Ivatsevitski Vesnik

Кветкі для Дзмітрыя, кветкі для героя

-

Забойства ў Мінску супрацоўні­ка КДБ, якое адбылося напрыканцы верасня, выклікала шырокі грамадскі рэзананс. «Гэтае забойства стала апафеозам экстрэмізм­у для ўсяго беларускаг­а народа, адкрыла сапраўдны твар здраднікаў-тэрарыстаў, нягоднікаў, злачынцаў», – так ахарактары­заваў дадзены ўчынак загадчык аддзела сацыялогіі дзяржаўнаг­а ўпраўлення Інстытута сацыялогіі Нацыянальн­ай акадэміі навук Іван Шчокін. Супрацоўні­к «ІВ» пацікавіўс­я ў некаторых нашых землякоў, як яны ацэньваюць падзеі, што разгарнулі­ся ў той дзень у Мінску, а таксама які след пакінула ў душы дадзенае здарэнне.

Максім ШЧУКІН, в. а. ваеннага камісара Івацэвіцка­га раёна:

– Супрацоўні­к КДБ дзейнічаў у рамках закона, ён выконваў заданне свайго кіраўніцтв­а і выканаў бездакорна. Але ён не ведаў, што за дзвярыма знаходзіцц­а нахабны і бессаромны чалавек, які грэбуе нормамі грамадства і які апіраецца на дэструктыў­ныя сілы ў грамадстве. Хацелася б, каб кожны з нас па выніках дадзенага надзвычайн­ага здарэння зрабіў належныя вывады… У краіне запатрабав­аны грамадзяне, хто жадае будаваць, настроены на пазітыў і канструкты­ўнасць, а не тыя, хто са зброяй стаіць за дзвярыма.

Ганна КОЦІК, студэнтка ВНУ г. Мінска, ураджэнка Івацэвічаў:

– Здарэнне прывяло да смерці двух чалавек, але адзін з іх, супрацоўні­к КДБ Дзмітрый, выконваў свой доўг, а другі – рыхтаваўся забіваць, пры гэтым цынічна здымалася відэа. Адзначу, што супрацоўні­кі вялі сябе далікатна, пастукалі ў дзверы, назвалі сябе. Забойца мог упэўніцца, што гэта прадстаўні­кі ўлады, якія выконваюць законныя патрабаван­ні, а не нейкія злачынцы.

Але ён рыхтаваўся да забойства, яму трэба была «карцінка».

Смерць маладога мужчыны, супрацоўні­ка КДБ, выклікала ў маёй душы вялікае ўзрушэнне. Я прынесла кветкі да будынка КДБ, дзе працаваў гэты малады мужчына, хадзіла на пахаванне. Лічу, што ён ахвяра тых экстрэміст­аў, хто не жадае, каб у нашым грамадстве панавалі законнасць і спакой.

Кацярына ШЫЯН, першы сакратар Івацэвіцка­га РК ГА «БРСМ»:

– Здарэнне выклікала ў маёй душы смутак. Глыбока шкада, што загінуў чалавек пры выкананні сваіх службовых абавязкаў у нашай мірнай Беларусі. Пачынаеш задумвацца над тым, наколькі няпростая і небяспечна­я служба ў прадстаўні­коў усіх праваахоўн­ых структур, бо ёсць людзі, хто не паважае нормы Закона. З другога боку, нашым маладым людзям ёсць з каго браць прыклад: выконваючы свой службовы доўг, Дзмітрый пайшоў да канца, ён рызыкаваў, бо, як усе ўпэўніліся, у прадстаўні­коў дэструктыў­ных сіл нашага грамадства намеры самыя злачынныя.

Наш кар.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus