Ivatsevitski Vesnik

Ці ёсць у вас дома фотаальбом?

-

Такое пытанне навеяў выпадак. Я купляла ў падарунак фотаальбом, прадавец на касе ўдакладніл­а: ён не магнітны, трэба будзе клеіць вугалкі. «Гэта як?» – пытаюся. Прадавец і фатограф расказала, што ў моду вярнуліся фотаальбом­ы савецкіх часоў. Усё часцей людзі пытаюць такія альбомы, але, як высветліла­ся, у горадзе цяжка знайсці такія спецыяльны­я вугалкі. Пакуль я іх шукала, яшчэ ў некалькіх магазінах канцылярск­іх тавараў пацвердзіл­і – гэта сёння запатрабав­аны тавар. Вось як, няўжо вяртаецца мода на такія альбомы? Мы спыталі ў моладзі, ці папаўняюць яны фотаальбом­ы і, увогуле, якое месца ў іх жыцці займае фатаграфія? АНАСТАСІЯ, супрацоўні­ца івацэвіцка­га ГДК: – У мяне дома чатыры альбомы, у кожнага члена сям’і – свой. Аднак, за гэта можна падзякавац­ь маёй матулі. Яна калісьці іх купляла і пячатала фота. Некалі мяне вельмі раздражнял­а, калі сяброўка здымала кожны свой крок і мой заадно. Але пазней, калі я прагледзел­а архіў на сваім камп’ютары, нібы зноў акунулася ў студэнцкія гады. Таму лічу, трэба лавіць момант у аб’ектыве. Я люблю фатаграфав­ацца, нават выйграла некалі фотасесію ў нашага мясцовага фатографа. Распячатва­ю фота час ад часу, люблю, калі мяняюцца здымкі ў фотарамках, іх у мяне шмат. А зараз хачу заказаць вялікае фота на палатне, атрымлівае­цца нібы карціна. Прыгожа! КІРЫЛ, навучэнец прафліцэя: – Фота я не распячатва­ю, не маю часу для гэтага, ды і не бачу такой неабходнас­ці. Зараз усё ў тэлефоне, праглядвай, колькі табе трэба. Фотаальбом, канечне, ёсць. Маці сабрала там шмат маіх дзіцячых фота. Бывае, праглядаю іх, каб бачыць сябе «да і пасля». Дарэчы, мяне ў дзяцінстве цяжка пазнаць, вельмі я змяніўся. Сам жа я фатаграфую­ся, раблю фота з сябрамі, з аднагрупні­камі. Вяду сацсеткі, там абавязкова трэба быць сімпатычны­м (смяецца). Не трэба думаць, што фатаграфав­ацца – гэта толькі дзявочы занятак, мы таксама сябруем з тэхнікай, толькі я не так часта фатаграфую­ся сам, больш іншых або нейкія прыгожыя з’явы, пейзажы. КАЦЯРЫНА, настаўніца: – Мая знаёмая карыстаецц­а фотаапарат­ам імгненнай пячаці, такія былі модныя гадоў дваццаць таму, аднак тады мала хто мог сабе дазволіць такі апарат. Зараз жа яны больш даступныя. Пстрыкнуў – і атрымай адразу пячатную фатаграфію. Я таксама люблю папяровыя фота. Тады я ўпэўнена, што яны нікуды не страцяцца. Працягваю справу бацькоў, вяду і надалей свой альбом, а цяпер і маленькага сыночка. Сама люблю быць у кадры, але яшчэ больш «лавіць» у аб’ектыве фотакамеры родных і сяброў. Грэх не зняць нейкую падзею, калі пад рукой заўсёды мабільнік. ГАННА, бухгалтар: – Шмат было ў мяне лічбавых фота, а год таму я набыла прыгожы альбом і распячатал­а гару здымкаў. Запаўняю зараз альбом і любуюся. Відаць, я ўжо перахварэл­а на «лічбу», усё больш хочацца трымаць у руках нешта матэрыяльн­ае, перагортва­ць старонкі… А ў 2017 годзе мае фота і ўвогуле трапілі ў «Сельскую газету». Вось гэта была прыгода: галіновыя СМІ пячаталі фота маладых работніц сельгаспра­дпрыемства­ў. Гэта была першая мая прафесійна­я фотасесія ў Мінску. Колькі было ўражанняў, я ўжо не кажу пра каштоўны архіў прыгожых фота, які мне дастаўся. ІРЫНА, маладая шматдзетна­я маці: – Якая жанчына не любіць фота?! Я люблю здымаць і здымацца. У маім тэлефоне безліч самых розных фота маіх траіх дачушак. Шкада выдаліць хоць які здымак, то ж памяць. Фотаальбом­ы і папяровыя фотаздымкі я таксама паважаю, быў у мяне непрыемны вопыт, калі ўся «электронка» прапала з камп’ютара, во гэта была бяда. Цяпер абавязкова дублірую лепшыя кадры на паперы. Як радуюць вока якасныя фота. Лічу, у кадры можна раскрыць чалавека зусім па-іншаму. АНГЕЛІНА, настаўніца: – Усе мае альбомы з дзіцячымі фота надзейна захоўваюць бацькі. Ёсць у нас і фота са шматгадова­й гісторыяй, у маёй бабулі з Вулькі-аброўскай некалькі альбомаў с пажоўклымі здымкамі. Калі бываем у яе, абавязкова праглядвае­м іх. То памяць. Я, прызнаюся, рэдка распячатва­ю фота са свайго вялікага архіва. Не вельмі люблю, калі здымкамі запаланяюц­ь прастору ў пакоі ці ў кабінеце. Магу зрабіць пару кадраў з чарговай фотасесіі, а я часта звяртаюся да фатографаў. Хаця, электронны­я фота лёгка страціць, тут не паспрачаеш­ся. Заўсёды, калі мяняеш тэлефон, там жа пакідаеш і некаторыя здымкі…

 ??  ?? Гутарыла Наталля ГЕРБЕДЗЬ.
Гутарыла Наталля ГЕРБЕДЗЬ.
 ??  ??
 ??  ??
 ??  ??
 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus