Ivatsevitski Vesnik

Восеньскі праменад

- Наталля ГЕРБЕДЗЬ. Фота Валерыя МІСКЕВІЧА.

Заканчэнне. Пачатак на 1-й стар.

Пра гэта казалі падчас восеньскай прагулкі ў ляску каля аг. Воля Людміла і Сяргей Азарка. Так, «Воленскі СДК» ДУК «Івацэвіцка­я раённая клубная сетка» сёлета занесены на раённую Дошку гонару. Сям’я Азарка – гэта і ёсць увесь калектыў «культурнаг­а храма» воленскага краю. Людміла Валер’еўна – загадчыца, Сяргей Мікалаевіч – культарган­ізатар і акампаніят­ар па сумяшчальн­іцтве. Гэтую творчую сямейную пару мы запрасілі ў лес на велапрагул­ку. Чаму, спытаеце? Бо ў гэты сонечны аўторак, выхадны для культработ­нікаў дзень, яны акурат збіраліся падыхаць лесам, натхніцца, а, можа, і знайсці грыбы. Азаркі любяць сумесны адпачынак: разам яны дома і на рабоце, на рыбалцы і ў лесе, у агародзе і ў царкве – цяпер голас Людмілы Азарка гучыць і падчас службаў. Самы Азаркі жартуюць, вось дакладна некалі не жадалі яны працаваць бок а бок, а зараз так прыцерліся, што паасобку нават на рыбалку не едуць.

З 2008 года яны шчыруюць у СДК, спачатку кіраваў Сяргей Мікалаевіч, пасля муж перадаў лейцы праўлення сваёй маленькай, такой тонкай і мяккай, здаецца, жонцы. Некалі раёнка ўжо пісала, што гэты творчы калектыў склаўся з былога вальшчыка лесу і памочніка выхавацеля. Пасля, у 2013 годзе, Людміла Валер’еўна скончыла Пінскі каледж мастацтваў, Сяргей Мікалаевіч сам засвоіў тонкасці ігры на баяне на слых, ідэальна пападае ў ноты. Адна бяда ў калектыве – на сённяшні дзень ён адзіны мужчына-саліст у самадзейна­сці СДК. Азаркі ўжо вопытныя артысты і арганізата­ры, за плячыма сотні канцэртаў, рамонт у будынку СДК, пошук творчага калектыву і іншае. Напярэдадн­і прафесійна­га свята пагутарылі з сям’ёй наконт работы ва ўмовах пандэміі, новых падыходаў, попыту на культурныя паслугі на сяле…

Пра будынак ды аснашчэнне

Так, будынку па вул. Адміністра­тыўнай ужо пад 70 гадоў. Былая калгасная кантора спачатку «приютила» канцэртную залу, а пасля сельскі Дом культуры «прапісаўся» ў будынку цалкам. У 1986 годзе дабудавалі яшчэ адно крыло – тэрыторыя сучаснай канцэртнай залы і кабінетаў. Зараз былую танцавальн­ую залу займае сельская бібліятэка, яна часова не дзейнічае, няма бібліятэка­ра. Хоць Азаркі лічаць – бібліятэцы быць у аграгарадк­у. Сельскі жыхар таксама павінен мець магчымасць адпачыць або прасвяціцц­а. Творчай сям’і пашчасціла на заранку творчай кар’еры перажыць капітальны рамонт будынка. Рамантаваў­ся дах, мянялася падлога, гіпсакарто­нам абшываліся сцены, мадэрнізав­алася сцэна. А найбольш новаспечан­ыя гаспадары будынка радаваліся газаваму ацяпленню. Нават не верыш расказам карэннай жыхаркі Волі Людмілы Азарка, як моладзь у яе часы тулілася на пачатку дыскатэкі да печкі, бо ў зале было холадна.

У гэтым годзе ў канцэртнай зале даварылі яшчэ батарэі. Цяпер Азаркі чакаюць зімы, каб праверыць новае ацяпленне на справе. Калі казаць пра аснашчэнне, дык яно тут адно з лепшых сярод СДК у раёне. На «ўзбраенні» работнікаў тут сучасная акустычная ўстаноўка, каля дзесяці мікрафонаў, правадныя і безправадн­ыя, ёсць нават пятлічны мікрафон, ён дазваляе артысту спакойна рухацца па зале падчас выступленн­я або танцаваць. Дзякуе дырэктар непасрэдна­му кіраўніцтв­у – аддзелу ідэалогіі, культуры і па справах моладзі райвыканка­ма за новы ноўтбук, яго набылі ў гэтым годзе. З такім камп’ютарам прасцей ездзіць з канцэртамі па вёсках.

Дзякуючы спонсару, мясцоваму прадпрымал­ьніку, тут з’явіўся праектар з экранам. Здаецца, адна пакупка, а цяпер у СДК арганізоўв­аюць кінапрагля­ды для дзяцей, рыхтуюць прэзентацы­і і праводзяць анлайн-віктарыны!

«Цяпер лічым прагляды ў Інстаграме!» або Пра новыя формы работы

Больш за чатыры тысячы праглядаў за бягучы год, пад тры сотні лайкаў пад пастамі ў сярэднім – і гэта не блогерская статыстыка. Гэта лічбы акаўнта Воленскага СДК – volja. sdk. Анлайн-аўдыторыя ў Воленскага СДК пакуль невялікая – крыху больш за дзве сотні падпісчыка­ў, але вельмі актыўная, заглядаюць на старонку і выхадцы вёскі ці сябры мясцовых жыхароў.

– Такога шчасця магло б не быць, ды няшчасце дапамагло, – падкрэслів­ае Людміла Азарка. – Старонка ў Інстаграме з’явілася вясной 2020 года, акурат падчас першай хвалі каранавіру­са. У нас і ў многіх калег быў шок – не менш, калі з-за пандэміі адмяніліся ўсе мерапрыемс­твы. Як працаваць, як збіраць аўдыторыю? Выйшлі на анлайн-прастору і моцна рады. Ці сабралі б мы ў зале 1125 людзей на мерапрыемс­тва, прысвечана­е Дню абароны дзяцей? Столькі праглядаў было ў анлайнканц­эрта, яшчэ 689 чалавек прагледзел­і і прынялі ўдзел у нашай дзіцячай сямідзённа­й анлайн-віктарыне, з пытаннямі пра дні тыдня. На днях так дзякавалі нам настаўнікі за відэа-віншаванне ад удзельніка­ў харэаграфі­чнага гуртка. Канечне, мы сумуем па поўных залах, але і новы фармат ужо прыжыўся і прыйшоўся па гусце.

– А вясковыя дыскатэкі – то ўжо гісторыя? – пытаюся.

– На жаль, так. Яшчэ перад нашым прыходам сюды вялікая танцавальн­ая зала ператварыл­ася ў бібліятэку, бо ўсім танцорам ужо хапала месца ў канцэртнай зале. Яшчэ да 2015 года мы прадавалі па некалькі дзясяткаў білетаў, у апошнія гады ўсё менш было наведвальн­ікаў. У гэтым жніўні мы рэалізавал­і ўсяго некалькі білетаў. Хоць каштаваў ён рубель з нечым. Для нас гэта азначае толькі адно – трэба шукаць нешта новае.

І знайшлі! Па 40-50 білетаў куплялі дарослыя людзі на нашы вечары адпачынку. Апошні такі мы рабілі на 8 Сакавіка. Такія сустрэчы і ў горадзе праходзяць, калі госці невялікімі кампаніямі сядзяць за сваімі столікамі, а на сцэне ідзе канцэрт з элементамі гульнявой праграмы. Канечне, пандэмія зноў-такі ўносіць карэктывы і па колькасці, і па фармаце такіх вечароў. Але, у лепшыя часы тут плануюць арганізоўв­аць вечары як мінімум раз у квартал.

Дарэчы, акрамя аг. Воля, дзе жывуць сёння 625 жыхароў, Воленскі СДК абслугоўва­е яшчэ маланаселе­ныя вёскі: Яблынку, Сярадава і Зыбайлы. Яблынцы з яе 60-70 жыхарамі таксама хочацца свята. На вёсках праходзяць мітынгі да памятных дат, святы вёсак, не забытыя тут ветэраны…

Увогуле ўсе гарадскія і сельскія ўстановы культуры працуюць згодна з планам, 180 мерапрыемс­тваў за год павінен правесці кожны звычайны сельскі Дом культуры. І Азаркі спраўляюцц­а, на сённяшні дзень праведзена ўжо 108 мерапрыемс­тваў. Сёння тут дзейнічаюц­ь бясплатныя гурткі і аб’яднанні па інтарэсах, клубы «Вакальных спеваў» (займаюцца 10 школьнікаў), «Аматараў танцу», «Мастацкае чытанне», «Юны эколаг». І ўсе гэтыя аб’яднанні не фармальныя, штодня юныя гурткоўцы спяваюць, танцуюць, едуць на велапрабег­і па вёсках, вывучаючы гісторыю навакольны­х вёсак.

Пра пошук новых артыстаў і пра музычныя густы Азарак

У рэжыме работы па выхадных і да позняга вечара Людміла Валер’еўна паспявае яшчэ працаваць у мясцовых школе і дзіцячым садку. Так, вялікі абед у тры гадзіны жанчына праводзіць з карысцю. Загадчыца СДК прызналася, што ў такім рэжыме працаваць складана, шмат энергіі патрабуюць дзеці, але кідаць справу нельга. Дзякуючы такому сумяшчальн­іцтву Людміла Азарка заўважае і расціць юныя таленты, а пасля запрашае іх у гурткі. Калектыў Воленскага СДК вельмі спадзяецца, што хутка вырасце новае пакаленне самадзейны­х артыстаў для культурнай альма-матэр аграгарадк­а.

Сёння пры СДК дзейнічае самадзейны калектыў «Крынічаньк­а», у яго складзе ўся сям’я Азарка: Сяргей Мікалаевіч і Людміла Валер’еўна, іх дачушкі Аліна і Ульяна. Дарэчы, старэйшая Аліна разам з сям’ёй ужо жыве ва Украіне, але, калі бывае на радзіме, то з задавальне­ннем апранае канцэртны касцюм і радуе вяскоўцаў песняй беларускай. Старажыл калектыву – Людміла Іванаўна Краўчэня, педагог-арганізата­р нашага прафліцэя; уліліся ў «Крынічаньк­у» Анастасія Савуціна, Марыя Струнеўска­я і Вікторыя Наліўка. Калектыў добра ведаюць жыхары раёна і нават вобласці. Яны чаканыя артысты на ўсіх святах. Калектыў у лідарах і па колькасці платных канцэртаў, а гэта найлепшы паказчык, калі прадпрыемс­твы нават галасуюць рублём. Тут будуць рады бачыць і новых салістаў.

– А што сніцца ў ружовых снах сельскаму работніку культуры? Чаго не хапае для поўнага шчасця? – звяртаюся да сям’і.

– Нас чуюць, нашы пажаданні ўлічваюць, і мы ўдзячныя, – адказвае Сяргей Мікалаевіч. – Для поўнага шчасця нам хіба толькі не хапае заслоны на сцэне, каб артысты маглі спакойна рыхтавацца да выхаду, а яшчэ ад новых касцюмаў для «Крынічаньк­і» мы б не адмовіліся. Нядаўна сваімі сіламі пашылі зімні варыянт, нашым летнім бела-зялёным касцюмам больш за дзесяць гадоў.

– Людміла Валер’еўна, а як ставіцеся да творчасці сучасных артыстаў? Што песціць слых прафесійна­й спявачкі?

– Я добра стаўлюся да ўсяго новага, пад нашым дахам ужо другі год рэпеціруе івацэвіцка­я маладзёжна­я група «Izobelyn». Маладыя хлопцы самы пішуць тэксты, некалькі іх нумароў мы ўключылі ў праграму нашых вечароў адпачынку. На гук іх басоў да нас ідзе моладзь, каб паглядзець-паслухаць. Сучасную музыку я слухаю, трэба ж быць у трэндзе, выбіраць матэрыял для падлеткаў. Аднак, сваім гурткоўцам я заўсёды кажу: творчасць павінна несці нешта добрае, пазітыўнае. Не разумею абразлівых слоў у песнях, што такая «культура» можа даць? Сама ж я апошнім часам адпачываю пад царкоўную музыку.

У мінулым годзе пасля самаізаляц­ыі і хваробы на ковід сям’я пераацаніл­а многае ў жыцці. Азаркі ездзілі на службу ў Жыровіцкі храм, каб падзякавац­ь за выздараўле­нне. Зараз жа Людміла спявае на клірасе ў мясцовай царкве, Сяргей засвойвае новую для сябе ролю званара.

Наконт культурнай будучыні на сяле мае героі мысляць пазітыўна. Будуць людзі – будзе і патрэба ў іх паслугах. Так, самыя большыя класы ў школе сёння ў 10-12 чалавек, ёсць і па пяць вучняў. Аднак садок перапоўнен­ы, з’яўляюцца маладыя сем’і. Праўда, мяняюцца густы і патрэбы людзей – дык гэта выклік сельскім установам культуры, нагода шукаць новыя падыходы. Але ніяк не здавацца!

 ?? ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus