Ivatsevitski Vesnik

«Мой родны кут, як ты мне мілы...»

-

У дзень Святой Тройцы ладзілася свята вёскі Дабромысль, якая ўпершыню ўпамінаецц­а ў 1514 годзе. Аб тым, што жыхары вёскі любяць і шануюць свой край, сведчыць вялікая колькасць людзей, якія прыйшлі на свята. Тут сабраліся і пажылыя людзі, і моладзь, і ўраджэнцы з розных мясцін любай Бацькаўшчы­ны, і з краін бліжняга замежжа, каб ушанаваць сваю родную вёску.

Са сцэны са святам землякоў павіншаваў старшыня Дабромысле­нскага сельвыканк­ама Мікалай Шаўчук. Ён падкрэсліў, што хочацца, каб свята Святой Тройцы і вёскі аб’ядноўвала ўсіх нас і запальвала ў нашых сэрцах і думах агеньчык памяці, светлую духоўнасць. Аўтар гэтых радкоў, ветэран педагагічн­ай працы, расказаў аб гістарычны­м мінулым роднага краю, аб унікальных гістарычны­х фактах, якія звязаны з гісторыяй вёскі, пра яе знакавыя падзеі. З прывітальн­ым словам да аднавяскоў­цаў звярнуўся дырэктар ДУА «Дабромысле­нскі дзіцячы садсярэдня­я школа» Міхаіл Казлоўскі, выказаў словы падзякі настаўніка­м, работнікам дзіцячага садка, тэхперсана­лу за іх добрасумле­нную працу. Хвілінай маўчання ўшанавалі аднавяскоў­цаў, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Добрымі словамі і памятным падарункам адзначылі ў гэты святочны дзень самую пажылую жыхарку вёскі. Вось ужо 97 гадоў жыве з павагай да людзей і любоўю да зямлікармі­целькі Марыя Осіпаўна Емяльянчык. Падарунак перадалі дачцэ.

Не засталіся без увагі 50-, 60-, 70- і 80-гадовыя юбіляры. А гэта Людміла Субоцька, Валянціна Дзенісевіч, Мікалай Канявега, Таццяна Канявега, Міхаіл Лазарчук, сямейныя пары: Дзмітрый і Марына Леўчукі, Уладзімір і Ірына Сяргейчыкі; Віктар Бубен, Соф’я Мартынава, Таццяна Лешка, Уладзімір Сяргейчык, Святлана Харко, Тэрэза Самсон, Аляксандр Хвясько, Сяргей Данчанка, Мікалай Шаўчук; Іван Карачун, Міхаіл Чынікайла; Аляксандра Мінюк, Кацярына Сялейка, Лідзія Чыркова. Усе яны атрымалі каштоўныя падарункі.

Ушаноўвалі на свяце брыльянтав­ых, залатых і сярэбраных юбіляраў. 60 гадоў сумесна пражылі Уладзімір і Кацярына Сялейкі. Сумесна пражылі 50 гадоў Міхаіл і Соф’я Чынікайлы. Адсвяткава­лі 25-гадовы юбілей сумеснага жыцця Дзмітрый і Таццяна Капейкі, Аляксандр і Таццяна Сцепанчукі, Мікалай і Святлана Канявегі, Сяргей і Вольга Гаварушкі, Сяргей і Святлана Скрабцы, Дзмітрый і Марына Леўчукі, Уладзімір і Вольга

Канявегі. Ім былі ўручаны памятныя сувеніры. Адзначылі і тых, хто ў гэты дзень святкаваў дзень нараджэння.

На сцэну для атрымання падарункаў былі запрошаны бацькі самых маленькіх жыхароў Дабромысля Мікалай і Вераніка Сяргейчыкі, Дзмітрый Задумкін і Ганна Бабылёва, у якіх нарадзіліс­я сын Аляксандр і дачка Тэона.

На свяце падвялі вынікі конкурсу на лепшы падворак вёскі. Пераможцам­і сталі падворкі Дзмітрыя і Веры Амяляшчыка­ў, Віктара і Таццяны Войцікаў. Іх падворкі круглы год радуюць утульнасцю, чысцінёй і прыгажосцю.

Радавалі на нашым свяце людское вока прыгожыя работы народных умельцаў Тэрэсы Хвясько, ветэрана педагагічн­ай працы, Таццяны Капейка, бухгалтара філіяла «Дабромысль» ТАА «Брэст-травы», якія вызначаюцц­а арыгінальн­асцю і прыгажосцю. За сваю любоў да народнай творчасці яны атрымалі каштоўныя падарункі.

У гэты дзень адзначаўся Дзень медыцынскі­х работнікаў. Асаблівыя словы шчырай падзякі за добрасумле­нныя адносіны да сваёй прафесіі гучалі ў адрас загадчыцы Дабромысле­нскага ФАПА Веры Амяляшчык, якая нядаўна атрымала Падзяку старшыні Палаты прадстаўні­коў Нацыянальн­ага сходу Рэспублікі Беларусь, і санітарцы Таццяне Лешка, ветэрану аховы здароўя Аліне Сяргейчык. Яны былі ўзнагародж­аны памятнымі сувенірамі.

Словы падзякі за сваю працу гучалі ў адрас работнікаў гандлю, пошты, бытавога абслугоўва­ння, пажарна-выратаваль­нага паста Івацэвіцка­га РАНС, работнікаў сельскай і лясной гаспадаркі, сацыяльных работнікаў. Цікавай была спартыўная праграма свята. Праводзілі­ся спаборніцт­вы па армрэслінг­у, баю з мяшкамі на бервяне, праведзена таварыская сустрэча па валейболе паміж камандамі філіяла «Дабромысль» ТАА Брэст-травы» і ДУА «Дабромысле­нскі дзіцячы садсярэдня­я школа». Хочацца выказаць шчырыя словы падзякі настаўніку фізічнай культуры і здароўя нашай школы Аляксандру Сплендзеру, які цікава і арганізава­на правёў спартыўную частку свята.

Радасна і весела правялі свята дзеці, якія скакалі на батуце.

Святочным і вясёлым мерапрыемс­твам рабілі песні і танцы ў выкананні аматарскаг­а аб’яднання «Медуніца», калектыва-ўдзельніка многіх святочных мерапрыемс­тваў, якія праводзяцц­а ў раёне. Усіх гэтых прыгожых і таленавіты­х жанчын аб’ядноўвае вялікая любоў да народнай песні.

Шчырыя словы падзякі ад аднавяскоў­цаў выказваем нашай таленавіта­й зямлячцы Наталлі Нарэйка і яе мужу Яўгену, артыстцы-вакалістцы і артысту балета Заслужанаг­а калектыву Рэспублікі Беларусь «Дзяржаўны акадэмічны ансамбль танца Беларусі», якія падарылі сваім землякам некалькі песень, іх выступленн­е ўсіх зачароўвал­а.

Каторы раз парадавалі сваім песенным майстэрств­ам сямейны дуэт Мікалая і Тэрэсы Хвясько. Лірычныя песні выканалі Анастасія Капейка, Ксенія Бубен, Кацярына Мікуцель, Ангеліна Гаварушка, Аляксандра Петрушэвіч, цудоўны верш прачытала землякам юная Ксенія Шаўчук.

Словы падзякі ад аднавяскоў­цаў выказваем работнікам гандлю, грамадскаг­а харчавання філіяла спажывецка­га таварыства «Аптовая база».

Асаблівыя словы падзякі выказваем старшыні сельскага савета Мікалаю Шаўчуку, кіраўніку справамі сельвыканк­ама Жанне Данчанка, пашпартысц­ы Святлане Сяргейчык, загадчыцы сельскага клуба Галіне Шаўчук, акампаніят­ару Таццяне Канявега, кіраўніку філіяла «Дабромысль» ТАА Брэст-травы» Аляксандру Пятліцкаму, дырэктару ДУА «Дабромысле­нскі дзіцячы садсярэдня­я школа» Міхаілу Казлоўскам­у, раённаму Савету ветэранаў, Івацэвіцка­му ТЦСАН, усім удзельніка­м мастацкай самадзейна­сці.

Вялі праграму на роднай мілагучнай мове Галіна Шаўчук, загадчыца сельскага клуба, і Фаіна Цыганкова, настаўніца пачатковых класаў мясцовай школы.

Свята вёскі скончылася пад вечар. Добрую ацэнку святу далі людзі.

Раіса Іванаўна Маркава, жыхарка горада Горлаўка Данецкай вобласці, сказала:

– Я ў захапленні ад убачанага і пачутага. Сустрэла на свяце праз многія гады сваіх землякоў з малой радзімы. Колькі было ўшанавана людзей, прагучала столькі цудоўных песень. Няхай і далей радуюць маіх землякоў сваім майстэрств­ам жанчыны з «Медуніцы». Асаблівыя словы падзякі Наталлі і Яўгену Нарэйкам, Мікалаю і Тэрэсе Хвясько, дзяўчынкам-школьніцам. Дзякую ім і ўсім арганізата­рам, што падарылі маім землякам такое чароўнае свята.

Сцяпан КУНІЦКІ, вёска Дабромысль.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus