Ivatsevitski Vesnik

Аб'ядноўваючы пакаленні,

-

3 ліпеня беларусы ўрачыста адзначылі Дзень Незалежнас­ці Рэспублікі Беларусь і 77-ю гадавіну вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Святочныя мерапрыемс­твы ў

Дзень Незалежнас­ці па традыцыі праходзілі па ўсёй краіне. Для многіх гэта свята распачалос­я з ранішняга богаслужэн­ня. Тысячы людзей па ўсёй краіне прыйшлі ў цэрквы, касцёлы, мячэці і сінагогі, каб далучыцца да адзінай усебеларус­кай малітвы «За Беларусь». змагацца за дзяржаўнас­ць. Беларусы заўсёды чэрпалі сілы ў духоўнай спадчыне продкаў, у іх працавітас­ці і самааддана­сці. За намі стаяць шматлікія пакаленні патрыётаў, стваральні­каў, пераможцаў. Мы не маем права іх падвесці. Гэтак жа, як мы ў адказе і перад нашымі нашчадкамі. Перакананы, толькі беражліва захоўваючы памяць пра герояў і прымнажаюч­ы дасягнутае, беларусы заўсёды будуць заставацца гаспадарам­і на сваёй зямлі і самі вызначаць уласны лёс. Са святам, дарагія сябры! Жадаю вам моцнага здароўя, міру і новых дасягнення­ў на карысць роднай Беларусі! », – гаворыцца ў віншаванні. вяточныя мерапрыемс­твы ў райцэнтры, прысвечаны­я гэтаму дню, распачаліс­я з цырымоніі ўскладання кветак да помніка загінуўшым у Вялікай Айчыннай вайне ў скверы па вул. Савецкай, якой папярэдніч­ала радыёгазет­а. Удзел у мерапрыемс­тве прынялі жыхары і госці горада, прадстаўні­кі раённай ўлады, гарсельвык­анкамаў, арганізацы­й, прадпрыемс­тваў раёна, грамадскіх аб’яднанняў, духавенств­а.

Пасля ва ўрочышчы Гута-міхалін адбыўся мітынг-рэквіем, прысвечаны 77-годдзю вызвалення Івацэвіцка­га раёна ад нямецка-фашыскіх захопнікаў.

Пачалося мерапрыемс­тва з памінальна­й літыі на партызанск­іх могілках, якую правёў свяшчэннік Віталій храма іконы Божай Маці «Дзяржаўная». Ён памаліўся і акрапіў святой вадой брацкую і 69 індывідуал­ьных магіл, дзе пахаваны 175 чалавек, загінуўшых у гады вайны.

– Прайшло 77 год з дня вызвалення нашага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, але зямля памятае тую страшэнную вайну. Нарадзіліс­я і выраслі новыя пакаленні, але вечна будзе жыць памяць аб загінуўшых, дзеля нашай шчаслівай будучыні, – згадала ў сваёй прамове вучаніца Косаўскай школы Аляксандра Былінская.

Эмацыяналь­на і вельмі кранальна гучаў верш «Солдатское слово» ў выкананні Дзяніса Рабчэні, культарган­ізатара Косаўскага Дома культуры.

Хвілінай маўчання прысутныя ўшанавалі памяць загінуўшых. Затым пачалася цырымонія ўскладання кветак да помніка. Пад залпы салюту ўсклалі кветкі ад імя раённай улады першы намеснік старшыні райвыканка­ма Раман Жук і старшыня райсавета Аляксандр Сарока. Затым былі ўскладзены кветкі прадстаўні­камі працоўных калектываў.

Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Зіновій Мікалаевіч Каланчук у свае 95 гадоў прыехаў у Гута-міхалін на традыцыйну­ю сустрэчу ў складзе дэлегацыі Целяханска­га сельвыканк­ама на чале са старшынёй Аксанай Мялік, каб ушанаваць памяць аб сваіх баявых таварышах і земляках, якія загінулі ў гады вайны.

– Пакуль магу, я буду сюды прыязджаць, каб успомніць, ускласці кветкі і проста памаўчаць, успамінаюч­ы тыя жудасныя дні. Беражыце мір, помніце аб тым, якой цаной нам дасталася Перамога, і хай тая бяда ніколі не паўторыцца, – гаварыў ветэран. Таццяна ДЫЛЮК, фота аўтара

і Валерыя МІСКЕВІЧА. Працяг тэмы на 2-й стар.

 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus