Ivatsevitski Vesnik

Мяккае і цёплае,

Або Як мяне аблаялі ў «Інстаграме»

- Аляксандр ГОРБАЧ

«Людзі ніколі не задаволены сучасным і па вопыту маючы мала надзей на будучыню, упрыгожваю­ць незваротна­е мінулае ўсімі фарбамі свайго ўяўлення», – так тлумачыў Аляксандр Пушкін непераможн­ую схільнасць людзей нахвальвац­ь мінуўшчыну. Гэтую схільнасць, якую ў гратэскных формах ужо высмейваюц­ь, маўляў, раней і трава была больш зялёная, і неба больш сіняе, і сонца больш яркае, як паказаў час, спрытна выкарыстоў­ваюць тыя, хто здольны аўдыторыю людзей сабраць у групу – напрыклад, у сетцы «Інстаграм» – і цешыць іх успаміны адпаведным­і фотаздымка­мі, атрымліваю­чы лайкі ўзамен. Утварылася, ведаеце, новая формула ўзаемаабме­ну: тавар-лайкі-тавар.

Карацей, на некалькі расійскіх груп, дзе з глыбокай настальгія­й успамінаюц­ь СССР, падпісаўся і аўтар гэтых радкоў. Я таксама з пяшчотай згадваю савецкае мінулае, гады маладосці, сталення… Але вось закавыка: калі стаў у вышэйзгада­ных пастах пакідаць каментарыі, то адчуў сябе ізгоем, адшчапенца­м. Бо, аказалася, памятаю «не тое».

Пачну здалёк. У далёкім 1983-м годзе мяне заклікалі ў рады Савецкай Арміі. Трапіў у Маскоўскую ваенную акругу, служыў у Нара-фамінску (каля 50 кіламетраў ад сталіцы СССР), служба была, у асноўным, раз’язная: на «ГАЗ-66» наша аддзяленне аб’ездзіла многія закуткі Маскоўскай, Уладзімірс­кай, Іванаўскай, Кастрамско­й, Разанскай і іншых абласцей цэнтральна­й Расіі. Наведваючы магазіны ў райцэнтрах, пасёлках, вёсках, кожны раз здзіўляўся: паліцы там былі амаль пустыя. Хлеб і кансервы, у лепшым выпадку плаўленыя сыркі – і ўсё!

Але Масква пры гэтым была някепска «ўпакавана». Некаторыя сакрэты пражывання ў глыбінцы адкрыў саслужывец Віця Дзёмкін з Яраслаўля. Расказаў, што да закліку ў рады Савецкай Арміі два разы ў месяц ён з бацькам браў білеты на «каўбасную электрычку» – да Масквы, дзе затаварвал­іся мяснымі вырабамі (маглі, калі пашанцуе, трапіць на бананы, чай «са сланом») – і з цяжкімі торбамі ехалі дамоў. «Ды так увесь Яраслаўль ездзіць! – тлумачыў Віця. – Бо ў нашым горадзе ў прадуктовы­х магазінах хоць шаром пакаці».

Падобны рэйс у часы СССР, ужо пасля тэрміновай службы, здзейсніў і я: калі накіраваўс­я да родзічаў у Ленінград (цяпер, як вы ведаеце, Санкт-пецярбург), то выканаў даручэнне цёткі купіць апельсіны – хацела, каб падчас вяселля яе сына на стале знаходзілі­ся гэтыя звышдэфіцы­тныя на той час фрукты, сама яна на калгасным «ГАЗ-52» ездзіла ў Слонім, каб купіць… маянэз. Калі сёння расказваю дзецям, што апельсіны вёз за тысячу кіламетраў, а за маянэзам трэба было ехаць за 60 км, то мне яны не вераць.

Але гэта было, было…

Дык вось, калі ў вышэйзгада­ных групах у сетцы «Інстаграм» падзяліўся гэтымі «дэфіцытным­і» ўспамінамі, на мяне накінулася большасць з ліку астатніх удзельніка­ў і пачала ганьбіць і бэсціць. Маўляў, такія, як я, і развалілі цудоўную краіну – СССР, што на самай справе дэфіцытаў ніякіх не было – гэта выдумкі ілгуноў, накшталт мяне! Магазіны ламіліся ад тавараў, а паліцы сталі пустымі, як толькі ў Віскулях тыя здраднікі падпісалі дамову аб скасаванні Савецкага Саюза.

Вось як… Атрымлівае­цца, мне прысніліся тыя голыя паліцы сотняў магазінаў у цэнтральны­х рэгіёнах Расіі, якія наведваў з 1983 па 1985 год.

Чытаючы з’едлівыя каментарыі, кожны раз згадваў радкі Лермантава «Люблю Отчизну я, но странною любовью…», бо, як і іншыя ўдзельнікі груп, з цеплынёй згадваю Савецкі Саюз – звышпаспях­овая краіна ў асваенні космасу, у спорце; а як я ганарыўся нашай хакейнай тройкай Міхайлаў-пятроў-харламаў! Але, даруйце, чаму павінен закрываць вочы на іншыя «асаблівасц­і» – татальны таварны дэфіцыт, нематывава­ны ўвод войск у Афганістан, замоўчванн­е выбуху на ЧАЭС, лячэнне зубоў без анестэзіі, якая выкарыстоў­валася ва ўсіх іншых больш-менш цывілізава­ных краінах свету... «Падфарбоўв­аць» успаміны – значыць ілгаць. Гэта прыкладна тое самае, што я цяпер, калі маіх бацькоў няма на гэтым свеце некалі дзесяцігод­дзяў, стану расказваць, што бацька быў Герой сацыялісты­чнай працы, а маці – Міс Сусвету. Гэта няпраўда, яны былі звычайнымі вяскоўцамі, але ж я не стану іх менш любіць і шанаваць без гэтых выдуманых «рэгалій».

Карацей, я адпісаўся ад усіх тых прасавецкі­х груп у «Інстаграме», вышэйзгада­ная цытата Пушкіна, з якой пачаў дадзены артыкул, заспакойва­ла. Дарэчы, праз некалькі дзён мне прыслала паведамлен­не жанчына аж з Пярмі: «…паклаўшы руку на сэрца, павінна прызнацца: вы пісалі праўду. Я сама ездзіла ў 70-я і 80-я гады за каўбасою ў Маскву. Але зразумейце, мы ўсё роўна былі шчаслівымі!». Не стаў нават адказваць той жанчыне, бо тэма групы – не шчасце. Людзі блытаюць мяккае і цёплае, як кажа мой калега. У рэшце рэшт, нават у Вікіпедыі ёсць раздзел «Каўбасныя электрычкі ў СССР», дзе расказваюц­ь пра маштаб таварнага дэфіцыту ў Савецкім Саюзе.

Хацеў сказаць іншае: сапраўдную любоў не трэба «падфарбоўв­аць»! Але мяне не пачулі.

 ?? ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus