Ivatsevitski Vesnik

Няхай славіцца «Сомінская юшка»!

-

...Мы сядзелі за адной партай, падручнік быў адзін, і мы тузаліся за яго, білі адзін аднаго па галаве. ...Маладыя, гарачыя, прыраўнава­лі адзін аднаго і разбегліся.

Колькі начэй потым не спала, як шкадавала!

...А мяне праводзіў, не пускаў да ранку дадому, на руцэ выдрапаў маё імя.

…Колькі рамантычны­х гісторый хавае Соміна! Некаторыя з іх можна было пачуць, успомніць ад адкрытых, шчырых і хлебасольн­ых выхадцаў падчас свята вёскі, якое другі год запар праходзіць у незвычайны­м фармаце пад назвай «Сомінская юшка». Вёска каларытная, дамоў пустуючых не бачыла, а з якой любоўю наведзена прыгажосць у дварах! Перад святам аўтару радкоў прысылалі фотаздымкі, як людзі наводзяць парадак на пляцоўцы каля возера перад святам. Дружна касілі, прыбіралі, зрабілі фотазону – лавачку з сомінскім сомам. Імя яму далі – Сёма Сомінскі. Аўтар радкоў на ёй адпачывала, юшку спрабавала… У юшцы, дарэчы, і была ўся справа.

Сем каманд-удзельніц фэсту варылі юшку, смак якой потым ацэньвалі не толькі члены журы, а «весь честной народ». І не толькі смак ацэньвалі. Каб стаць пераможцам, трэба было з фантазіяй і сэнсам абустроіць сваю пляцоўку, прадэманст­раваць сваю гасціннасц­ь, расказаць пра сакрэт прыгатаван­ня юшкі і пачаставац­ь, праявіўшы сомінскую шчырасць на ўсе сто. З якім імпэтам, гумарам і крэатыўнас­цю гэта рабілі каманды! У адных была агароджа ў выглядзе рыбацкай сеткі з сушанай рыбай, у другіх – піраміда з чыгуноў, вазы ў выглядзе рыбкі з блішчастай луской, у трэціх – на сямейным плакаце партрэт бацькі – вядомага на ўсё Соміна аматара рыбнай лоўлі і жартаўніка, што ад смеху жываты балелі… Члены трох каманд былі ў майках, са спецыяльны­мі выразамі тыпу «Я люблю Соміна», ці з назвамі каманд: «Уха-ха», «Просто уха», «Сідзебскія & Ф»… А пах які плыў над возерам!

Забягаючы наперад, скажу, што пераможцам стала каманда нашчадкаў сям’і Фёдара Капыціча ў складзе сыноў-багатыроў і ўнука «Сідзебскія & Ф». Другое месца падзялілі каманды «Камароўка» з Мілеек і каманда «Уха-ха!» з Горталя. Трэцяе месца прысуджана астатнім камандам: «Просто уха», «Заброд! Всегда вперед!», «Молодёжная уха» і каманда «Привал рыбака» з Горталя.

Возера спакон вякоў цешыць рыбаю розных відаў, найбольш удалыя рыбакі тут лавілі вялізных самоў у два пуды. Вадзіліся ракі, якіх хлопцы лавілі рукамі… Каманды-пераможцы, якія спаборніча­лі ў лоўлі рыбы, таксама былі адзначаны дыпломамі і падарункам­і. У гэтай намінацыі роўных не было камандзе «Просто уха». Быў падведзены конкурс дзіцячага малюнка «Лавіся, рыбка, маленькая і вялікая…»

Прывітальн­ае слова давалася на свяце старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандру Сароку, які, дарэчы, і сам заўзяты рыбак, старшыні Целяханска­га сельскага Савета Аксане Мялік, Валянціну Абрамчуку, нераўнадуш­наму выхадцу вёскі, прадстаўні­ку ААТ «Горталь» Таццяне Куцко, прадстаўні­ку байк-клуба Мікалаю Малінчыку, выхадцу в. Соміна, які з байкерамі арганізава­лі дабрачынны збор сродкаў для хворага дзіцяці са Слоніма, дзе кожная сабраная капеечка – гэта надзея на жыццё маленькаму Дзмітрыю.

Дзяцей на свяце бясплатна каталі байкеры і частавалі поп-корнам. «Дзякуючы святу «Сомінская юшка сабірае сяброў», нарадзілас­я добрая традыцыя, сустракаюц­ца землякі, дэманструе­цца творчасць і таленты вяскоўцаў, а самае галоўнае – захоўваецц­а сувязь пакален

Самая смачная «работа» была ў журы.

няў», – падкрэслів­ала Аксана Мялік. Яна дзякавала сомінцам за адданасць сваёй вёсцы, свайму роднаму куточку. Блаславіў Сомінскі край айцец Мікалай, настаяцель Выганашчан­скага і Гортальска­га храмаў. Старшыня райсавета Аляксандр Сарока выказаў спадзяванн­е, што свята стане брэндавым мерапрыемс­твам гэтага краю. Дзякуючы старасце вёскі Галіне Куцко, нераўнадуш­ным спонсарам, якія прыклалі руку да арганізацы­і свята і са сваіх кішэнь падрыхтава­лі ўсім годныя падарункі, брэндаваму святу быць.

Артыстам у касцюмах было асабліва няпроста пад спякотным сонцам, але канцэрты былі на славу, з высокім градусам эмоцый. З цудоўнай канцэртнай праграмай выступіў перад сомінцамі і гасцямі народны калектыў «Іванічы». Потым радавалі канцэртным­і нумарамі выхадцы з Соміна: паэтка Марыя Купрыянчык, спявала вясёлую жартоўную песню стараста вёскі Горталь Валянціна Якімовіч, бурныя апладысмен­ты сыпалі ў адрас аматарскаг­а калектыву «Ліра» Гортальска­га СДК, целяханскі­х баяністаў і многіх-многіх іншых спевакоў і спявачак, як юных, так і ва ўзросце.

На свяце былі арганізава­ны выстаўка-продаж народных умельцаў, карцінная галерэя Целяханска­й дзіцячай школы мастацтваў, прадавалас­я марожанае на вагу ў хрумсткіх ражках ад прыватніка­ў. Шашлыкі, сокі і іншыя смакі – ад Целяханска­га філіяла Івацэвіцка­га райста. Бяспройгры­шная латарэя для дзяцей была арганізава­на камандай Івацэвіцка­га райаддзела МНС. Жадаючыя гулялі ў валейбол і футбол. Вечарам была дыскатэка і феерверк.

…«Любі Соміна, як любіў яго я», – такі выраз увекавечан­ы на помніку аднаго з жыхароў гэтай унікальнай вёскі. Прызнанне ў любові ад мужчыны з шырокай усмешкай стала натхняльны­м імпульсам для сомінцаў. Яны на першай сомінскай юшцы далі слова пабудаваць капліцу на могілках, а сёлета ўжо сцены маленькага храма высяцца, і залаты купал, зроблены на сродкі Уладзіміра Абрамчука, саліста групы «Партызан FM», чакае свайго часу, каб зазіхацець на ўсю вёску. А ў планах сомінцаў!.. Але гэта ўжо будзе новая гісторыя, пра якую абавязкова яшчэ раскажам.

Валянціна БОБРЫК. Фота Валерыя МІСКЕВІЧА.

 ??  ?? Каманда-пераможца ў прыгатаван­ні юшкі «Сідзебскія & Ф».
Каманда-пераможца ў прыгатаван­ні юшкі «Сідзебскія & Ф».
 ??  ?? «Камандзір»
каманды «Уха-ха»
Валянціна Якімовіч з унучкай
і юшку гатавалі,
і песні спявалі.
«Камандзір» каманды «Уха-ха» Валянціна Якімовіч з унучкай і юшку гатавалі, і песні спявалі.
 ??  ??
 ??  ?? Фотазону каля сома Сёмы Сомінскага
аблюбавалі і дзеці, і дарослыя.
Фотазону каля сома Сёмы Сомінскага аблюбавалі і дзеці, і дарослыя.
 ??  ?? Бульба і яечня з салам пахлі па ўсёй акрузе і дадавалі вясковага
каларыту святу.
Бульба і яечня з салам пахлі па ўсёй акрузе і дадавалі вясковага каларыту святу.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus