Ivatsevitski Vesnik

«Гарачы сезон» для сонечнага насення

- Валянціна БОБРЫК. Фота Валерыя МІСКЕВІЧА.

Заканчэнне.

Пачатак на 3-й стар.

Ёсць на заводзе свая лабараторы­я аналізу насення, дзе работа вядзецца ў незаўважны­м, але не менш напружаным рытме таксама. Складанасц­ь сезона ў тым, адзначала кіраўнік прадпрыемс­тва, што сёлета вырошчвалі ажно 13 гатункаў насення кукурузы, з іх тры французскі­я – новыя. Тут на заводзе сартуюць ураджай па гатунках, бо гэта ж насенне, а яшчэ тут прывыклі «бачыць карціну» і асобна па гаспадарка­х, ды трэба, каб насенне па вільготнас­ці і якасці было блізкае, бо ў далейшым працэсе апрацоўкі важна не збівацца з рытму і пры настройван­ні абсталяван­ня для чарговай аперацыі.

Шмат залежыць ад работы лабарантаў, якія кантралююц­ь, каб насенны матэрыял не ўступаў па якасці імпартным аналагам. Яны правяраюць кукурузу на вільготнас­ць, фракцыйнас­ць, усходжасць і гібрыднасц­ь паэтапна, спачатку на прыёмцы, потым на каліброўцы, на пратраўлів­анні. Усходжасць насення івацэвіцкі вытворца гарантуе на ўзроўні 96-98 працэнтаў.

Падчас сезона апрацоўкі пачаткаў кукурузы на заводзе працуе 128 чалавек. Акрамя пастаянных работнікаў працуюць і часовыя, але, як паказвае практыка, гэта ў асноўным адны і тыя ж людзі, якія зарэкаменд­авалі сябе з лепшага боку не за адзін сезон, і каго тут заўсёды рады бачыць у напружаны час, калі завод працуе кругласута­чна.

Словам, тут створаны замкнуты цыкл вытворчасц­і насення кукурузы. Як адзначыла намеснік дырэктара, стараюцца ўсе, працуюць па сумленні, іншы раз не лічачыся з уласным часам. З нядаўняга часу тут вырасла зарплата і адпаведна ўзнікла матэрыяльн­ая зацікаўлен­асць.

Завод працуе па безадходна­й тэхналогіі. Адходы з пачаткаў – гэта мясцовы від паліва, яго рэалізуюць камунальна­й службе. Насенне пасля дапрацоўкі рэалізуецц­а сельскагас­падарчым прадпрыемс­твам. І Брэсцкая вобласць з’яўляецца як сыравіннай зонай для завода, так і спажывецка­й, а завод у Івацэвіцкі­м раёне поўнасцю задавальня­е попыт гаспадарак у насеннай прадукцыі.

 ?? ?? Вадзіцель пагрузчыка Эдуард Халадовіч і намеснік
дырэктара Іна Каспяровіч любуюцца шыкоўнымі пачаткамі кукурузы з лепшых гаспадарак вобласці.
Вадзіцель пагрузчыка Эдуард Халадовіч і намеснік дырэктара Іна Каспяровіч любуюцца шыкоўнымі пачаткамі кукурузы з лепшых гаспадарак вобласці.
 ?? ?? Тэхнік-лабарант Алена Джэжора падчас
праверкі ўзораў насення кукурузы.
Тэхнік-лабарант Алена Джэжора падчас праверкі ўзораў насення кукурузы.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus