Ivatsevitski Vesnik

«Прывітанне, Фаміч!»

Ціха кажу я пра сябе, беручы працягнуту­ю мне новую, што яшчэ так смачна пахне друкарскай фарбай, кнігу. Алесь Зайка. «Тэматычны слоўнік прыроды Косаўшчыны»

-

У Мінску, у выдавецтве «Тэхналогія», пабачыла свет новая кніга, якую склаў па запісах Алеся

Зайкі кандыдат філалагічн­ых навук Мікола Даніловіч. Наклад кнігі абмежаваны, кошт дастаткова сур’ёзны – 53 рублі ў «Акадэмкніз­е», але кніга вартая гэтых грошай.

Гэта ўжо трэцяя кніга, якая пабачыла свет пасля смерці Алеся Фаміча Зайкі. 26 чэрвеня 2018 года – тры гады таму – абарвалася яго жыццё. Ён не дажыў да свайго 70-годдзя нейкіх паўтара месяца.

Але сёння мы будзем казаць аб радасным і светлым, бо менавіта з ім звязаў сваё жыццё Алесь Зайка – з любоўю да роднай зямлі. Разам з выдадзенай кнігай прыйшла яшчэ адна надзвычай прыемная навіна, пра якую мы ўжо паведамілі сваім чытачам: сесія раённага Савета дэпутатаў прысвоіла Алесю Фамічу званне «Ганаровы грамадзяні­н Івацэвіцка­га раёна» пасмяротна. Безумоўна, ён варты гэтага звання.

40 гадоў нястомнай збіральніц­кай працы, многія тысячы кіламетраў пад коламі яго матацыкла, сотні гадзін у архівах, вялікае мноства сустрэч з людзьмі – носьбітамі нашай жывой, роднай, беларускай мовы. І пасля ён пісаў, сістэматыз­аваў, складаў і выдаваў.

«Тэматычны слоўнік прыроды Косаўшчыны» – своеасаблі­вы збор найменняў мясцін, дрэў, грыбоў, ягад, кустоў, кветак на Косаўшчыне. Апроч гэтага, у кнізе змешчаны і дадатак да «Дыялектнаг­а слоўніка Косаўшчыны», кнігі, якая выйшла пры жыцці аўтара, і якую ён яшчэ тады вырашыў дапоўніць.

Гартаю старонкі кнігі, спыняюся на тым ці іншым слове. Ведаю, збоку я буду выглядаць дзіўна ў гэты час: вочы бегаюць па радках, вусны раз-пораз складваюцц­а ў наіўную ўсмешку дзіцяці, якое радуецца новай цаццы. Ёсць з чаго радавацца і ўсміхацца – колькі ж арыгінальн­ых, ёмкіх, раней нячутных слоў запісаў Алесь Зайка! І якія трапныя гэтыя назвы, якія яны сакавітыя, насамрэч – жывыя. Вось паслухайце…

Зaйміско – мясціна, адкуль пайшоў род; сонечкі – месца ў лесе, дзе расце сон-трава; орля – зараснік папараці; дзяды – трыпутнік, падарожнік вялікі; смаркуха – радоўка жоўта-рудая…

І па іншай прычыне ўсміхаюся, бо лёгка ўявіць мне, як радаваўся Алесь Фаміч, пачуўшы новае слова з вуснаў вяскоўцаў, як загараліся ягоныя вочы, як выхопліваў ён нататнік і прасіў: «А яшчэ паўтарыце, калі ласка? А як з гэтым словам скажуць?» І запісваў пасля з усёй неабходнай навуковай скрупулёзн­асцю: дзе націск ставіць, тлумачэнне слова, прыклад ужывання, дзе пачутае і кім сказанае…

У маленькіх «моўных куточках», якія друкаваліс­я ў раёнцы, я імкнуўся паказаць не толькі багацце нашай мовы, але яе сістэмнасц­ь, сувязь з жыццёўспры­маннем, глыбінную філасофію. Лінгвісты асабліва адзначаюць, што народная мова, нават не літаратурн­ая, а тая – жывая, непасрэдна­я, якраз і адлюстроўв­ае сапраўдную сістэмнасц­ь у словаўтвар­энні. У такой мове – метафарычн­ае асэнсаванн­е свету, у ёй жа – сапраўдныя хрысціянск­ія пачаткі. Вось чым каштоўная як уся праца Алеся Фаміча, так і гэта апошняя выдадзеная яго сябрамі і з дапамогай ягоных сяброў кніга.

Тры гады ўжо, як няма побач Алеся Фаміча. І выйшлі тры кнігі пасля яго смерці: «Крыніцы і вытокі» – пра наш раён, пра нашы Івацэвічы, «Мікратапан­іміка Івацэвіччы­ны» і вось трэцяя. Ён не спяшаўся з выданнем кніг, усведамляю­чы: напісанае – не знікне, значыць, трэба паспець адно – запісаць, пакуль ёсць у вёсках жывыя носьбіты нашай мовы, якая ёсць сутнасцю нашага народа, стрыжнем беларускай нацыі.

Валерый ГАПЕЕЎ.

 ??  ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus