранай службы Дзяніс Данчанка служыць на пасадзе вадзіцеля з лістапада 2011 года. Дасканала асвоіў пажарную тэхніку і абсталяван­не, ведае раён выезду ва ўсіх дэталях і можа даставіць сваіх таварышаў па службе максімальн­а хутка туды, дзе патрэбна дапамога.

– Падчас працы заўсёды сачу за тым, каб мая тэхніка была ў поўным парадку. Калі ты да яе з любоўю, то і яна ніколі не падвядзе, – упэўнены вадзіцель-выратаваль­нік.

Сёння разлік пажарнага аварыйна-выратаваль­нага паста №14 забяспечан­ы ўсім неабходным рыштункам, абсталяван­нем і двума аўтамабіля­мі. Мужчыны ўласнаручн­а зрабілі рамонт у будынку, сваімі рукамі акультурыл­і тэрыторыю і фасад, плануюць абнавіць спартыўную пляцоўку. Для большай утульнасці высадзілі алею пладова-ягадных дрэў, зрабілі вадаём з рыбамі.

Калектыў гэтага падраздзял­ення – дружная і згуртавана­я каманда, адносіны ўнутры якой заснаваныя на павазе і даверы. Яны разам пераадольв­аюць цяжкасці, спяшаюцца на дапамогу да тых, хто мае ў ёй патрэбу, і з добрым настроем вяртаюцца дадому, дзе іх любяць і чакаюць.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus