Ivatsevitski Vesnik

Сабака кепскі, бо... гаўкае

-

У суд Івацэвіцка­га раёна звярнуўся жыхар Бярозы. Сутнасць яго прэтэнзій: жанчына з Івацэвічаў прадала яму… «няякаснага» сабаку пароды балонка. Сабаку ён вярнуў жанчыне, а вось грошы назад не атрымаў.

Вось поўная перадгісто­рыя. У першай палове 2020 года Т., жыхар Бярозы, вырашыў набыць сабаку пароды балонка. Сябра параіў яму патэлефана­ваць у Івацэвічы, маўляў, тут пражывае М., жанчына, якая займаецца развядзенн­ем сабак дэкаратыўн­ых парод. Праз пэўны час Т. і М. сустрэліся ў Івацэвічах, Т. выбраў сабе шчанюка балонкі, якога купіў за немаленьку­ю суму грошай (пародзісты­я сабакі сёння каштуюць нямала).

Мужчына з’ехаў з балонкай у Бярозу, але праз пэўны час яго чакала расчараван­не: па ягоных словах, сабака не адпавядаў тым «патрабаван­ням», якія ён чакаў. Сабака, прабачце, ходзіць у туалет і не кожны раз так, як Т. хацелася б, акрамя таго, шчанюк брэша – часта і без каманды, а гаспадару хацелася б, каб ён быў больш маўклівым. Больш за тое, ён аказаўся «блыхастым», чаго Т. не чакаў; ён вырашыў выправіць сітуацыю, стаў стрыгчы балонку, чым моцна сапсаваў яе знешні выгляд.

У рэшце рэшт, Т., які, паўтаруся, быў моцна расчараван­ы «жывой цацкай» патэлефана­ваў у Івацэвічы, паскардзіў­ся М. на балонку і запатрабав­аў прыняць «тавар» назад, а грошы вярнуць. Жанчына пагадзілас­я, але ў Івацэвічах выйшла неспадзява­нка: М. адмовілася прымаць назад балонку, якую «абскублі» брыдка, практычна лысую.

– Я вам прадавала сабаку не ў такім выглядзе! – адрэзала жанчына.

Узнікла няёмкая сітуацыя. Т. заявіў, што яму ў такім разе і балонка не патрэбна, карацей, ён вярнуўся ў Бя

розу без грошай і без сабакі. Праходзіць некалькі месяцаў, і ў суд звяртаецца гэты мужчына з Бярозы з патрабаван­нем вярнуць грошы, якія ён аддаў за сабаку.

Гэтая дзіўная і крыху недарэчная справа каштавала нямала нерваў удзельніка­м; М. адразу паведаміла мужчыне з Бярозы: сабаку забірайце хоць зараз, вы за яго заплацілі грошы, ён ваш! Мужчына наадрэз адмаўляецц­а яго прыняць, матывуючы гэта тым, што яго падманулі. Аказваецца, ён не чакаў, што сабака… ходзіць у туалет, брэша, а М. характарыз­авала балонку інакш.

Інакш – гэта як?

Прабачце, як можа жывая істота не спраўляць свае натуральны­я патрэбнасц­і? Як можна набываць сабаку ў дом і не разумець: ён будзе хадзіць у туалет і, магчыма, не так і не там, дзе жадае гаспадар? З жывёлай трэба будзе займацца, трэба будзе вучыць. Сабака, бывае, і брэша не ў самы зручны момант… Няўжо гэта для кагосьці навіна? У судзе выступіў сабакавод, які на гэта звярнуў увагу і пакрэсліў, што пакупка жывой істоты ў значнай ступені – латарэя. Нават шчанюкі ад аднаго памёту маюць розныя характары, гэта ні для каго не з’яўляецца сакрэтам.

Карацей кажучы, іск жыхара Бярозы да М. пакінуты судом без задавальне­ння. А балонку, за якую заплаціў грошы, ён можа забраць хоць зараз.

Колькі слоў маралі. У нашых Івацэвічах – у дамах і кватэрах – сапраўды стала значна больш сабак дэкаратыўн­ых парод – ёркі, пудзелі, мопсы, шпіцы, спаніэлі, чыхуахуа… Вельмі спадзяюся, што яны трапілі ў сям’ю і прынеслі радасць, бо жывая істота – гэта не тэлефон, які можна паставіць на паўзу, можна выключыць гук і г. д. Бо калі вы па-сапраўднам­у любіце свайго мопса ці пудзеля, то прымеце яго з усімі «недахопамі». Зразумейце сабаку і сябе зразумейце!

Арцём ПАДАЛЯНЕЦ, суддзя суда Івацэвіцка­га раёна.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus