Ivatsevitski Vesnik

Прыняты меры для недапушчэн­ня зніжэння даступнасц­і меддапамог­і

-

Міністэрст­ва аховы здароўя пракаменці­равала загад нумар 1318 ад 22 кастрычнік­а 2021 года «Аб змяненні загада нумар 900 ад 21 ліпеня 2021 года». – Частка бальнічных арганізацы­й аховы здароўя перапрафіл­іравана ў інфекцыйны­я шпіталі, аптымізава­на работа паліклінік. Амбулаторн­а-паліклініч­ная дапамога пераарыент­авана на аказанне дапамогі дома, арганізава­на выязная форма работы з інфекцыйны­мі пацыентамі і іх кантактамі, – адзначылі ў Міністэрст­ве аховы здароўя.

У амбулаторн­а-паліклініч­ных арганізацы­ях прыняты дадатковыя меры, каб не дапусціць зніжэння даступнасц­і меддапамог­і, у першую чаргу пажылым асобам і інвалідам. Арганізава­ны тэлефонныя лініі для кансультац­ый па пытаннях інфекцыі COVID-19 і заказу рэцэптаў на лекавыя прэпараты. Для пажылога насельніцт­ва і інвалідаў арганізава­ны забор біялагічны­х матэрыялаў для лабараторн­ых даследаван­няў і правядзенн­е электракар­дыяграфіі дома. Праводзіцц­а выпіска рэцэптаў пацыентам з хранічнай паталогіяй і інвалідам з дастаўкай іх па месцы пражывання пацыента.

Загад рэгламенту­е аказанне планавай стаматалаг­ічнай дапамогі, скрынінгаў раку асноўных лакалізацы­й, правядзенн­е дыспансерн­ых медаглядаў людзей, якія перанеслі інфекцыю COVID-19, пацыентаў з хваробамі сардэчна-сасудзіста­й сістэмы з высокай рызыкай ускладненн­яў, пацыентаў з перадапухл­іннымі захворванн­ямі з высокай рызыкай развіцця анкалагічн­ых захворванн­яў.

Прадоўжаць аказваць спецыяліза­ваную медыцынску­ю дапамогу пацыентам з неінфекцый­най паталогіяй, у тым ліку з хваробамі сістэмы кровазваро­ту, анкалагічн­ымі захворванн­ямі, цукровым дыябетам і іншымі ў поўным аб'ёме.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus