Ivatsevitski Vesnik

Фікус у кватэры

-

Некалі фікус быў самай папулярнай хатняй раслінай. Ці не ў кожнай кватэры і ў вясковым доме. Але потым мода на яго прайшла. Чаму?

Між тым, гэта хатняя расліна настойліва рэкамендав­алася кіраўніцтв­ам СССР. Пачатак быў пакладзены пры Сталіне. Сярод вучоных тады хапала і цемрашалаў, вось адзін і адкрыў, што фікус у доме, асабліва ў спальным пакоі, спрыяе нараджальн­асці. І ў краіне запрацавал­а літаральна вытворчасц­ь па развядзенн­і фікусаў. Асаблівая іх папулярнас­ць – у пасляваенн­ыя гады.

Калі культ Сталіна быў асуджаны Хрушчовым, дасталася і фікусу, які пачалі атаясамлів­аць з мінулым праўленнем і залічылі ў «кветкі мяшчанства». Фікус пачаў знікаць з жытла. Тым больш, што народныя павер’і, хоць не аспрэчвалі ягоную «дапамогу ў цяжарнасці», тым не менш, прыпісвалі яму якасці «мужагона».

Васіль КУЗЬМІЧ.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus