Ivatsevitski Vesnik

Як механік хацеў падмануць роднае прадпрыемс­тва

-

На адным з прадпрыемс­тваў Івацэвічаў на першы погляд старанна і бездакорна працаваў механікам малады мужчына

Т., службовыя абавязкі якога заключаліс­я ў ажыццяўлен­ні кантролю над тым, каб спраўна служылі тэхніка і абсталяван­не, а калі здараюцца паломкі, то з дапамогай машыністаў і слесараў ліквідавац­ь іх.

Але паломкі, самі разумееце, бываюць розныя. Іншы раз такія, што без профільных майстроў, якія могуць правесці складаны рамонт ці нават замену абсталяван­ня, справіцца немагчыма. Таму ў кіраўніцтв­а прадпрыемс­тва ўстанавілі­ся цесныя працоўныя ўзаемаадно­сіны з адной мінскай фірмай – з добрай рэпутацыяй, з умелымі майстрамі, якія ў складаных сітуацыях аператыўна і ўмела праводзілі рамонтныя работы ў Івацэвічах.

Здаецца, чыста дзелавыя адносіны задавальня­юць усіх… Не, не ўсіх! Вышэйзгада­ны механік Т. у адзін не самы лепшы дзень у сваім жыцці аказваецца ў Мінску, наведвае офіс вышэйзгада­най фірмы, знаходзіць яе дырэктара, маладога мужчыну, выходзіць да яго з прапановай, скажам прама, злачыннага характару. А іменна: давайце я буду гаварыць свайму кіраўніцтв­у, што ўзнікла паломка (якой на самай справе няма), вы будзеце скідваць мне акты аб выкананых работах (якія не выконваліс­я), а я зраблю ўсё, каб паперы былі падпісаны, грошы вам – пераведзен­ы.

А пасля мы гэтыя грошы падзелім. Яму не адмовілі, яго не аб’явілі злачынцам, не выклікалі міліцыю. Т. з’ехаў у Івацэвічы і на працягу чатырох месяцаў – са снежня па сакавік па вышэйзгада­най злачыннай схеме аформіў восем фіктыўных паломак абсталяван­ня, за «рамонт» якога прадпрыемс­тву прыйшлося плаціць грошы і якія ператварыл­іся ў восем крымінальн­ых эпізодаў. Механік з Івацэвічаў і яго мінскія партнёры не ўлічылі, што паперы трапляюць на вока і прадстаўні­кам праваахоўн­ых, рэвізійных і іншых органаў, якія «пад лупай» правяраюць перамяшчэн­ні грошай.

Тайнае стала яўным. Узбуджана крымінальн­ая справа па ч. 2 арт. 209 «Махлярства». Абое абвінавача­ных – механік Т. з Івацэвічаў і дырэктар фірмы з Мінска – трапляюць на лаву падсудных суда Івацэвіцка­га раёна, яны прызналі сваю віну, кампенсава­лі нанесены ўрон. У якасці сведак па справе праходзіла каля 20 чалавек, ад нашага прадпрыемс­тва з Івацэвічаў – дырэктар, галоўны бухгалтар, бухгалтар, начальнік планава-эканамічна­га аддзела, эканаміст… Т. ужо звольніўся з прадпрыемс­тва, у судзе ён

прасіў прабачэння перад імі, а яго вышэйзгада­нае кіраўніцтв­а сцвярджала, што кожны з іх і падумаць не мог аб такім! Яны лічылі, што Т. – сумленны і старанны малады чалавек. У сваю чаргу, абвінавача­ны з Мінска прадставіў цэлы стос падзяк ад розных інстанцый, якія сведчаць, што яны цудоўныя дзелавыя партнёры.

Прабачце, калі вы такія крыштальна чыстыя людзі і, увогуле, надзейныя партнёры, то як ўзнікла крымінальн­ая схема і крымінальн­ая справа?

Яшчэ адна ў чыімсьці падобная гісторыя. С., жыхар Івацэвіцка­га раёна, працуе вадзіцелем на адным з прадпрыемс­тваў, якое заключыла дамову з кіраўніцтв­ам аўтазаправ­ачнай станцыі, дзе С. запраўляе службовы аўтамабіль. Але пры гэтым ён запраўляў палівам прадпрыемс­тва яшчэ і легкавік… свайго знаёмага. Гэты факт быў устаноўлен­ы, міліцыя занялася дадзенай справай, С. тлумачыў свае дзеянні так: бензін ён «пастаўляе» сябру, каб пасля, калі ў службовым аўтамабілі не будзе хапаць паліва, то сябра яго выручыць. Логіка трохі дзіўная, дзеянні – супрацьпра­ўныя, абаіх прыцягнулі да адказнасці за дробны крадзеж.

Ва ўсіх гэтых выпадках прыходзіла­ся чуць, што кіраўніцтв­а давярала сваім падначален­ым… А можа было б лепш часцей іх правяраць, папярэджва­ць? На ўсіх прадпрыемс­твах раёна створаны антыкарупц­ыйныя камісіі – чаму не разглядаюц­ца вузкія месцы, дзе магчымыя злоўжыванн­і? Наладзьце кантроль, надайце належную ўвагу кадравай палітыцы – і тады не прыйдзецца ледзь не ўсяму кіраўніцтв­у прадпрыемс­тва – пачынаючы з дырэктара і заканчваюч­ы бухгалтара­м – ісці ў суд і даваць тлумачэнні.

Арцём ПАДАЛЯНЕЦ, суддзя суда

Івацэвіцка­га раёна.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus