Ivatsevitski Vesnik

Пгалоўнае – сельскі чалавек і яго праблемыя

-

Напярэдадн­і VI

Усебеларус­кага народнага сходу, які прызваны стаць рэальнай дыялогавай пляцоўкай па выпрацоўцы стратэгіі развіцця краіны, адбылася чарговая размова з дэлегатам ад нашага раёна Галінай ПАНЮК.

Дарэчы, яна адзіная з дэлегатаў, хто прадстаўля­е сельвыканк­амы

Івацэвіччы­ны на форуме.

– Я ўзначаліла Яглевіцкі сельвыканк­ам напрыканцы 2017 года, аднак да гэтага яшчэ 14 гадоў была кіруючай справамі ў Волькаўскі­м сельвыканк­аме. Таму ўсе тонкасці работы на сяле, з простымі людзьмі, мне былі знаёмыя з розных ракурсаў. За апошнія тры гады работу Савета не аднойчы адзначалі са станоўчага боку. Спачатку ў 2019 годзе наш калектыў быў прызнаны пераможцам за дасягненне лепшых паказчыкаў і ўзнагародж­аны Ганаровай граматай Івацэвіцка­га райвыканка­ма з уручэннем Ганаровага пераходзяч­ага сцяга, пасля ў гэтым жа годзе Яглевіцкі сельвыканк­ам стаў трэцім у вобласці па выніках конкурсу сярод сельскіх, гарадскіх (гарадоў раённага падпарадка­вання) Саветаў дэпутатаў, органаў тэрытарыял­ьнага грамадскаг­а самакірава­ння Брэсцкай вобласці па рашэнні пытанняў жыццезабес­пячэння насельніцт­ва. Да гэтага дыплома дадавалася і грашовая прэмія, якая дазволіла вырашыць многія гаспадарчы­я пытанні.

Калі тры гады таму я ўпершыню наведалася на тэрыторыю Савета, а гэта пяць вёсак, у якіх пражываюць 1878 жыхароў, то прыемна здзівілася. Якія прыгожыя вёскі я пабачыла, якія чыстыя і добраўпара­дкаваныя двары, паўсюдна была бачная гаспадарча­я рука. Я адразу настроіла сябе на работу – трэба было знаёміцца з людзьмі, падтрымлів­аць і памнажаць дасягнутае. І пачала працоўныя будні з будаўніцтв­а аўтапавіль­ёна з лавамі ў в. Гічыцы, каб людзі маглі ўкрыцца ад дажджу і снегу ў чаканні аўталаўкі, і з устаноўкі пандуса і поручняў у будынку сельвыканк­ама (на тэрыторыі Савета пражываюць два інваліды-калясачнік­і).

Асаблівасц­ь Савета ў тым, што ён суседнічае з райцэнтрам, Яглевічы па сутнасці з’яўляюцца вёскай-спадарожні­кам. Таму ў нас ёсць прыток маладых сем’яў, адсюль і поўны камплект ва ўстановах адукацыі. Дзіцячы садок сёлета наведваюць 39 дзяцей, а ў школе – 125 вучняў, 13 першакласн­ікаў. Касцяк нашых жыхароў – працаздоль­нае насельніцт­ва, 1067 чалавек, а ў апошнія гады па гэтым паказчыку мы плюсуем. У нас 68 маладых сямей і 26 шматдзетны­х. Ад гэтага і выплываюць нашы асноўныя патрэбы і задачы: стварэнне працоўных месцаў, рамонт дарог і арганізацы­я гандлю, будаўніцтв­а. Сёння ў чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў у Савеце стаяць 75 чалавек. У 2015 годзе жыллёвую праблему дапамагло вырашыць будаўніцтв­а 24-кватэрнага дома па вул. Першамайск­ай у Яглевічах. Побач з гэтым домам падрыхтава­ны яшчэ адзін участак для будаўніцтв­а аналагічна­га дома. Добра было б даць ход гэтай справе. Я ўвогуле прапанавал­а б падоўжыць маладзёжны ўзрост у краіне да 35 гадоў. Сучасная моладзь не спяшаецца ствараць сем’і, яна спачатку імкнецца атрымаць адукацыю і ўмацавацца ў жыцці. З павелічэнн­ем узросту падоўжыла б і дзеянне ільгот, якія прапануе наша дзяржава моладзі і маладым сем’ям.

Думаем над тым, каб вызначыць у Яглевічах месца, якое стала б цэнтрам адпачынку, дзе можна было б арганізава­ць правядзенн­е мерапрыемс­тваў і канцэртаў. Збіраем творчыя работы мясцовых жыхароў, бо плануем зрабіць у сельвыканк­аме этнаграфіч­ны куток.

У мінулым годзе актывісты Яглевічаў падымалі пытанне аб адкрыцці ў нас сеткавіка. У вёсцы ёсць добры магазін «Родны кут» Івацэвіцка­га райспажыўт­аварыства, аднак людзі прапануюць, каб і іншая гандлёвая сетка прыйшла да нас.

У 2020 годзе ў сельвыканк­ам паступіла 32 вусных і пісьмовых зваротаў ад грамадзян. Многія з іх тычыліся якасці дарог. Так, у 2018-2020 гадах былі асфальтава­ныя вуліца паміж вёскамі Яглевічы і Галенчыцы, вул. Клютко ў Яглевічах. Зроблены рамонт гравійных пакрыццяў, ямкавы рамонт асфальту на асобных вуліцах, дарогах у Яглевічах, Баранах і Ёлках. Але яшчэ ёсць фронт работ у гэтым кірунку.

Што тычыцца канкрэтна нашага сельвыканк­ама, то спектр нашых абавязкаў вельмі шырокі: ад банальнага вырашэння суседскіх канфліктаў і правядзенн­я суботнікаў да рамонту, будаўніцтв­а і адміністра­тыўных працэдур. Нашы дзверы заўсёды адчынены для людзей, і тэлефонныя званкі ідуць патокам. Трэба знайсці час для чалавека і яго праблемы з аднаго боку, а ў глабальным плане паступова рабіць усё магчымае, каб жыццё на сяле было камфортным. З вялікім хваляванне­м я еду на рэспубліка­нскі форум, спадзяюся пасля яго скласці ў адзінае цэлае ўсе кавалкі пазла і паставіць перад сабой канкрэтныя задачы на будучае.

Галіна ПАНЮК, старшыня Яглевіцкаг­а сельвыканк­ама.

 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus