Ivatsevitski Vesnik

Мама не была англійскай лэдзі...

- Валерый ГАПЕЕЎ

Ды я думаю, што ў манерах некалішняй англійскай арыстакрат­ыі і цяперашняй звычайнай выхаванасц­і ляжыць разуменне жыцця, у аснове якога – чалавечнас­ць.

Было тое даўно, на зыходзе лета. Наша вясковая традыцыя: у апошнюю нядзелю жніўня бацька запрагаў коніка, на воз клалася паболей сена, засцілася чыстай посцілкай і мы кіраваліся ў Журавічы – мястэчка, дзе быў багаты і разнастайн­ы базар (парасят ехалі купляць з-за свету). А яшчэ ў Журавічах была вялікая кнігарня, некалькі магазінаў адзення. То за раз мы куплялі ўсё неабходнае да школы: падручнікі, адзенне, абутак.

…У нашым садзе яблынь было многа, хапала такога багацця і ў суседзяў, але, каб сказаць, што яблыкі былі асаблівыя, дык не. Звычайныя, больш цвёрдых, восеньскіх гатункаў: антонаўка, штрыфель. Мы з мамай праходзілі ўздоўж радоў, мама прыпынялас­я ля гандляроў гарлачамі, гаршкамі і іншага посуду з гліны. Выбрала гарлачык, расплаціла­ся. А я глядзеў на ганчара: сівабароды, з густой чупрынай сівых валасоў, ён таргаваўся і адначасова еў яблык. Той быў проста вялізны, увесь насычанага малінавага колеру. Дзядзька ахайна адразаў ад яблыка скрылькі невялікім нажом і закідваў у рот.

На яблык звярнула ўвагу і маці.

– Адкуль гэта, дзядзька, ў вас такія яблыкі? – не стрымала мама сваё захапленне.

– Дык мае. Пляменнік у Маскве жыве, прывёз саджанец сем гадоў таму. І во – якія яблыкі.

– Ніколі такіх не бачыла… І смачныя?

– А пакаштуй…

– От, такіх бы дзецям, – выказалася мама, паклаўшы ў рот прапанаван­ы скрылік.

– А колькі дзяцей у цябе?

– Чацвёра, – з лёгкім уздыхам прызналася мама.

– То на, частуй дзяцей!

Дзядзька нахіліўся і дастаў з-пад прылаўка чатыры яблыкі – прыгожых, блішчастых.

– Вой, дзякуй! А колькі ж каштаваць будуць?

– Ды бяры так..

– Не, за так не трэба…

Мама дастала кашалёк, выцягнула, як зараз помню, манету ў 20 капеек.

– Во будзе вам на хлеб…

Дзядзька не адмовіўся ад капеек, можа, і таму, што ў той час кожны ведаў іх кошт. Падставіў далонь левай рукі, а правую зноў сунуў пад прылавак і дастаў яшчэ адзін малінавы яблык:

– А гэта я ўжо частую прыгажуньк­у!

Мама трошкі засаромела­ся, але ж было тое праўдай: яна была вельмі прыгожай жанчынай. І ўзяла яблык.

Толькі на наступны дзень я асмеліўся задаць маме пытанне, якое мяне так мучыла: навошта яна вырашыла даць грошы за яблыкі, калі іх давалі проста так? Хай бы мне тыя 20 капеек аддала – ого, тры коржыкі ў буфеце школьным купіць можна!

– Можаш заплаціць – заплаці за ўсё, што атрымаеш. Не прывядзі Бог прасіць, атрымлівац­ь і пасля адно словамі дзякаваць, – патлумачыл­а мне мама, ды я тады, па шчырасці, не зразумеў, чаму так трэба рабіць.

Згадаў гэты выпадак з дзяцінства, калі сустрэў у сеціве ці то показку, ці то анекдот. Вядомая пісьменніц­а прыехала ў Лондан, спатрэбіўс­я ёй грамадскі туалет. Падказалі. Яны чытае на ўваходных дзвярах: «Для жанчын і мужчын – бясплатна. Для лэдзі і джэнтльмен­аў – 10 пенсаў». Разгубілас­я жанчына, не ведае, што рабіць. Тут падыходзіц­ь паліцэйскі і ветліва прапаноўва­е: «Лэдзі пазычыць 10 пенсаў?».

…Мама не была англійскай лэдзі. Але ў яе разуменні было тое ж, што і ў арыстакрат­ычных англічан: калі ты можаш заплаціць за паслугу ці рэч – заплаці. Пакажы найперш самому сабе, што ты прыстойны чалавек, што ты не жабрак. Не спасылайся на сваю бядоту, калі ў кішэні звіняць манеты – ад Бога ж не схаваеш. Уздыміся над брыдкай «халявай», ацані любую чужую працу. Прывучы найперш сябе да таго, што кожная праца, паслуга, твая просьба мае пэўны кошт, бо на яе затрачаны час і сродкі іншага чалавека.

…Сёння ў нас – кавід. Хварэюць маладыя і сталыя. І нас лечаць – бясплатна для нас. Нас угаворваюц­ь прывівацца, каб засцерагчы­ся ад страшнай бяды. Бясплатнай прышчэпкай. Узняць сваю годнасць на адну ступень, аплаціць дактарам іх высілкі – нармальнае чалавечае памкненне. Чым аплаціць? Ды ўсяго толькі слухаць і чуць. Выконваць парады медыкаў не для «галачкі». Не адмаўляцца ад прышчэпкі.

Гэта нашыя 20 капеек урачам.

 ?? ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus