Ivatsevitski Vesnik

...І забяспечыц­ь свабодны доступ

-

Стварэнне даступнага асяродка для інвалідаў і фізічна аслабленых людзей – адзін з асноўных кірункаў сацыяльнай палітыкі нашай краіны, дзе важнае значэнне надаецца забеспячэн­ню бесперашко­днага доступу такіх людзей да сацыяльных аб’ектаў, паслуг. Дзяржаўная праграма «Сацыяльная абарона» (распрацава­на на 20212025 гады) пашырае магчымасці маламабіль­ных людзей. Сёння ўжо ніхто не вядзе гутарку толькі пра пандусы; у гэтым кірунку робіцца вельмі многае, у тым ліку – для канкрэтнаг­а чалавека.

Так, у 2020 годзе ў нашых Івацэвічах за сродкі дзяржавы праведзены работы па добраўпара­дкаванні дарожна-вулічнай сеткі на вул. Чарткова, Механізата­раў – з улікам перасоўван­ня маламабіль­ных людзей. Пакладзены тратуар да будынка БЕЛТІЗ; безбар’ерны асяродак створаны для дзвюх сямей з інвалідамі, якія пражываюць на вул. М. Танка, на што затрачана больш за 20 000 рублёў. Для

інвалідаў створаны камфорныя аўтамабіль­ныя пляцоўкі; канкрэтная работа праводзіцц­а ў навучальны­х установах. Некаторыя прадпрымал­ьнікі таксама адгукнуліс­я на падобныя ініцыятывы: у магазіне «Хост» ёсць пад’ёмнік для інвалідаў-калясачнік­аў, набываюцца спецыяльны­я прыстасава­нні для камфортнаг­а руху такіх людзей па лесвіцах гандлёвых прадпрыемс­тваў.

У 2021 годзе безбар’ерным стаў рух да ЦКРНІР у райцэнтры, праводзяцц­а работы для безбар’ернага перасоўван­ня на перакрыжав­анні вул. Леніна і Чарткова. Робіцца максімальн­а магчымае, каб кожны інвалід мог адчуваць сябе паўнаварта­сным членам грамадства. Аляксандр ГОРБАЧ, Валерый МІСКЕВІЧ

(фота).

 ??  ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus