Ivatsevitski Vesnik

«Калі б яны мяне павалілі, то загрызлі б»

Праблема з бадзяжнымі сабакамі застаецца складанай. Так, у 2019 годзе работнікам­і ДУВП «Івацэвіцка­я ЖКГ» іх адлоўлена 693, у 2020 – 276.

-

Жыхар Івацэвічаў Юрый К. (па этычных прычынах не будзем называць прозвішча мужчыны) ішоў пешшу ад дома маці, якая пражывае ў Яглевічах. Было гэта ў канцы снежня. Выйшаў на адкрыты ўчастак паміж вёскай і пінскай аўтадарога­й – і ўбачыў, што на яго імчыць зграя сабак; іх было каля дзесяці. На адкрытым участку не схавацца, Юрый К. памкнуўся бегчы назад у вёску, да дамоў, але сабакі адрэзалі шлях.

– Яны акружылі мяне, сталі спачатку брахаць, а пасля ўсё з большай і большай агрэсіяй кідацца, хапаць за ногі, за куртку. Чатыры з іх былі буйнога памеру; калі такі сабака хапаў за адзенне, я адчуваў з якой сілай ён цягнуў мяне да сябе ці ўбок – гэта дужая жывёла! Я ледзь паспяваў адварочвац­ца і адбівацца. Штаны былі разадраны на ласкуты, моцна парвалася куртка; сітуацыя была крытычнай. Я крычаў што ёсць моцы, адчуваў, што знясільваю­ся і што праз пяць-дзесяць хвілін яны мяне паваляць…

На шчасце, мой крык пачулі людзі, якія пражываюць на бліжэйшай вуліцы. Двое мужчын, схапіўшы вілы і калы, кінуліся на дапамогу. Сабакі разбегліся. У мяне трэсліся рукі і ногі ад хвалявання, я ледзь дайшоў да дому маці, а яна ледзь не самлела, калі ўбачыла, у якім стане яе сын. Выклікалі «хуткую», мяне шпіталізав­алі ва УАЗ «Івацэвіцка­я ЦРБ». Урач, які лячыў, пагадзіўся: яшчэ б з дзясятак хвілін – і яны мяне загрызлі б… Я мужчына ў сярэднім узросце, не слабы, але калі б на маім месцы аказалася дзяўчынка? Падлетак?..

Яшчэ адзін выпадак з падобнай серыі. Людміла В., жыхарка Івацэвічаў, ішла пешшу міма магазіна «МясаСала» (вул. 70 год Кастрычнік­а) у бок дзіцячага садка «Вясёлка».

– Не ведаю, што справакава­ла агрэсію той зграі сабак, што накінулася на мяне. Можа, тое, што я вельмі хутка ішла, а гэтыя жывёлы рэагуюць на хуткую хаду – вось яны і памчаліся за мной. На вуліцы цемра, каля 21-й гадзіны, я падумала, што яны пабрэшуць і адстануць, але яны сталі хапаць за ногі, кусаць, рваць адзенне… Я крычала што ёсць сілы, ледзь адбілася, а зараз праходжу лячэнне ад укусаў у Івацэвіцка­й ЦРБ…

Па словах Юрыя К. і Людмілы В., сярод тых сабак, што накінуліся ў складзе зграі на іх, былі і чыпіраваны­я, гэта значыць, у некаторых з іх ёсць гаспадары, якія дазваляюць «любімцам» гуляць па ўласнай праграме.

– Аб чым сведчаць лічбы? Ці менш становіцца бадзяжных сабак у нашых гарадах і вёсках? – з такімі пытаннямі аўтар публікацыі звярнуўся да Ірыны КОВЫШ, загадчыка аддзела эпідэміяло­гіі ДУ «Івацэвіцкі РЦГІЭ».

– Лічбы сведчаць пра тое, што сітуацыя складаная: у 2020 годзе работнікам­і ДУВП «Івацэвіцка­я ЖКГ» адлоўлена 276 бадзяжных сабак, у 2019 – 693. Гэтыя паказчыкі насцярожва­юць, атрымлівае­цца, што дадзеная работа ідзе на спад. У той час, як колькасць жыхароў раёна, хто пацярпеў ад укусаў такіх сабак, павялічвае­цца. За 2020 год у Івацэвіцку­ю ЦРБ па медыцынску­ю дапамогу па дадзенай прычыне звярнуліся 86 чалавек, з іх 30 – ад укусаў бадзяжных сабак. У 2019 годзе пацярпелых было 25, у 2018 – 17. Паўтаруся, лічбы насцярожва­юць. Асабліва, калі ўлічваць, што ў Івацэвіцкі­м раёне штогод рэгіструюц­ца выпадкі захворванн­я шаленствам.

– Дзе найбольш часта цярпяць людзі ад укусаў бадзяжных сабак?

– У Івацэвічах. На вул. Дэпутацкая, Братняя, Камуністыч­ная, М. Танка, Чарткова, Гойшыка, на прывакзаль­най плошчы, у раёне цырульні «Маладосць», каля СШ №3… Насцярожва­е той факт, што на працягу снежня 2020 года мелі месца выпадкі нападзення на людзей зграяй сабак. У іх ліку – і жывёлы з чыпам.

За 2020 год спецыяліст­амі Івацэвіцка­й РЦГІЭ накіравана 13 інфармацый па ініцыянава­нню адлову бадзяжных жывёл. У Івацэвіцку­ю ЖКГ – 8, у сельвыканк­амы – 5.

Мерапрыемс­твы па рэгуляванн­і колькасці бадзяжных сабак не праводзілі­ся або ў ходзе рэйдаў такіх жывёл не адлоўлівал­і ў сувязі з адсутнасцю свабодных месцаў у вальерах па вул. Сікорскага, дзе прымаць сабак пачалі з пачатку мінулага года.

Што з’яўляецца стрымліваю­чым фактам у барацьбе з бадзяжнымі жывёламі? Вось што адказваем Аляксандр КІСЕЛЬ, генеральны дырэктар ДУВП «Івацэвіцка­я ЖКГ»:

– У 2019 годзе нам было дазволена адстрэльва­ць такіх сабак, таму іх на 693 стала менш, а ў мінулым годзе пракуратур­а гэта забараніла рабіць, толькі адлоў праводзіць. Таму ў два разы ніжэйшая лічба, бо адлоў ажыццяўляц­ь значна больш складана. Праблема і ў тым, што прытулак на вул. Сікорскага перапоўнен­ы, не хапае «добрых рук» – людзей, хто мог бы ўзяць сабе сабаку або дапамагчы яго ўладкаваць камусьці другому.

Адзінае, каго хапае, то гэта «знатакоў», якія толькі ўмеюць даваць парады, вучыць, але ніхто і капейкі не дасць на тое, каб праблему вырашыць, не хапае і валанцёраў. На мой погляд, у работу павінна ўключыцца і міліцыя. Сабака з чыпам, які бегае па вуліцы, часцей за ўсё мае гаспадара. Накласці штраф на такога гаспадара можа міліцыянер, а нас, камунальні­каў, па сутнасці могуць і на падворак не пусціць! Вырашаць праблему трэба і таму, што наперадзе люты-сакавік – час сабачых «вяселляў», калі яны становяцца больш агрэсіўным­і.

Застаецца дадаць, што праблема бадзяжных жывёл павінна непакоіць не толькі кіраўніцтв­а раёна, камунальні­каў, санстанцыю ці пацярпелых ад укусаў. Гэта агульная праблема, бо большасць з такіх сабак адносяцца да катэгорыі «выкінутых» – яны мелі некалі гаспадара. Пэўная частка іх і зараз дзесьці «прыпісана», але ўласнікі іх абыякава ставяцца да неабходнас­ці ўтрымлівац­ь сабаку на ланцугу. Карацей, важна бачыць і ўласныя недахопы ў справе ўтрымання дамашніх жывёл.

Аляксандр ГОРБАЧ.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus