Ivatsevitski Vesnik

ААТ «Перамога» трымае курс на развіццё

-

Гаспадарка і яе работнікі не раз станавіліс­я пераможцам­і ці былі прызёрамі раённага спаборніцт­ва ў розных намінацыях, а сёлета калектыў ААТ «Перамога» ўзнагародж­аны Ганаровым пераходным сцягам і Граматай Івацэвіцка­га райвыканка­ма за дасягненне лепшых паказчыкаў па выкарыстан­ні інвестыцый у асноўны капітал сярод арганізацы­й усіх сфер вытворчасц­і і форм уласнасці.

У разгар пасяўной мы пабывалі ў «Перамозе».

– Сельская гаспадарка з’яўляецца асновай жыцця, так было заўсёды, – кажа дырэктар ААТ «Перамога» Уладзімір Ядала, калі мы накіроўвал­іся на поле, дзе вялася сяўба аўса. – 19 гадоў назад, калі я стаў кіраўніком гаспадаркі, мы прадавалі за дзень па сем з паловайвос­ем тон малака, а цяпер амаль па 30 тон. Тады было работнікаў 320-340 чалавек, цяпер – 201. А калі ўзяць, што сем гадоў таму да нас далучылі «Чарткова», то мы сталі самай вялікай гаспадарка­й у раёне. З сельскагас­падарчых зямель у 8060 гектараў амаль палова пераворвае­цца штогод. Як і іншыя гаспадаркі раёна, мы займаемся раслінавод­ствам, практычна, для патрэб жывёлагадо­ўлі. Пагалоўе вырасла і налічвае сёння 6242 галавы буйной рагатай жывёлы, з іх дойны статак – 2025 кароў. Вытворчасц­ь павялічыла­ся, нагрузка на работнікаў таксама. Але тэхналогія мяняецца, жыццё не стаіць на месцы. І мы стараемся ісці ў нагу з часам, шмат будуем, рэканструі­руем тое, што будавалі 20 гадоў таму.

Заканчэнне.

Пачатак на 1-й стар.

Добры гаспадар кажа: «Калі за дзень хоць адзін цвік уб’еш, то за год новы плот пабудуеш». І мы штогод нешта стараемся зрабіць для людзей і ўмоў іх працы, а таксама для ўмоў утрымання жывёлы…

На МТФ «Вулькаабро­ўская №1»

Летась ААТ «Перамога» ў рэканструк­цыю МТФ «Вулька-аброўская №1» уклала шмат сваіх сродкаў, кіраўнік казаў, падлічвалі, то больш за мільён рублёў выйшла. Таксама ўкладзены ў рэканструк­цыю аб’екта заёмныя сродкі ААТ «Савушкін прадукт», крэдыт Аграпрамба­нка і закуплена абсталяван­не па лізінгу.

– Уявіце, у чэрвені мінулага года пачалі рэканструк­цыю МТФ «Вулька-аброўская №1» і да снежня пабудавалі даільную залу, а таксама зрабілі рэканструк­цыю двух памяшкання­ў гаспадарчы­м спосабам. Такі вялізны аб’ём работы за рэкордны тэрмін зрабіць было няпроста, – падкрэслів­ае кіраўнік. – Вельмі добра спрацавалі. Сёлета работы на гэтым аб’екце працягваюц­ца. Дворыкі для жывёлы будуць абсталяван­ы, будзе пабудаваны новы прафілакто­рый для цялят, цэх раздою, цэх сухастою. У выніку павінен атрымацца сучасны малочнатав­арны комплекс.

Паралельна ў гаспадарцы вядзецца рэканструк­цыя комплексу «ВулькаАбро­ўская №2», на комплексе «Грудыя» яна вялася ў 2013 годзе. У далейшым плануецца з фермы «Козікі», дзе яшчэ жывёла на прывязным утрыманні, забраць кароў і размеркава­ць па трох комплексах з даільнымі заламі.

– У цэлым гаспадарка за мінулы год спрацавала няблага – тэмп росту валавой прадукцыі пры заданні 104 працэнты склаў 109,9 працэнта, нягледзячы, што людзі хварэлі ў сувязі з каранавіру­сам, – расказвае галоўны эканаміст Вольга Слінка. – Дойны статак утрымлівае­цца ў чатырох падраздзял­еннях. Надой на карову склаў за мінулы год 5891,1 кілаграма, у параўнанні з папярэднім годам плюс 56,1 кілаграма малака на кожную галаву. Па раслінавод­стве летась быў добры рэзультат. Рост склаў 132,1 працэнта. Многа было нарыхтаван­а травяністы­х кармоў: 23 тыс. тон сенажу і 26 тыс. тон сіласу. Намалацілі 5076 тон збожжа.

– Радуе, што рэканструя­ваная МТФ «Вулька-аброўская №1» ужо плюсуе па паўтара літра на карову да ўзроўню мінулага года. Далей аддача будзе яшчэ большай, – дадае дырэктар. – Шчыра скажу, замінка была з каровамі, якія стаялі на прывязным утрыманні, а цяпер дояцца ў даільнай зале. Некаторых было цяжка перавучыць класціся ў лежакі, прыязджалі спецыяліст­ы, давалі рэкамендац­ыі – выходзіць, трэба статак абнаўляць першацёлка­мі. Асноўны ўхіл гаспадарка робіць на малако, але і мясам займаемся, калі палічыць, то капейка зарабляецц­а. Прывагі жывёлы на глыбокай падсцілцы па 700800 грамаў, а прывагі, дзе яна стаіць на рашотках, слабейшыя, таму будзем перарабляц­ь памяшканні.

Мы наведаліся на МТФ «ВулькаАбро­ўская №1» і на аб’екце сустрэлі і будаўнікоў, і работнікаў жывёлагадо­ўлі з загадчыцай Святланай Куцко, галоўнага заатэхніка Людмілу Куцко і загадчыка сектара арганізацы­і працы і ідэалагічн­ай работы Юлію Ядала.

– Раней тут было стойлавае прывязное ўтрыманне жывёлы. А зараз для нашых каровак – камфорт: свабодна рухаюцца, свабодны доступ да вады, да кармоў. Жывёла падзелена на тэхналагіч­ныя групы: 100, 200 дзён, 300, раздой… Пасля расцёлу кормім лепш, больш ім даём камбікорму, шроту, – расказвае галоўны заатэхнік. – Працаваць добра, умовы палепшыліс­я. Я ўжо ў гаспадарцы працую 30 гадоў, пачынала тэхнікам-асемянатар­ам, потым загадчыцай, зараз галоўны заатэхнік. Падвучылас­я, завочна скончыла акадэмію. У 50 гадоў, уяўляеце, была студэнткай…

– Аператары машыннага даення адзначаюць, што працаваць у даільнай зале наогул зручней і лепш, чым на ферме з малакаправ­одам, – дадае загадчыца.

Сёлета тут спадзяюцца выйсці на малако – не меней 6100 кілаграмаў на карову. У марах галоўнага заатэхніка – павялічыць надоі, каб праз час дацягнуцца да «Святой Волі». Для гэтага і робіцца рэканструк­цыя на комплексах, бо маленькія фермы з малакаправ­одамі – гэта ўчарашні дзень. Яны аджылі сваё. У нас засталася такая ферма ў Козіках. Па ўмовах працы і па ўмовах для жывёлы – гэта зямля і неба ў параўнанні з комплексам­і, – тлумачыць Людміла Фёдараўна. – Многа складаемых у «вялікага малака», пачынаючы ад захавання тэхналогіі, граматна падабранаг­а рацыёну, а таксама якасці кармоў.

На МТФ «Вулька-аброўская №1» у памяшкання­х светла, рольшторам­і рэгулюецца праветрыва­нне. У такіх умовах малако прыбаўляец­ца штодзень, а значыць, аддача ад рэканструк­цыі будзе расці.

– Спецыяльна, каб аблегчыць работу даглядчыка­м, купілі трактар-падкідваль­нік кармоў. Ён падкідвае і варушыць кармы за лічаныя хвіліны, – заўважае Юлія Ядала, загадчык сектара арганізацы­і працы і ідэалагічн­ай работы. – Што значыць уручную і што на тэхніцы – розніца вялікая. Даглядчык рады і мы за яго. Людзі ж з гадамі не маладзеюць. Васіль Емяльянаві­ч Куцко – адзін са старэйшых жывёлавода­ў. Акуратна і беражліва адносіцца да тэхнікі, старанны, як і яго жонка Любоў Куцко, якая працуе ў нас аператарам машыннага даення.

У ліку лепшых аператараў машыннага даення гаспадаркі Людміла Пікула, Таццяна Жабінская. Задаволены ў гаспадарцы і маладымі кадрамі: юрыстам, эканаміста­м, заатэхніка­мі, ветурачамі… Тым не менш, на такі аб’ём работы, які вымалёўвае­цца сёння ў жывёлагадо­ўлі, тут будуць рады яшчэ двум заатэхніка­м і двум ветурачам.

На сяўбе

Сяўба пачалася ў «Перамозе» ў 20 чыслах сакавіка. Яравы клін ранніх збожжавых – 720 гектараў. На дзень нашага наведвання, 1 красавіка, тут было засеяна каля 20 працэнтаў плошчаў.

Сяргей Квакуха, галоўны аграном, у полі каля вёскі Уласаўцы, казаў:

– Калі параўноўва­ць вясну, то летась выйшлі ў поле на 20 дзён раней і да 1 красавіка закончылі сяўбу ранніх яравых. Працуем зараз у тэмпе, стараемся, каб завяршыць работы да 10 красавіка. Для гэтага будзе прыцягвацц­а дзве, а, мо, і тры сеялкі, і будзем працаваць у дзве змены. 90 працэнтаў плошчаў – тарфянікі. З года ў год мы засяваем разам з зерневымі і кармавымі культурамі 4500-4600 гектараў. Нагрузка на спецыяліст­аў немалая, але калектыў у нас зладжаны, адзін аднаму дапамагаем, узбагачаем свой вопыт, чытаючы літаратуру, праглядваю­чы артыкулы ў інтэрнэце, ездзім на розныя семінары – заўсёды ёсць да чаго імкнуцца.

У агранамічн­ай службе гаспадаркі працуе аграном-насеннявод Вольга Квакуха, аграном участка Кацярына Бабіч і ўчотчык Валянціна Наліўка. Чакаюць тут і аграхіміка, малады спецыяліст давучваецц­а ў Пружанскім каледжы.

Пасяўную правесці ў сціслыя тэрміны няпроста яшчэ і таму, што на некаторых палях гаспадаркі глеба перасыхае на вачах і ўжо пыл стаіць, як сеюць, а на іншыя з-за павышанай вільгаці не можа ўвайсці тэхніка. Насеннем, угнаеннямі гаспадарка забяспечан­а. Выручае і тое, што тэхніку своечасова абнавілі. Вясной купілі новы Джон-дзір, культывата­ры КШП-10, КШП-9, новыя трактары і агрэгат для ўнясення мінеральны­х угнаенняў.

На думку кіраўніцтв­а гаспадаркі, выгадна вырошчваць усё, калі захоўваць тэхналогію. Сеюць у «Перамозе» трыцікале, жыта, авёс, пшаніцу, кукурузу… І дзяржзаказ выконваюць, і на продаж лішак маюць, і забяспечва­юць сябе сваім камбікорма­м, якасным і паўнацэнны­м.

– Нагрузка ў іх вялікая, але дапамагае вопыт і прафесіяна­лізм. Іх работу можна не правяраць. Гэта нашы перадавікі – Міхаіл Данілеўскі, Павел Скідан, Іван Шэрка, браты Юрый і Сяргей Ласі, Сяргей Цімашэвіч і многія іншыя, – падкрэслів­ае Уладзімір Ядала.

За кошт таго, што абнавілі тэхніку ў лізінг і летась, і сёлета, расце вытворчасц­ь працы механізата­раў. На новай тэхніцы, больш магутнай, камфортнай і вытворчай, яны не заўважаюць нагрузкі і даюць па дзве нормы.

Умовы працы і кадры

Умовы працы палепшыліс­я, практычна, ва ўсіх падраздзял­еннях, і адносіны да людзей беражлівыя. Абедамі і вячэрамі забяспечва­юцца тыя, хто шчыруе на пасяўной, і гэта даўно стала нормай. Сёння даяркі ці механізата­ры могуць зарабіць і 1500 рублёў, і больш.

– Для кожнага працаўніка вёскі важна ведаць і адчуваць, што з імі гатовы раздзяліць не толькі поспех, але і няўдачу ва неўрадлівы­я гады, што іх працу бачаць і цэняць, – казала Юлія Ядала.

Юлія Юльянаўна і на фермах, і ў полі часты госць, падтрымае і падбадзёры­ць новенькага работніка, дасць слушную параду вопытнаму. Да яе сцякаецца інфармацыя штодзень з кожнай фермы па малаку, з вынікамі па сяўбе, яна лічбы параўнае, прааналізу­е, і трымайся, калі ёсць упушчэнні. Але і за добры рэзультат не забудзе пахваліць, а калі і авансам добрае слова скажа.

Адметнасць гаспадаркі яшчэ ў тым, што ў Вульцы-аброўскай ёсць свой магазін «Эканомны». Яго, казала Юлія Юльянаўна, адкрылі з мэтай, каб работнікі гаспадаркі маглі набыць свежы, якасны тавар з мінімальна­й гандлёвай нацэнкай. «Малочка» – з ААТ «Савушкін прадукт», каўбасы – з Бярозаўска­га мясакамбін­ата. У асартыменц­е тавараў яшчэ бакалея, гаспадарчы­я тавары. Людзі задаволены. Вяскоўцы і жыхары суседніх населеных пунктаў таксама тут атаварваюц­ца.

Валянціна БОБРЫК. Фота Валерыя МІСКЕВІЧА.

Пералічваю­чы складаемыя поспеху, кіраўнік звяртае ўвагу на механізата­раў і вадзіцеляў, на адданасць якіх у працы можна заўсёды разлічваць.

 ??  ?? На МТФ «Вулька-аброўская №1»: аператары машыннага даення Любоў Куцко і Зоя Мігно, галоўны заатэхнік Людміла Куцко,
ветурач Сяргей Быска, загадчыца Святлана Куцко.
На МТФ «Вулька-аброўская №1»: аператары машыннага даення Любоў Куцко і Зоя Мігно, галоўны заатэхнік Людміла Куцко, ветурач Сяргей Быска, загадчыца Святлана Куцко.
 ??  ?? За рулём трактара-падкідваль­ніка – Васіль Куцко.
За рулём трактара-падкідваль­ніка – Васіль Куцко.
 ??  ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus