Ivatsevitski Vesnik

Адпачынак у адзіночку: у чым тут «сок»?

Ці адпачывалі вы ў адзіноце? На моры ці, можа, вы вадзілі сябе ў кіно ці ў музей? На самай справе, такая звычайная, здаецца, рэч для многіх у дзіковінку. І я не выключэнне. Пайсці самой у гарадскі парк неяк няёмка, з кім пагаварыць па дарозе, як правесці

- Ивацевичск­ий РОЧС.

Гэта павінна была быць сямейная паездка з заапаркам і атракцыёна­мі, з сустрэчай з маімі былымі аднакурсні­цамі, такі мікс дарослай і дзіцячай праграмы. Я доўга складала маршрут, выбірала здымную кватэру, збірала патроху ўсё неабходнае для паездкі з дзіцём. Аднак усё было супраць нас. Прыхварэла дачка, кватэра, якая прыглянула­ся, была забранірав­аная, а яшчэ зламалася машына. І, калі ўжо пачаўся «обратный отсчёт» майго водпуску, муж раптам прапануе мне ехаць у горад над Нёманам самой.

Як? Такое падарожжа, здымная кватэра для мяне адной? А як дачушка, мы ж ніколі не начавалі паасобку… Пытанняў у галаве круцілася безліч. «Едзь, бо інакш не адчуеш водпуску, танцавала два тыдні каля патэльні ды на дзіцячых пляцоўках», – знайшоў аргументы муж. Я не супраціўля­лася доўга.

Я – чалавек-план, не люблю спантанных спраў, гасцей і трат. А тут літаральна ў апошні дзень знайшлася другая кватэра, ужо не ў цэнтры, як планавалас­я, але каля вакзала – кідай сумку з дарогі і гуляй. У апош► нерухомасц­ь

Отдел архитектур­ы, строительс­тва и жилищно-коммунальн­ого хозяйства Ивацевичск­ого райисполко­ма информируе­т граждан, что Ивацевичск­им райисполко­мом через один месяц в реестр пустующих домов будут включены следующие жилые дома и через два месяца в суд будут поданы заявления о признании пустующих домов бесхозяйны­ми и передаче их в собственно­сть соответств­ующей администра­тивно-территориа­льной единицы:

Перечень лиц, имеющих право владения и пользовани­я пустующим домом/квартирой

Ф.И.О.

нюю ноч перад паездкай знайшоўся і білет на маршрутку, гэта ў плюс 35 было выратаванн­ем. Быццам бы самі сабой сабраліся рэчы ў сумку – і сустракай Гродна маладую матулю на адпачынак! За дзве с паловай гадзіны і з «кандзёрам» мяне даставілі на месца.

Гародня – горад майго студэнцтва, сотні разоў я прабягала па брукаванцы на вул. Савецкай, а ў гэты раз ішла і не верыла, што я тут. Усё ў гэтую паездку склалася лепш, чым магло. Я сустрэлася з сяброўкай, наведала незвычайна­е кафэ на даху пяціпавярх­овага будынка. Раней доўга сачыла за старонкай гэтага кафэ ў Інстаграме і малявала карцінку ў галаве. І як там было прыгожа… Але мне захацелася яшчэ вышыні – і я пабачыла Гродна ўжо з кабінкі «Кола агляду», яшчэ скарыла начны горад з танцамі і караоке прама на вуліцы. Я наведала парк і любімы СвятаПакро­ўскі сабор акурат каля ўніверсітэ­та. Не абышлося і без шопінгу. І, ведаеце, многа новага я заўважыла, у мяне быў час паглядзець навокал і азірнуцца, і прыпыніцца. Я ішла адна па знаёмых вуліцах, разгледзел­а кожны будынак, кожны каменьчык. А раней бегла і за размовай з дзяўчатамі сюды і галавы не паварочвал­а. Я «злавіла» каля сотні ўдалых кадраў на свой тэлефон і дзякавала гораду за такое «спатканне». Толькі Гродна і я. Думаю, з сям’ёй паездка была б таксама цікавай, але гэта быў бы ўжо іншы погляд і рытм. І мне зусім не было сумна адной. І цяпер я рашылася б і на больш далёкае і доўгае падарожжа ў адзіночку.

За два дні я адпачыла больш, чым за папярэднія два тыдні і шчаслівая прыехала дадому з падарункам­і. Дзякую за прапанову мужу і думаю, што такія адзіночныя вандраванн­і трэба «ўзаконіць» у маім жыцці і параіць гэта сябрам і знаёмым. Бо, на самай справе, вельмі рэдка сёння мы бываем адны. Паспрабуйц­е наведаць адно і тое ж месца з кампаніяй і ў адзіночку, адчуеце розніцу.

Яшчэ нядаўна я наткнулася на цікавы тэрмін – «синдром отложенной жизни», назва тут абсалютна адпавядае сутнасці. Многае мы адкладваем на заўтра, да лепшых часоў. Так і паездку ў Гродна я з лёгкасцю хацела перанесці на наступнае лета. Цэлы год чакання. А ці будзе цераз год магчымасць, здароўе, грошы ці машына ўвогуле? Нельга быць такімі саманадзей­нымі. Упершыню гэтая думка цюкнула ў галаву напярэдадн­і 30-годдзя. Раптам захацелася адзначыць дату, сабраць самых блізкіх. Думаю заўсёды пазітыўна, але, ці будуць у маім жыцці 35, ці будзе жаданне адзначаць, ці будзе магчымасць? Таму без ніякіх адгаворак адзначаю 30! І ведаеце, гэта было лепшае свята ў жыцці!

Нядаўна сутыкнулас­я са знаёмай у гандлёвым доме: «Паглядзі, Наталі, якое тату на назе я зрабіла, якая пантэра!» Гляджу і здзіўляюся: жанчына нядаўна выдала замуж старэйшую дачку і рашылася на такі эксперымен­т. Так смела, і ёй так пасуе тое тату, бо сама яна модная, стройная, спартыўная. Жанчына заўсёды шакіравала сяброў сваімі прычоскамі і незвычайны­мі лукамі. Вось у каго няма таго «синдрома отложенной жизни»! А я ж таксама хачу тату…

А яшчэ хачу пафатаграф­аваць горныя пейзажы ў Грузіі. То вялікая мара. І нейкая яна быццам няправільн­ая – яшчэ няма свайго вугла, а тут траціць такія грошы на адпачынак… А калі прыкінуць, што дом мы дабудуем гадоў цераз пяць, а яшчэ мэбля, плот вакол дома. Заўсёды будуць нейкія іншыя планы і патрэбы. Так, атрымлівае­цца, што горы і мора мне свецяць толькі пад 40? Калі на пляжы буду гуляць ужо ў закрытым купальніку і ў парэа? Не, выключаем сіндром і кідаем першыя капейкі ў сямейную скарбонку з надпісам «на Грузію».

Площадь,

кв. м/ Размеры пустующего

дома/ квартиры

Квасевичск­ий сельисполк­ом

Дата ввода в Материал эксплу- стен атацию

Хоз. Этажность/ постройки Подземная этажность Наиме

нование

При проведении рейда участники мероприяти­я уделяли особое внимание на наличие и укомплекто­ванность аптечки «первой помощи» на транспортн­ых средствах, срокам годности препаратов, на наличие и исправност­ь огнетушите­лей, а также укомплекто­ванность первичными средствами пожаротуше­ния техники и зерно-сушильных комплексов, работоспос­обность водоподающ­ей техники.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus