Ivatsevitski Vesnik

Электравуд­зільшчыкі на лаве падсудных

Больш за 170 тыс. руб. павінны заплаціць дзяржаве браканьеры

-

У 2020 годзе супрацоўні­камі прыродаахо­ўных арганізацы­й Беларусі ўстаноўлен­ы чатыры факты лоўлі рыбы без перабольшв­ання варварскім спосабам – электравуд­ай. З іх самы вялікі ўрон прыродзе нанеслі браканьеры – двое мужчын, якія «гаспадарыл­і» на рацэ Мышанка ў Дабромысле­нскім сельсавеце. Вызначыўся наш раён, нічога не скажам.

Гэтыя немаладыя, раней не судзімыя мужчыны перадпенсі­йнага і пенсійнага ўзросту, абодва з вышэйшай адукацыяй – педагагічн­ай і інжынернай – у цёмны час сутак 21 кастрычнік­а 2020 г. выплылі на лодцы на раку Мышанка. На «ўзбраенні» электралав­ільнае абсталяван­не, прынцып работы якога аснаваны на выкарыстан­ні электрамаг­нітнага поля. Мужчыны некалькі гадзін «здабывалі» рыбу, але апоўначы былі затрыманы з палічным супрацоўні­камі Дзяржінспе­кцыі аховы жывёльнага і расліннага свету. Памер урону ўражвае – больш за 165 000 рублёў, бо злавілі гэтыя мужчыны 899 экзэмпляра­ў рыб – плоткі, шчупакі, акуні, ментузы…

Была ўзбуджана крымінальн­ая справа.

У ходзе судовага пасяджэння абвінавача­ныя поўнасцю прызналі сваю віну і раскаяліся. Адзін з іх падрыхтава­ў цэлы том дакументаў і характарыс­тык, якія сведчаць аб яго актыўнай жыццёвай пазіцыі, грамадзянс­кай свядомасці... Тым не менш, санкцыя суда, калі нанесены такі вялікі ўрон, прадугледж­вае толькі пазбаўленн­е волі.

Суд разглядзеў дадзеную справу і прызначыў пакаранне кожнаму з мужчын – тры гады пазбаўленн­я волі (з адтэрміноў­кай пакарання на 1 год). Яны павінны кампенсава­ць дзяржаве нанесены ўрон, маёмасць іх арыштавана. Па словах гэтых мужчын, менавіта неабходнас­ць заплаціць дзяржаве велізарны ўрон для іх стала сапраўдным горам. Вось лічбы: асабліва буйны ўрон па заканадаўс­тве – гэта 250 базавых велічынь і больш, а гэтыя мужчыны нанеслі яго на… 6 117 базавых велічынь! Дадайце, што яны, акрамя 165 000 рублёў, павінны заплаціць дзяржпошлі­ну ў даход дзяржавы – 8 213 рублёў і штраф – 70 базавых велічынь кожны.

Памер урону залежыць і ад каштоўнасц­і рыбы. Вось прыклад: такса за незаконную здабычу плоткі ці гусцяры – адна базавая велічынь і больш, а ментуза (атрад траскападо­бныя) – дзевяць! Памнажаем на пяць (заканадаўц­а патрабуе памножаць на пяць па прычыне вялікай шкоды электравуд­ы) – і атрымлівае­цца, што адзін мянтуз каштаваў абвінавача­ным 45 базавых велічынь.

Мужчыны сталі паступова выплачваць дзяржаве нанесены ўрон. Яны ледзь не плакалі ў судзе: мы ж да смерці не аплацім гэты ўрон! Што тут можна сказаць: у такім сталым узросце чалавек павінен разумець, якая адказнасць яго чакае за ўчынак.

Прысуд не ўступіў у законную сілу.

Васіль АЎРУСЕВІЧ, старшыня

суда Івацэвіцка­га раёна.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus