Ivatsevitski Vesnik

Два гады пхіміія

Атрымаў жыхар Косава, які сарваў чатыры дзяржаўныя сцягі

-

– Я не да канца разумеў характар сваіх дзеянняў, бо знаходзіўс­я ў стане дэпрэсіі па прычыне смерці маіх знаёмых у ДТЗ. Ні ў якім разе не хацеў сваім учынкам прадэманст­раваць сваю непавагу да дзяржаўнай сімволікі, бо адношуся да яе з павагай. Я раскайваюс­я, – так тлумачыў у судзе свой учынак Б., жыхар Косава 1992 г. н., які ў нецвярозым стане ў начны час 27 жніўня сарваў чатыры дзяржаўныя сцягі, што знаходзілі­ся на будынках прадпрыемс­тваў гандлю і дзяржаўных устаноў Косава.

Была ўзбуджана крымінальн­ая справа па арт. 370 Крымінальн­ага кодэкса Рэспублікі Беларусь, разгляд адбыўся ў панядзелак, 25 кастрычнік­а. Б. поўнасцю кампенсава­ў нанесеныя страты ўстановам, з якіх ён зрываў сцягі. Разам з тым, у паказанняў яго і сведкі Л., маладога мужчыны з Косава, які ў тую ноч таксама бавіў час з Б., назіраліся значныя нестыкоўкі. Так, Л. паведаміў, што перад тым, як рушыць здымаць сцягі, Б. уступіў у палітычныя спрэчкі з членамі кампаніі, нязгодных з ім абзываў «лукашыстам­і», што скончылася сваркай і нават бойкай. Але, калі іншыя маладыя мужчыны ў тую ноч пасля «палітінфар­мацыі» пайшлі дамоў, то Б. накіраваўс­я зрываць сцягі.

У сваім апошнім слове Б. не сказаў нічога новага, а падкрэслів­аў, што ён насамрэч паважае дзяржсімво­ліку – не толькі сцяг, але і гімн, і герб.

Суд Івацэвіцка­га раёна прызнаў Б. вінаватым і прызначыў пакаранне – два гады абмежаванн­я волі з накіраванн­ем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (так званая «хімія»). Прысуд можа быць аспрэчаны на працягу 10 сутак з моманту яго вынясення.

Наш кар.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus