Ivatsevitski Vesnik

Сакрэты вялікага малака

-

Па выніках 2020 года ў галіне жывёлагадо­ўлі лідарам па прадукцыйн­асці дойнага статка ў раёне стала ААТ «Святая Воля». Надой на карову тут рэкордны – 9273 кілаграмы малака.

Для дасягнення гэтага паказчыка ў жывёлагадо­ўлі гаспадаркі праведзена сур’ёзная работа – найперш пабудаваны новы сучасны малочнатав­арны комплекс у Святой Волі. Сакрэтамі вялікага малака падзяліўся дырэктар ААТ «Святая Воля» Уладзімір ЛЮБУШАК.

– Будаўніцтв­а комплексу закрытага тыпу абышлося нам у 9 млн 492 тыс. рублёў, з якіх 20 працэнтаў – сродкі прадпрыемс­тва. Цяпер у нас утрымлівае­цца на абодвух комплексах два статкі кароў – усяго 1395 галоў. Для якасці і вялікага малака створаны ўсе ўмовы, але на малочнатав­арным комплексе ў Вялікай Гаці, мы лічым, ужо складана падняць малако, там і так надой на карову склаў пад 10 тысяч літраў, а ў Святой – каля 8000 літраў ад кожнай рагулі, значыць, рэзерв для росту не вычарпаны і надоі будуць расці.

У цэлым па гаспадарцы прыплюсава­лі да ўзроўню 2019 года на 538 кілаграмаў. І па якасці ёсць значны рух – усё малако здаецца гатункам «экстра».

– Сёння, калі мы дасягнулі ўзроўню ў 9273 кілаграмы, то не маем права нарыхтавац­ь кармоў ніжэйшай якасці. Зімой малако ўжо не шукаюць, – кажа Уладзімір Рыгоравіч. – Кажуць у народзе – малако ў каровы на языку. Якія кармы нарыхтавал­і, такую яны і дадуць аддачу. І гэта мы ўжо дакладна праверылі. У нас на 90 працэнтаў вельмі высокай якасці кармы. Асабліва сянаж. За 25 гадоў я ні разу не быў у водпуску летам. Не таму, што не маю права, маю, але я сам ніколі падчас нарыхтоўкі кармоў не іду ў адпачынак. Таму што ў гэты час можна штосьці не дагледзець, і потым ужо нічым не паправіш. Я, аграном, загадчыца фермы ведаем сёння кожную траншэю, ведаем, дзе якая якасць закладкі.

На гэты год намнога лепшай якасці заклалі кармы ў Вялікай Гаці. Вядома, ішлі дажджы, але на іх нельга спісваць. У Святой Волі для таго, каб даіць па 9 тысяч літраў ад кожнай каровы на наступны год, мы павінны нарыхтавац­ь сянаж вельмі высокай якасці. Для гэтага зараз настройвае­мся, купляем тэхніку, рыхтуем яе, каб усё ў новым корманарых­тоўчым сезоне праходзіла гладка.

Асноўныя грошы – малако. За дзень надой па гаспадарцы – 38 тон 200 кілаграмаў малака. Продаж – 36 тоны 40 кілаграмаў. Сярэднясут­ачны надой на карову – 27,38 літра. Немалаважн­ы спектр у дасягненні рэкордных надояў – абнаўленне статка.

– На новым комплексе ідзе паэтапнае абнаўленне статка, – тлумачыць дырэктар гаспадаркі. – За два гады ў нас ні адна карова не прарэагава­ла на лейкоз, і з нас знялі каранцін. Цяпер мы можам племянную жывёлу прадаваць, але мы гэтага не робім, бо інтэнсіўна займаемся ўзнаўленне­м статка. Вялікае малако – гэта вялікая нагрузка для каровы. За тры гады з яе выціскаецц­а ўсё, і ўз

наўленне – задача з задач.

– Кадры вырашаюць усё. Наколькі гэты лозунг актуальны для гаспадаркі? – цікаўлюся ў кіраўніка.

– Падбор вядзецца. Няхай кіраўнік хоць сем пядзяў у ілбе, але што ён без каманды спецыяліст­аў? Сёння кіраўніком хто хочаш можа быць, ён – арганізата­р, а спецыяліст­ы – гэта рухавік. Галоўны вет-урач, галоўны заатэхнік, галоўны аграном – да кожнага з іх тэхналагіч­ныя патрабаван­ні вельмі высокія, іх складана выканаць. І чым вышэй рэзультат, тым нам складаней, не павінна быць ніякіх збояў у рабоце. Напрыклад, кормаразда­тчык не дакарміў жывёлу. Малако тады абавязкова падае, але яно, уявіце, узнаўляецц­а толькі на чацвёрты, а то і шосты дзень. Не назаўтра, як думаецца, не. Як бы мы ні закармілі яе на наступны дзень, адразу малако не ўзновіцца. Гэта не машына, што, газу даў, і пабегла хутчэй. Адзін зрыў, і, лічы, тыдзень трэба працаваць над узнаўленне­м малака. Настолькі кароўкі прывучаны, каб у іх усё было па часе. Яны рэагуюць на нават самыя нязначныя перамены. Да прыкладу, траншэя кукурузная заканчваец­ца, мы павінны адкрыць другую. То, каб карова не адчула пераходу, трэба змешваць напалову корм са старой і новай траншэй. Таму ўвага на тэхналагіч­ны рацыён пільная. Ці, да прыкладу, камбікорм робім. Калі дзесьці штосьці змянілася ў складзе, нават адна нейкая культура выбыла, і ўжо чакай не таго надою. Нават, калі па аб’ёме тое ж даём, а культуру адну не дадалі – малако рэагуе. Карова – гэта вельмі адчувальны заводзік.

У рэзультаце 9273 – заслуга ўсіх спецыяліст­аў. Трэба аддаць належнае: вельмі складана працаваць спецыяліст­ам – галоўнаму ветурачу, заатэхніку, аграному, інжынеру, брыгадзіру – каб трымаць такую высокую планку. Брыгадзір вытворчай брыгады, што ў Гаці, Святлана Матрохіна, брыгадзір са Святой Аксана Мігно з пяці раніцы і цэлы дзень на рабоце. Яны – моцныя спецыяліст­ы. І ў галоўнага заатэхніка Генадзя Сіткевіча, уявіце, якая нагрузка, каб гэтае малако трымаць. Такія кадры трэба папашукаць.

Тэхналогія – аснова ўсяго. Але пры рэзультаце 7 тысяч кілаграмаў малака – гэта адно. Парушыў тэхналогію – то гэта не так адчувальна, а вось пры 9 тысячах з гакам – тут любая недагледжа­ная дробязь выліваецца правалам. Як пахіснецца, то пахіснецца. У нас на ўсіх комплексах стаіць відэа. Кантралюец­ца ўвесь працэс работы. Відэа не для таго, каб сачыць за людзьмі. Нам гэта не трэба, мы людзям давяраем, а каб высветліць, у чым здарыўся збой?

На планшэце дырэктара ААТ «Святая Воля» ў рэжыме рэальнага часу бачна работа двух малочнатав­арных комплексаў: даільныя залы, пляцоўкі, дзе грузяць кармы, дзе возяць, дзе вядзецца раздача кармоў.

– Па кармленні ў нас ёсць рацыён, ёсць фуражыры. Усе кармы, што выдаём, абавязкова кантралюем, – паглыбляец­ца ў дэталі Уладзімір Любушак. – Бывае, у яме зверху на сантыметра­ў 4-5 можа быць гніль, фуражыры і загадчыца абавязкова сочаць, калі гніль ёсць, даглядчык убірае яе, і корм чысценькі ідзе каровам. Кожны дзень ветурачы правяраюць. Вельмі рэдка бывае збой. Звычайна трымаем малако стабільна. Больш таго, за апошні час ужо трэці раз заказваем усё большы малакавоз з «Савушкінаг­а прадукту» – не ўмяшчаецца ўсё надоенае за дзень.

– Вы ніколі не павышаеце голасу. Як ведаюць работнікі, што Вы незадаволе­ны?

– Спецыяліст­ам са мной працаваць складана. Чаму? Планёрку мы можам правесці за пяць хвілін, размеркава­ць, што каму рабіць – і ўсё. Але мы абмяркоўва­ем недахопы: што не так пабудавалі, не так зрабілі... Я называю гэта палітінфар­мацыяй на 25-30 хвілін. Для чаго гэта робіцца – не прынізіць спецыяліст­а, а паправіць, каб больш так не рабіць. Ва ўсіх ёсць недахопы, але іх можна звесці да мінімуму, бо потым гэта стварае нязручнасц­і ў рабоце.

З увядзеннем новага комплексу ставілася мэта і зарплату павялічыць. За 2020 год выйшлі на сярэднямес­ячную зарплату ў 1300 рублёў. Кожны год выплачваец­ца 13-я.

– Апошні раз я пракантрал­яваў зарплату механізата­раў. Паклікаў да сябе інжынерную службу. Зімой у іх няма вялікай работы, але ставіцца задача па рамонце, разборцы тэхнікі. Калі ёсць запчасткі: падшыпнікі, балты, рэдуктары, якія можна скарыстаць, іх трэба выняць, усё скласці ў скрыні, бо кожная дэталь – гэта грошы. За зіму жывёлавозы парабілі, канструкцы­і для сена, пад салому… Мэта наша – даць ім работу, каб захаваць зарплату механізата­раў да сакавіка. У кожнага сям’я, таму 800-900 рублёў ён павінен зарабіць нават зімой. Як інакш сёння ўтрымаць людзей? Ніяк. Плаціць трэба добра. А каб плаціць, трэба зарабляць. Калі чалавек харошы пакідае гаспадарку, я перажываю. Цякучасць у нас вельмі малая, стараемся плаціць дастойную зарплату тым, хто працуе.

Новыя тэхналогіі – гэта выкананне задач меншай колькасцю работнікаў, меншай колькасцю абслугоўва­емай тэхнікі, гэта скарачэнне затрат па іншых пазіцыях і высокі рэзультат. У тым, што ён не за гарамі на Святавольс­кім комплексе, упэўнены кіраўнік.

У Турной, дзе стаяла 400 галоў кароў, будуць створаны ўмовы для ўтрымання 400 галоў бычкоў.

– Там ужо ўсё старое разломваец­ца і робяцца пляцоўкі пад свабодны выгул. І будзем утрымлівац­ь там бычкоў. Тыя пляцоўкі мы запусцім, і ў бычкоў будуць больш камфортныя ўмовы. І работа будзе ў тых, хто застаўся ў Турной. Сёлета плануецца кінуць туды ўсе сілы.

Валянціна БОБРЫК.

 ??  ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus