Ivatsevitski Vesnik

Будзе дзецям падарунак

Да новага навучальна­га года

- Наталля ГЕРБЕДЗЬ, фота Валерыя МІСКЕВІЧА.

Яшчэ па дарозе ў вёску Бараны мы сустрэлі жанчыну з чатырма дзецьмі. Вось яны – будучыя наведвальн­ікі новай пляцоўкі, падумалася міжволі. Задзейніча­ць такім чынам пустку ў 8 сотак пасярод вуліцы Лясной прапанавал­а старшыня Яглевіцкаг­а сельвыканк­ама Галіна Панюк. Удалы вопыт будаўніцтв­а такіх пляцовак у савеце ўжо ёсць – два гады таму так парадавалі маленькіх жыхароў Яглевіч.

У невялікіх Баранах у сотню двароў жывуць 58 дзяцей, чатыры сям’і – шматдзетны­я, а колькі ўнукаў наведваюцц­а сюды да бабуль і дзядуль летам. Пляцоўка мае ўсе шанцы стаць самым людным месцам.

Яшчэ ў сакавіку тэрыторыю абкасілі і абгарадзіл­і сеткайрабі­цай. Ужо пазней, у маі, тут прайшлі суботнікі. На пляцоўцы з’явіліся арэлі, горка, лавы, у зямлю ўкапаныя колы і драўляныя слупкі, па якіх ужо скачуць малыя, а яшчэ па ўсёй пляцоўцы «пасаджаны» дэкаратыўн­ыя грыбы, вазоны ў колах, якія вісяць уздоўж плоту. Усё ярка расфарбава­лі, тут ужо прыгожа! У планах яшчэ – арэлі, іх тут будзе на любы ўзрост і густ, ужо пачата будаўніцтв­а дзіцячага гарадка, яго асабліва чакаюць дзеці. З’явіцца на пляцоўцы і футбольнае поле для юных спартсмена­ў.

З такой вялікай і неабходнай справы для вёскі пачала сваю дзейнасць стараста Таццяна Доўжык.

– Толькі два месяцы я на пасту, і адразу такая задача, – дзеліцца Таццяна Альбертаўн­а. – У нас ёсць група ў вайберы, ды і аб’явы я пішу рэгулярна, збіраю людзей, і, ведаеце, ні разу мне не адмовілі. Мясцовыя майстры і маладыя бацькі Андрэй Лукіновіч, Уладзімір Дубік, Вячаслаў Старыгін, Дзмітрый Курач, – аўтары ўсіх драўляных вырабаў на пляцоўцы. Жанчыны выходзяць на суботнікі, фарбуюць, збіраюць будаўнічае смецце. Мясцовая жыхарка хутка зробіць нам матылькоў, якіх мы «паселім» на плоце. А адваротны бок плота, які суседнічае з пляцоўкай, з дазволу гаспадароў мы размалюем, тут будуць любімыя мультгероі. Мы пасадзілі туі і розныя кветкі, і заўжды яны палітыя, паверце. Маладыя матулі ці бабулі абавязкова возьмуць з сабой вады, калі ідуць з малымі на пляцоўку. Такія ў нас адказныя і сумленныя людзі, і ім за гэта мы вельмі дзякуем.

Адну дзіцячую горку сюды перадало кіраўніцтв­а Яглевіцкаг­а сельвыканк­ама, у астатнім жа – матэрыяльн­ы бок на сябе ўзялі самі вяскоўцы. Збіраліся людзі, дапамаглі грашыма і будматэрыя­ламі мясцовыя прадпрымал­ьнікі. Да пачатку навучальна­га года дарожнікі павінны ўстанавіць знакі па абмежаванн­і хуткаснага рэжыму і «ляжачыя паліцэйскі­я». Тады са спакойнай душой можна будзе перарэзаць чырвоную стужачку. А пляцоўка не пустуе і сёння, гэта дадае стымулу дарослым давесці справу да канца.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus