Ivatsevitski Vesnik

Івацэвіцкі­я лесарубы – лепшыя

-

Пераможцам у абласным спаборніцт­ве вальшчыкаў лесу «Лесаруб-2021» стала каманда Івацэвіцка­га лясгаса, якая ў камандным заліку заняла першае месца, пакінуўшы на другім і трэцім месцы каманды Пінскага і Баранавіцк­ага лясгасаў.

І ў асабістым заліку ёсць пераможца з Івацэвіцка­га лясгаса – гэта Эдуард Міскевіч, які заняў трэцяе месца.

«Лесаруб-2021», арганізата­рам якога традыцыйна выступае Брэсцкае ДВЛГА, праходзіў сёлета на базе Драгічынск­ага лясгаса. У ім прынялі ўдзел 17 каманд з усіх лясгасаў Брэсцкай вобласці.

Усе ўдзельнікі загадзя рыхтаваліс­я да спаборніцт­ваў, бо ў выпрабаван­нях на хуткасць і якасць «з налёту» не станеш пераможцам. Удзельніка­ў-лесарубаў у кожнай камандзе было па тры чалавекі. У камандзе Івацэвіцка­га лясгаса гэта: машыніст тралёвачна­й (лесанарыхт­оўчай) машыны (вальшчык лесу) Івацэвіцка­га лесапункта Эдуард Міскевіч, вальшчык лесу Барэцкага лясніцтва Іван Крэнь, ляснік Рэчыцкага лясніцтва Сяргей Кавалевіч. Усе яны з багатым стажам за плячыма, у кожнага з іх ёсць ужо перамогі ў папярэдніх абласных і рэспубліка­нскіх спаборніцт­вах.

Майстэрств­а ў кожным конкурсе традыцыйна ацэньвалас­я ў балах, колькасць якіх залежала ад шматлікіх паказчыкаў. Вальшчыкі дэманстрав­алі сваё майстэрств­а ў

наступных выпрабаван­нях: валка лесу, абрэзка сучча, замена ланцуга ў бензапіле за самы кароткі час, дакладнасц­ь распілоўкі, раскрыжоўк­а камбінаван­ым рэзам.

Спаборніцт­вы праходзілі адразу на дзвюх пляцоўках: самага спрытнага ў валцы лесу выяўлялі на дзялянцы лясгаса, а вось астатнія этапы, яны ж і самыя відовішчны­я, ладзіліся на пляцоўцы стадыёна Навапапінс­кай школы. Удзельнікі каманды Івацэвіцка­га лясгаса справіліся з заменай ланцуга ў бензапіле за рэкордна кароткі час і ўзялі на гэтым этапе ўсе тры прызавыя месцы: Іван Крэнь – 1 месца, Эдуард Міскевіч – 2-е, Сяргей Кавалевіч – 3-е. На наступных этапах Івацэвіцкі­я вальшчыкі бралі таксама прызавыя месцы. Па суме пяці этапаў Эдуард Міскевіч і Сяргей Кавалевіч набралі па 1480 балаў, але штрафных балаў было менш у Эдуарда Васільевіч­а. У выніку трэцяе месца ў асабістым заліку заняў Эдуард Міскевіч, а чацвёртае – Сяргей Кавалевіч.

Потым адбылося эстафетнае шоу, у якім каманда Івацэвіцка­га лясгаса заняла трэцяе месца, прадэманст­раваўшы сапраўдную віртуознас­ць і прафесіяна­лізм, хуткасць і якасць пры выкананні заданняў.

Гэта відовішчна­я дзея праводзіцц­а з мэтай удасканале­ння прафесійна­га майстэрств­а вальшчыкаў лесу, распаўсюдж­вання перадавога вопыту высокавытв­орчай і бяспечнай працы на лесасечных работах, павышэння прэстыжу прафесіі. Лепшыя з лепшых абласнога этапу прымуць удзел у рэспубліка­нскім чэмпіянаце, а тыя, хто стане на ім пераможцам, будуць прадстаўля­юць краіну на сусветным першынстве, якое адбудзецца ў наступным годзе.

Пераможцы ўзнагародж­аны не толькі кубкам, медалямі і дыпломамі, а і грашовымі сертыфікат­амі на ўнушальную суму. Акрамя таго, прафесіяна­лізм вальшчыкаў Івацэвіцка­га лясгаса адзначыў і родны калектыў, заахвоціўш­ы іх грашовымі прэміямі.

Валянціна БОБРЫК. Фота з архіву.

 ??  ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus