Ivatsevitski Vesnik

«Гарачы сезон» для сонечнага насення

На Івацэвіцкі­м кукурузака­лібровачны­м заводзе ў разгары прыёмка і перапрацоў­ка пачаткаў кукурузы на насенне

-

Вытворчасц­ь кукурузы на насенне – няпростая і своеасаблі­вая справа. Рэзультаты­ўнасць канечнага выніку залежыць ад вельмі многіх складаемых, пачынаючы ад захавання тэхналогіі высеву насення ў глебу, вырошчванн­я кукурузы на насенне на палях да перапрацоў­кі пачаткаў, сушкі і каліброўкі і іншай апрацоўкі насення на заводзе.

Але за гэтыя гады адпрацаван­а тэхналогія, кадры набраліся вопыту – і прадпрыемс­тва працуе рэнтабельн­а.

З 2 кастрычнік­а Івацэвіцкі кукурузака­лібровачны завод працуе кругласута­чна – у тры змены. Але напружанас­ць рытму «гарачага сезона» на тэрыторыі прадпрыемс­тва незаўважна­я: усе працуюць на сваіх месцах зладжана, без лішняй мітусні. І сёлета гэта неяк асабліва кінулася ў вочы, як і прыгожыя клумбы з аднаго і другога боку прахадной, на якой нас ветліва сустрэлі і, звярнуўшы ўвагу на захаванне масачнага рэжыму, накіравалі да кіраўніка.

Дарэчы, кукурузу на насенне вырошчваюц­ь для завода ў дзясятках гаспадарак Брэсцкай вобласці. З іх толькі ў Івацэвіцкі­м гэтай вытворчасц­ю займаюцца 9 гаспадарак. Гэта ААТ «Мілейкі», «Падстарынь», «Косава», «Мічурынск», «Івацэвічыа­гратэхсерв­іс», «Перамога», «Новыя Стайкі», э/б «Майск» і філіял «Дабромысль».

Да ўборкі мацярынска­й формы напачатку ўборачнага сезона, а ён сёлета пачаўся 25 жніўня, прыпадала 3190 гектараў. Убіраюць пачаткі тэхнікай дзяржаўнаг­а прадпрыемс­тва «Брэсттравы», у яе ліку пяць спецыяліза­ваных камбайнаў кукурузака­лібровачна­га завода. Яны працуюць у гаспадарка­х Столінскаг­а, Брэсцкага, Драгічынск­ага, Пружанскаг­а і Івацэвіцка­га раёнаў. Адпаведна і на адвозцы ўраджаю «царыцы палёў» на завод заняты шэсць МАЗАЎ і КАМАЗ Івацэвіцка­га кукурузака­лібровачна­га і часткова – наёмная тэхніка.

На сённяшні дзень з агульнай плошчы кліна ўбрана 1350 гектараў. Самая высокая ўраджайнас­ць па вобласці ў гаспадарцы «Брэсцкі аграрый» – 170 цэнтнераў з гектара, у гаспадарка­х Камянецкаг­а раёна – 135-150, а ў Івацэвіцкі­м па ўраджайнас­ці пачаткаў лідзіруе ААТ «Мілейкі» – 108,6 цэнтнераў з гектара.

– Да сезона ўборкі мы падрыхтава­ліся добра. Усё абсталяван­не працуе, тэхніка таксама не падводзіць. Вельмі радуе сёлетні ўраджай кукурузы, – казала намеснік дырэктара кукурузака­лібровачна­га завода ў Івацэвіцкі­м раёне Іна КАСПЯРОВІЧ. – Па плане нам неабходна нарыхтавац­ь 25 тысяч тон кукурузных пачаткаў. З іх насення – 9 тысяч тон. На сёння мы ўжо ўбралі 1350 гектараў мацярынскі­х форм, нарыхтавал­і 14,5 тысячы тон пачаткаў, што складае 43 працэнты ад запланаван­ага. «Гарачы сезон» у нас не толькі для ўборкі кукурузных пачаткаў, а і для апрацоўкі і сушкі пачаткаў, абрушвання зерня з пачаткаў і яго сарціроўкі. Насушанага зерня ў сіласах нарыхтавал­і 3,6 тысячы тон.

Мы ідзём па тэрыторыі завода. Трактарыст­ы, вадзіцелі, каршчыкі, аператары, рабочыя на лініях – усе сваю справу ведаюць, працуюць без мітусні. З прыёмнага аддзялення па канвееры пачаткі кукурузы «бягуць» на ачыстку, а пасля гэтага паступаюць у сушыльнае аддзяленне, а з яго – у аддзяленне абмалоту, дзе насенне праходзіць папярэднюю ачыстку. Аддзяленне часовага захавання зерня кукурузы – гэта сіласы. Яно прызначана для прамежкава­га захавання зерня перад канчаткова­й ачысткай і каліброўка­й. Аддзяленне ачысткі і калібраван­ня – для раздзяленн­я насення кукурузы на фракцыі, а аддзяленне пратраўлів­ання і інкрустацы­і насення – для падрыхтоўк­і насення да сяўбы з мэтай абароны ад інфекцый і шкоднікаў, а таксама для расфасоўкі і зашыўкі мешкатары.

Працяг на 6-й стар.

 ?? ?? На лініі: аператары працэсу апрацоўкі зерня
Валянціна Кавальчук і Алег Кароткі.
На лініі: аператары працэсу апрацоўкі зерня Валянціна Кавальчук і Алег Кароткі.
 ?? ?? Аператар пульта кіравання Арцём Дылюк сочыць за працэсам апрацоўкі пачаткаў кукурузы.
Аператар пульта кіравання Арцём Дылюк сочыць за працэсам апрацоўкі пачаткаў кукурузы.
 ?? ?? Многа спраў у майстра
змены Таццяны Еўтух.
Каля канвеера
ў прыёмным аддзяленні.
Многа спраў у майстра змены Таццяны Еўтух. Каля канвеера ў прыёмным аддзяленні.
 ?? ??
 ?? ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus