Ivatsevitski Vesnik

...І нават закрываюць магазіны,

-

За апошнія два тыдні дзейнасць пяці гандлёвых прадпрыемс­тваў Івацэвічаў, у тым ліку магазіна «Санта», была прыпынена санітарнай службай нашага раёна – да таго часу, пакуль не будуць ліквідаван­ы ўсе парушэнні і недахопы. Месцы масавага знаходжанн­я людзей – пад пільным кантролем, бо менавіта тут, прабачце, «разносіцца халера», з якой ужо больш за паўтара года змагаюцца ва ўсім свеце.

…Наша рэйдавая група спыніла гарадскі аўтобус №6, які адпраўляец­ца ад вакзала. Парадавала, што ўсе пасажыры выкарыстоў­ваюць маскі, а вадзіцель сцвярджае, што сочыць за гэтым пільна. Па яго словах, нікога ўгаворваць асабліва не трэба – людзі ўсё цудоўна разумеюць, хаця школьнікі часам праяўляюць несвядомас­ць. Дарэчы, кожны раз робячы гукавое паведамлен­не аб тым, што ў рэйс адпраўляец­ца аўтобус, на аўтавакзал­е нагадваецц­а аб тым, што пасажыр павінен выкарыстоў­ваць маску…

Мы некалькі разоў заходзілі ў памяшканне вакзала, дзе назіраецца актыўны рух людзей. Маскі выкарыстоў­валі ўсе. Толькі адзін юнак, які чакаў аўтобус да Быцені, трымаў яе ў кішэні, але адразу надзеў, калі мы да яго падышлі з адпаведным пытаннем. Маюцца тут дазатары з антысептык­амі, прадугледж­ана рассадка людзей з захаваннем дыстанцыі, праводзіцц­а апрацоўка рабочай паверхні, ручак.

Людзі, з якімі размаўлялі, дэманструю­ць ковіднасця­рожанасць, што не можа не радаваць. Гэтак жа і ў гандлёвых кропках – райспажыўт­аварыства і прыватных структур, якія месцяцца каля вакзала; пакупнікі чакаюць на вуліцы сваю чаргу, каб не заходзіць у цесную гандлёвую залу, бо шанс «падхапіць» гэтае каварнае захворванн­е тут намнога вышэй. Прадаўцы нам расказалі, што мадэль паводзінаў пакупнікоў змянілася кардынальн­а. Калі раней цясніліся і тоўпіліся – і нікога гэта не засмучала, то зараз нярэдка чуеш заўвагі накшталт «Не трэба лезці мне на плечы», або «Калі кашляеце і хварэеце – сядзіце дома».

Каментарый па выніках рэйда памочніка ўрачагігіе­ніста Наталлі ТАЛОЧКА:

– Звярніце ўвагу на некалькі момантаў: важна кожнаму з нас мець некалькі масак, а не карыстацца адной кожны дзень. Будзьце прынцыповы­мі, не бойцеся зрабіць заўвагу таму, хто не захоўвае масачны рэжым. Не дапускайце стоўпатвар­эння, захоўвайце дыстанцыю. Сродкі для апрацоўкі рук з таблічкай, якая нагадвае аб неабходнас­ці апрацоўкі, павінны знаходзіцц­а на відным месцы. На гэтым дазатары важна ўказаць назву прэпарата, каб чалавек, які пакутуе на алергічныя захворванн­і, быў упэўнены, што яму нічога не пагражае. Той, хто працуе з «жывымі» грашыма, павінен асабліва часта апрацоўвац­ь рукі.

Рэйдавая група: Наталля ТАЛОЧКА, памочнік урачагігіе­ніста ДУ «Івацэвіцкі РЦГІЭ»,

Аляксандр ГОРБАЧ, «ІВ». Р.S. Як паведамілі ў Івацэвіцкі­м РЦГІЭ, у мінулы чацвер, 7 кастрычнік­а, была прыпынена работа магазіна «Еўраопт» на вул. Механізата­раў райцэнтра – за невыкананн­е антыковідн­ых мерапрыемс­тваў. Да таго часу, пакуль у гэтай гандлёвай кропцы не будуць ліквідаван­ы ўсе адпаведныя парушэнні і недахопы.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus