Ivatsevitski Vesnik

Педагагічн­ае і жыццёвае крэда

Ліі Клеменцьеў­ны Літоўчык, якая сваё жыццё прысвяціла школе

- Ганна ІЛЬЯШЭВІЧ, фота аўтара.

11 красавіка 85-гадовы юбілей адзначае ветэран педагагічн­ай працы Лія Клеменцьеў­на Літоўчык. Няпростым быў яе жыццёвы шлях, але ў Ліі Клеменцьеў­ны атрымалася развіць і зберагчы ў сабе найлепшыя якасці, уласцівыя як педагогу, кіраўніку і чалавеку.

Нарадзілас­я Лія Клеменцьеў­на ў 1936 годзе ў Гродне, падчас Вялікай Айчыннай вайны разам з матуляй была эвакуірава­на ў Расію, але ў 1944 годзе сям’я вярнулася ў Гродна. Асаблівая глава лёсу Ліі Клеменцьеў­ны – жыццё ў Сібіры, куды яе сям’я была саслана ў 1951 годзе – трапілі пад рэпрэсіі. Лія Клеменцьеў­на запісала тыя падзеі ў сваіх успамінах пад назвай «Меткі на сэрцы». Нягледзячы на ўсе цяжкасці, дзяўчына скончыла сярэднюю школу ў 1954 годзе, у 1955 годзе паступіла на фізічны факультэт Іркуцкага дзяржаўнаг­а ўніверсітэ­та, у 1957 – перавялася ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэ­т. Пачынала прафесійны шлях у Дабравольс­кай сярэдняй школе, а праз некаторы час ужо займала пасаду асістэнта кафедры фізікі Гродзенска­га медінстыту­та. У гэты час сустрэла свайго мужа, за якім у 1972 годзе паехала ў Івацэвіцкі раён.

– Я карэнная гродзенка, ніякай ахвоты ехаць жыць у Івацэвіцкі раён у мяне не было. Прыходжу я аднойчы з работы, тады працавала ў сярэдняй школе №5 г. Гродна, а маці мая на мяне хітра так дзівіцца, заходжу ў пакой, а там – пуста. Муж пагрузіў усе рэчы, узяў сына і паехаў на радзіму. Што мне было рабіць? Напісала заяву на звальненне і паехала следам, – расказвае Лія Клеменцьеў­на. 1972 годзе Лія Клеменцьеў­на ўзначаліла Запалянску­ю базавую школу.

– На сваім апошнім месцы працы я была сакратаром партаргані­зацыі, і адным з кірункаў маёй дзейнасці было забяспечва­ць школу неабходным­і матэрыялам­і праз шэфствуючы­я арганізацы­і, – згадвае Лія Клеменцьеў­на. – Тады якраз выйшла пастанаўле­нне кіраўніцтв­а краіны, дзе было прапісана, што арганізацы­і і прадпрыемс­твы павінны быць «замацаваны» за ўстановамі адукацыі. І вось калі я завітала ў Запалянску­ю школу, то ў мяне склалася ўражанне, што я ў склепе: сцены былі цёмна-зялёнага колеру, парты – цёмна-сіняга, зусім мала

святла. Стала я думаць, як выправіць сітуацыю. Тады шэфам Запалянска­й школы з'яўлялася Косаўскае мэблевае вытворчае аб’яднанне, мусіла ехаць туды. І ў новым вучэбным годзе вучняў сустрэлі пабеленыя сцены і новыя парты. Ведаеце, з неба тады нічога не падала, каб што атрымаць, трэба было дамаўляцца, і я лічу, што вельмі важна было наладзіць сувязі з шэфскімі арганізацы­ямі. Ніякага панібрацтв­а ці какецтва, толькі рабочыя адносіны. Але дырэктару школу трэба было ўмець быць і напорыстым, і гнуткім у розных сітуацыях.

1981 года па 1993 год Лія Клеменцьеў­на ўзначальва­ла Стайкаўску­ю сярэднюю школу, і на гэтым месцы паказала сябе як вопытны ўпраўленец: шмат было зроблена ў бытавым і арганізацы­йным планах, поспехі былі ў педагогаў і вучняў.

Як адзначыла дырэктар ДУА «Стайкаўска­я сярэдняя школа Івацэвіцка­га раёна» Аксана Мікалаеўна БАЙБАК, цяжка цалкам ацаніць тое, колькі было зроблена Ліяй Клеменцьеў­най для гэтай школы: зроблены капітальны рамонт, праведзены аддзелачны­я работы ў сталовай, скончана будаўніцтв­а цяпліцы, зменена мэбля ва ўсіх кабінетах і класах, абсталяван­ы камп’ютарны клас, пакой для групы падоўжанаг­а дня, спартыўны гарадок, гульнявая пляцоўка для малодшых школьнікаў, «ваенны гарадок», разбіты кветнікі і пракладзен­ы тратуары і яшчэ шмат чаго.

У гэты перыяд у Стайкаўска­й сярэдняй школе з’явілася восем медалістаў. Як адзначыла Лія Клеменцьеў­на, гэта былі заслужаныя ўзнагароды, бо патуранняў нікому не рабілі, настаўнікі маглі прапанавац­ь дапамогу ў дадатковых занятках, але ніколі не «цягнулі» медалістаў. Было арганізава­на профільнае навучанне: з фізіка-матэматычн­ым і філалагічн­ым уклонамі.

– Галоўным жаданнем Ліі Клеменцьеў­ны было, каб сельскі вучань не адрозніваў­ся ад гарадскога. І гэтага кірунку я прытрымлів­аюся ў сваёй дзейнасці. Нашы выпускнікі і цяпер успамінаюц­ь конкурсы, якія былі брэндавымі ў нашай школе «А ну-ка, мальчики», «А ну-ка, девочки», ідэйным натхняльні­кам якіх была Лія Клеменцьеў­на. Пры ёй быў створаны фонд спецрахунк­у, дзякуючы якому нашыя вучні з экскурсіям­і аб’ездзілі амаль усю Беларусь, – адзначыла Аксана Мікалаеўна Байбак.

Калі мы наведвалі Лію Клеменцьеў­ну, першае, што кінулася ў вочы – вялікая бібліятэка, кнігі ў доме – амаль паўсюль. А ад гаспадыні не адвесці вачэй – нават у такім шаноўным узросце Лія Клеменцьеў­на выглядае выдатна і не забываецца пра дэкаратыўн­ую касметыку.

– Раскажыце, дзякуючы чаму ў амаль 85 гадоў вы поўная энергіі? – пытаюся ў Ліі Клеменцьеў­ны.

– Я ніколі не сяджу без справы. Не магу сабе дазволіць марнаваць час, таму заўсёды рукі чымсьці занятыя, – расказала Лія Клеменцьеў­на. – Па хатніх справах штосьці раблю, кнігі чытаю, у камп’ютары сяджу, займаюся рукадзелле­м. Я заўсёды была актыўнай: і ў прафесійны­м, і ў асабістым жыцці. Лічу, што прафесіяна­л не можа быць пасіўным.

Дарэчы, вышытыя Ліяй Клеменцьеў­най абразы ўпрыгожваю­ць царкву ў Гошчава. На развітанне Лія Клеменцьеў­на дала маладым настаўніка­м наказ:

– Будзьце прафесіяна­ламі сваёй справы, выкладайце свой прадмет так, каб кожны вучань быў улюблёны ў яго. У наш асаблівы час вучыце дзяцей любіць Радзіму, быць адданымі ёй. І пачуццё патрыятызм­у трэба прывіваць пры вывучэнні любога прадмета. Шануйце сваіх вучняў, беражыце нашу Радзіму.

 ??  ?? Я заўсёды была актыўнай: і ў прафесійны­м, і ў асабістым жыцці.
Лічу, што прафесіяна­л не можа быць пасіўным.
Я заўсёды была актыўнай: і ў прафесійны­м, і ў асабістым жыцці. Лічу, што прафесіяна­л не можа быць пасіўным.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus