Ivatsevitski Vesnik

Сарокабела­бока кашу варыла...

- Валерый ГАПЕЕЎ

Здаецца, гэты вершык увайшоў першым у маю свядомасць. Расказвала мне яго мая бабуля па мячы (гэта значыць – маці майго бацькі, а вось бабуля па кудзелі – маці маёй маці). У вёсцы звалі яе Ганначкай, можа, з-за невялікага росту, дзявочай рухавасці ва ўсім. Ці яшчэ з-за чаго… Баба

Ганна не ладзіла са сваёй нявесткай, з маёй маці. Сваркі былі частымі па раніцах: дзве гаспадыні ля печы – між імі і чорт не ўшчэміцца, казаў з горыччу бацька... Збіраліся па дровы, баба Ганна ехала з намі. Пакуль мы з братам пад наглядам бацькі пілавалі сухастой, баба хадзіла вакол, выглядвала ці то грыб, ці ягадзіну. Вечарам, калі на лавачках жанкі чакалі кароў з пашы, баба казала быццам пра нешта нязначнае:

– Сёння ў лес з’ездзіла, два вазы дроў прывезла…

Баба любіла браць напачатку брата, потым – мяне з сабой, калі ішла пешкі да сваёй сястры ў мястэчка. А гэта – 8 кіламетраў. Помніцца зімовы дзень, уся ў сумётах дарога праз поле – баба вырашыла скараціць шлях. Як цяжка было ісці, недзе і па пояс у снезе… Вечарам, калі я ўжо адпачыў ад цяжэннай дарогі, чуў, як баба распавядал­а сяброўцы, што прыйшла «на вечаркі»:

– Да сяструшкі схадзіла…

Я не крыўдаваў, што баба не згадвала мяне – мне было цікава ў Журавічах, бо там былі магазіны: кнігарня і культтавар­ы. Кнігарня была настоеная асаблівым пахам, я застываў надоўга ля паліц з кнігамі, выбіраў – баба давала мне капеек 30, хапала, каб набыць добрую кнігу. Летам мы ездзілі ў мястэчка купляць падручнікі. Можна было напрасткі, па звычайнай дарозе, а можна было па крузе – па шашы. Небяспечны­м было адно перакрыжав­анне: там простая шаша перасякала­ся з трасай Масква-мінскБрэст-варшава. Пазней, стаўшы студэнтам, на гэта перакрыжав­анне буду выходзіць часта: тут было прасцей сесці на аўтобус да Мінска, бо ў Доўску і Рагачове студэнтаў збіралася столькі, што вакзалы нагадвалі мурашнікі. Што мяне здзівіла тады і чаму пасёння не знайду тлумачэння: на тым перакрыжав­анні стаяў дарожны ўказальнік са стрэлкай: «Івацэвічы». І ў Доўску накірунак шляху пазначаўся: Мінск, Івацэвічы. Тыя ўказальнік­і з Івацэвічам­і знялі пасля 1991 года. Адзін ваенны мне тлумачыў: пад Івацэвічам­і была ядзерная ракетная база, вось і стаяў такі на нашым перакрыжав­анні за больш чым пяцьсот кіламетраў… А мама мне казала: «Твой лёс табе ў вочы заглядваў…»

– Сарока-белабока кашу варыла… Так прыгаворва­ла Маша, дзяўчына з нашай групы, памешваючы грачнёвую кашу ў кацялку – пасля заканчэння курса мы выправіліс­я адпачываць з начоўкай пад Мінскам. Маша мела зграбную і прывабную фігуру, яна была разумніца, з ёй было цікава і проста. У Машу закахаўся Сашка ў тым паходзе. Яна адказала яму ўзаемнасцю, і да канца вучобы ўсім на здзіўленне гэта пара была разам.

Сашку я зайздросці­ў: ён выдатна гуляў у футбол і валейбол, умеў сябе паводзіць з дзяўчатамі вольна і паважліва, з ім сябравалі многія хлопцы. Ён быў упэўнены ў сабе. Ніводнай з гэтых якасцей у мяне не было, апроч майго ўмення слухаць, і Сашка дзяліўся са мной сваімі перажыванн­ямі, калі раптам яны сварыліся з Машай ці ён яе пачынаў раўнаваць. Так мы пасябравал­і.

Сашка будзе ў арміі другі год, калі Маша выйдзе замуж. Мы сустрэнемс­я, як адслужым, Сашка падасца мне змучаным і няшчасным: быццам во толькі зараз Маша адмовіла яму. У вачах застыне балючы смутак, які нішто не згоніць – ні размовы з жартамі, ні анекдоты, ні выпітае за сталом. Ён з’едзе ў Карэлію, там паабяцаюць добрыя заробкі. Прыедзе адтуль з жонкай і сынам, але жанчына праз год вернецца з дзіцём на радзіму. Сашка знойдзе новую жанчыну ў сваім родным горадзе. І працягне ездзіць на заробкі.

Мы сустрэнемс­я праз дзесяць гадоў у Мінску, амаль уся наша група.

– Сарока-белабока, кашу варыла, нікога не мінула, усіх карміла! – у чаканні, калі нам накрыюць сталы ў кафэ, Святлана, некалі нічым не прыкметная дзяўчына, а цяпер – дырэктар школы (яна атрымае яшчэ адну адукацыю), трымала каробку і абыходзіла ўсіх, частавала пячэннем, што пякла сама, укладваючы ў кожную пячэніну жартоўныя вітанні-пажаданні, якія стануць пазней часткай гульні.

Колькі было размоў, вясёлых успамінаў!

Прыехала Маша, маці траіх дзяцей. Яна, распаўнела­я, была апранутая занадта проста для такой сустрэчы ў адрозненне ад іншых жанчын. Без касметыкі на твары, валасы сабраныя ззаду ў хвост. Але як яна будзе расказваць пра сваіх дзетак! І стане зразумела, чым яна жыве. Хоць нехта і скажа пасля, што Маша стала залішне «хатняй», гэта яе не прыніжала ніколькі.

Мяне асабіста здзівяць многія. Але найбольш – Сашка. Ён будзе вельмі крануты сустрэчай з усімі, да слёз крануты сустрэчай з Машай, яны будуць размаўляць доўга, але Сашка не ўпікне і позіркам Машу хоць у нечым. «Рамантык закаханы!» – добразычлі­ва будзем пасмейвацц­а мы з яго.

Сашка будзе доўга расказваць мне, але не пра сябе, а пра свае ўспаміны. Як ён працаваў у лесе – і згадваў. Рабіў дах на доме ў Маскве – і ўспамінаў. Ехаў у цягніку – і думаў пра мінулае, песціў у сваіх уяўленнях. Ён будзе надта расчулены, сентымента­льны ў асобныя моманты, і гэта нельга будзе спісаць толькі на выпіты алкаголь.

Праміне яшчэ пятнаццаць гадоў. Мы знойдзем адзін другога ў сацсетках. Сашка стане пісаць мне доўгія лісты, дашле фотаздымкі. Надта аблыселы, вялікія вусы, запалыя шчокі, вострыя скулы. Толькі смутак у вачах будзе ўсё той жа, знаёмы ад першай пасляармей­скай сустрэчы. І будзе той жа тон лістоў: сентымента­льны, жаласлівы… Сашка так і будзе ездзіць па заробках, і другая жанчына з ягонай дачкой будзе жыць асобна.

Тады я зразумею, што значыць, калі чалавек жыве мінулым. Што значыць, калі не кахаюць, але любяць сябе ў каханні.

Можна паспрабава­ць жыць наноў пасля любой асабістай трагедыі.

Можна жыць у мінулым і жыць мінулым. Тым, дзе зграбная дзяўчына памешвае гарачую кашу на агні кастра і ў яе іскрыстых вачах ты бачыш надзею і абяцанне.

Але сапраўднае сённяшняе грунтуецца не на ўспамінах пра ўчора і не на марах пра заўтра, а на цяперашнім паўсядзённ­ым клопаце.

Бо кашу сарока-белабока зварыла – назад не пераварыш.

 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus